Суботнія сустрэчы № 25 / 1151 за 2014-06-21
"...Кароль Стах": мюзікл будзе!
Яўген МАГАЛІФ — беларускі музыкант і кампазітар, які з’ехаў у Амерыку яшчэ ў 1990 годзе — можна сказаць, на піку сваёй запатрабаванасці на радзіме. Але сувязі з Беларуссю не парываліся. Тут засталіся многія яго калегі і сябры, тут і дагэтуль выконваецца яго музыка. Двойчы, у 2008-м і 2010-м, яго запрашалі ганаровым госцем на “Славянскі базар у Віцебску”. Дасягнуў ён поспехаў і ў замежжы, прычым не толькі ўласна за акіянам, але і на еўрапейскай культурнай прасторы. Сведчаннем таму — запрашэнне правесці ў пачатку ліпеня майстар-класы па кампазіцыі ў Італіі, з якіх і пачалася наша размова.
Далей
|
№ 24 / 1150 за 2014-06-14
Асацыяцыі з Магілёвам
Маладога музыканта і кампазітара Ягора ЗАБЕЛАВА бывае цяжка заспець не толькі на роднай Магілёўшчыне, куды ён, па ўласных словах, завітвае нячаста, але і ў Мінску. Днямі ён выправіўся на фестываль у Люблін, дзе будзе іграць (вядома, на баяне) з польскім рок-гуртом. Выступіць у Лодзі з вулічнымі тэатрамі. Разам з акцёрам Дзмітрыем Рачкоўскім рушыць на Міжнародны фестываль лялечных тэатраў у Магдэбург для ўдзелу ў праекце рэжысёра Аляксея Ляляўскага “Ідэальны свет”. Разам з нямецкім дуэтам, які выконвае старадаўнія нямецкія песні, будзе іграць у Опернай зале горада Хайля. Завітае на фестываль у Адэсу, дзе будзе ўжо не ўпершыню агучваць нямое кіно. І гэта далёка не ўсе прапановы-запрашэнні!
Далей
|
№ 23 / 1149 за 2014-06-07
Правілы сойкі
Віктар ШАЛКЕВІЧ — не проста акцёр Гродзенскага абласнога тэатра лялек. Ён больш вядомы як бард, які часта выступае з сольнікамі. Са сваімі песнямі быў запрошаны і ў спектакль “Местачковае кабарэ” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Наша размова з ім пачалася акурат з гэтага сумяшчэння — лялек і драмы. Тым больш, што ў яго ўсё было “не як у людзей”: куды часцей з лялек бягуць у драму, — ён жа пачынаў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры. І толькі потым узніклі лялькі.
Далей
|
№ 22 / 1148 за 2014-05-31
Доказы Ялфімава
7 чэрвеня ў Мінску выступіць расійскi гурт “Эпідэмія”, якi прадставіць публіцы, у тым ліку, і свой апошні матэрыял — рок-оперу “Скарб Эніі”. Прагучыць яна фрагментарна і ў канцэртнай версii, а “фішкай” вечара стане тое, што ў ім возьме ўдзел Пётр ЯЛФІМАЎ — той айчынны выканаўца, які валодае, на мой сціплы погляд (калі не браць у разлік оперу, хаця...), лепшым сярод калег-мужчын у краіне голасам. Справа ў тым, што артыст задзейнічаны ў маштабнай рабоце калектыву, куды трапіў, нягледзячы на пярэчанні фанатаў “Эпідэміі”, дрэнна знаёмых з разнапланавай творчасцю Пятра, якія здзіўляліся: маўляў, як гэта так — рок і поп-спявак?!..
Далей
|
№ 17 / 1143 за 2014-04-26
Містычны Варнас
У пачатку 2014-га галоўным рэжысёрам Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра стаў знакаміты літоўскі рэжысёр Саўлюс ВАРНАС. Раней ён ставіў тут два спектаклі: “Тарэлкін”, які быў намінантам Першай Нацыянальнай тэатральнай прэміі, і “Фрэкен Жулі”, што на нядаўнім “М.@rt.кантакце” атрымаў прыз за лепшую рэжысёрскую работу ды спецыяльны прыз за ролю Фрэкен, якую выконвае артыстка тэатра Алена Крыванос. Але наша размова, скіраваная, у асноўным, на перспектывы развіцця Магілёўскага тэатра і ягонага форуму, вылілася ў больш шырокія развагі майго суразмоўцы, што склалі, у выніку, сапраўдны гімн тэатру і жыццю.
Далей
|
№ 16 / 1142 за 2014-04-19
Этна “вымываецца” за мяжой. А ў нас?..
Юрый ВЫДРОНАК — фігура знакавая для нашай фольк-рок-музыкі. У 1992 годзе ён быў адным са стваральнікаў гурта “Палац” і стаў яго мастацкім кіраўніком. У 1996-м, у рамках фольк-мадэрн-студыі “Палац” ініцыяваў нараджэнне на свет трыа “Kriwi”, а ў 1999-м і з’явіўся той самы калектыў “Ur’ia”, у якім Выдронак нарэшце цалкам змог рэалізоўваць менавіта свае задумкі. З 2000 года артыст з’яўляецца арганізатарам мінскіх фестываляў “Таўкачыкi на Юр’я”, чарговы з якіх пройдзе 23 красавіка. І ўяўляць з сябе ён будзе не, як звычайна, набор канцэртных нумароў (сярод удзельнікаў фэсту — гурты “Ветах”, “Альтанка”, “Бан-Жвiрба”, “Хоха бэнд”, Наталля Матыліцкая ды іншыя), а сапраўднае шоу. Напрыклад, адбудзецца рэканструкцыя абраду “Юр’я”, для чаго з Любаншчыны прывязуць выпечаны каравай.
Далей
|
№ 14 / 1140 за 2014-04-05
Паміж скульптурай і арт-аб’ектам
Скульптар Павел ВАЙНІЦКІ належыць да тых мастакоў, якія здольныя не толькі стварыць арт-аб’ект, але і ўцямна патлумачыць, чаму ягоны твор менавіта такі, а не інакшы. Ён не толькі практык, але і тэарэтык — кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт архітэктурнага факультэта БНТУ. Вось чаму мы звярнуліся да яго, каб прадоўжыць тэму сучаснай манументалістыкі, распачатую ў №№ 3, 8, 10 — 11. Яшчэ адна з ягоных іпастасяў — куратар мастацкіх праектаў. Апошняя яго работа ў дадзенай сферы — выстаўка да 60-годдзя вядомага скульптара Уладзіміра Жбанава ў сталічным Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва. І першае пытанне ў нашай размове датычылася гэтага праекта.
Далей
|
№ 12 / 1138 за 2014-03-22
А ўсе кажуць: "Кулёк"...
Калектыўныя сустрэчы з рэктарам — звычайная практыка для многіх айчынных ВНУ. Але Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў вырашыў праявіць крэатыўны падыход, зрабіўшы з гэтай, здавалася б, шараговай падзеі сапраўднае ток-шоу пад назвай “100500 пытанняў да рэктара” Юрыя БОНДАРА. Да слова, мерапрыемства адбылося ў рамках праекта “Канструктар: будуем універсітэт мары”.
Далей
|
№ 9 / 1135 за 2014-03-01
"Нашых публіка не бачыць ва ўпор..."
У маі на “Еўрабачанні-2014” у Даніі нашу краіну прадставіць спявак ТЭА (ён жа — Юрый Вашчук) з песняй “Cheesecake”. Беларускі адборачны тур да гэтага конкурсу, як вы памятаеце, скончыўся традыцыйным “разборам палётаў”, калі дуэт “Макс Лорэнс & ДзіДзюЛя” аспрэчыў вынікі “спаборніцтва”, заявіўшы вусна і эпісталярна, што на самой справе пераможцам з’яўляецца ён. Але страсці бушавалі нядоўга: пераглядаць вынікі адбору не сталі. Маё інтэрв’ю з Юрыем-Тэа, што задумвалася як візітоўка артыста і перарасло ў сур'ёзную гутарку з узніманнем шэрагу праблемных кропак айчыннага шоу-бізнесу, і пачалося з успамінаў пра тую гісторыю...
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|