Суботнія сустрэчы № 19 / 1249 за 2016-05-07
Мадагаскарац у Гродне
Савецкі Саюз. У Беларусь прыязджае хлопец з Мадагаскара. За яго плячыма тысячы кіламетраў, ён ляціць па веды, але атрымлівае куды больш: Стэла-Фідзіарылала Ракутуарысуа знаходзіць каханне. Беларуска з рэдкім імем Мая становіцца лёсам іншаземца. А далей новы сюрпрыз: малагасіец едзе ў родны горад жонкі, і тэатр над Нёманам гасцінна расчыняе для артыста свае дзверы. Праз 30 гадоў Гродна для Стэлы ўжо не далёкі, а блізкі, дарагі і любімы, і сцэна таксама свая, хатняя. Гэтага вакаліста любяць за прыгожы голас, яго выступленні на канцэртах гледачы чакаюць з нецярпеннем. Дзе ж яшчэ пачуеш французскую мову ад носьбіта?
Далей
|
№ 16 / 1246 за 2016-04-16
“Запатрабаваны адноўленыя помнікі”
“Спадчына Беларусі” — той фаліянт, які стаўся знакавым на пачатку 2000-х, змяніўшы ўспрыяцце пра нашу краіну як замежнікаў, так і суайчыннікаў. Прэмія “За духоўнае адраджэнне”, шматлікія перавыданні (сумарны наклад — больш за 45 тысяч асобнікаў), развіццё праекта, які ўключае ў сябе і цыкл тэлеперадач, кнігу “Скарбы Беларусі”... Аўтары праекта, журналісты Алег Лукашэвіч і Аляксандр Аляксееў патрапілі ў чаканні беларускага грамадства як у дачыненні да гісторыі, так і адносна сучаснасці. Але наша размова з Алегам і Аляксандрам закранула і тое, што перашкаджае сёння развіццю турызма ў нашай краіне, што неабходна, каб захаванне і папулярызацыя архітэктурнай і гістарычнай спадчыны Беларусі адбывалася на новым узроўні. Балазе адбылася яна напярэдадні Міжнароднага Дня помнікаў і памятных мясцін — 18 красавіка.
Далей
|
№ 15 / 1245 за 2016-04-09
“Зараз так не граюць”
Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара СКВАРЦОВА, вядучы майстар сцэны, загадчык трупы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, за 45 гадоў творчай працы стварыла больш за шэсць дзясяткаў каларытных вобразаў. Прамінуў і асабісты юбілей цудоўнай актрысы. З усіх гэтых нагод і нарадзіўся кантэкст гутаркі.
Далей
|
№ 13 / 1243 за 2016-03-26
“Пралангіраваць” легенду
Буйныя творцы, сыходзячы, пакідаюць пасля сябе не толькі духоўную спадчыну, але і вялікі пласт работы з ёю. Для навукоўцаў, даследчыкаў — гэта і задавальненне, і прафесійны інтарэс. Але для сваякоў такой асобы, у першую чаргу, — справа гонару і вялікая адказнасць. Як працуе з вобразам, асобай і творчасцю Кандрата Крапівы, 120 гадоў з дня нараджэння якога адзначалася ў сакавіку, “К” распавяла ўнучка літаратара, кандыдат мастацтвазнаўства Алена АТРАХОВІЧ.
Далей
|
№ 12 / 1242 за 2016-03-19
“Трэба гусцей сеяць”
Калі верыць народным прыкметам і анонсам, якія трапляюць на рэдакцыйную пошту, фестывальнае жыццё краіны актывізуецца па меры пацяплення. Вось і Нацыянальны канцэртны аркестр Рэспублікі Беларусь чакаюць надзвычай напружаныя часы. Як і штогод, ён будзе з імклівай хуткасцю перамяшчацца па ўсёй тэрыторыі Беларусі, прадстаўляючы ці не ў кожным канцэрце свежы рэпертуар. Пра адметнасці і прыярытэты легендарнага калектыву ў Год культуры распавядае яго нязменны кіраўнік — народны артыст Беларусі Міхаіл ФІНБЕРГ.
Далей
|
№ 11 / 1241 за 2016-03-12
Вучыцца “на рэжысёра” з цярпеннем
Працягваючы бясконцую тэму пра беларусаў, якія дасягнулі поспеху за мяжой, прапануем увазе чытача інтэрв’ю з чалавекам, якога ведаюць, бадай, усе, хто сачыў за поспехамі знакамітай каманды БДУ ў Клубе вясёлых і знаходлівых. З мінчаніна і студэнта ўніверсітэта Кіріл ПАПАКУЛЬ ператварыўся ў рэжысёра кіна- і тэлевізійных шоу “Вялікая розніца”, “Танцы з зоркамі”, серыялаў “Турысты”, “Татавы дочкі”. Зняў ён і паспяховы камедыйны фільм для вялікага экрана “Вельмі рускі дэтэктыў”. Сёння Кірыл Папакуль дзеліцца сваім жыццёвым ды творчым досведам
Далей
|
№ 10 / 1240 за 2016-03-05
"І толькі вочы, пэўна, выдаюць мяне…"
Магчыма, з яе ў свой час магла б атрымацца выдатная выканаўца народных песень. У гады юнацтва яна выступала ў вядомым самадзейным ансамблі “Палескія зоры”, вандравала з канцэртамі па ўсёй Беларусі, бывала ў Польшчы, Германіі. Рэдкія з імпрэзаў, юбілеяў вядомых у Віцебску дзеячаў культуры абыходзяцца без удзелу вядучага майстра сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа Раісы Грыбовіч. Яна заўсёды стварае больш утульную атмасферу сустрэчы, калі часцяком сухія дзяжурныя віншаванні раптам змяняе яе трапны беларускі гумар, сакавітыя народныя жарты, цудоўная матчына песня. Магчыма, акурат таму глядач і ў тэатр ідзе адмыслова на Грыбовіч…
Далей
|
№ 6 / 1236 за 2016-02-06
Бывае, што зала захоплена, але…
Наша сустрэча з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Сяргеем КУРЫЛЕНКАМ адбылася напярэдадні яго юбілею. А за ягонай датай — больш як 35 гадоў службы ў трупе Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, 75 сыграных тут роляў, 14 здзейсненых пастановак. Урэшце, дата — хіба фармальная прычына для гутаркі. Падчас размовы зачапілі розныя тэмы: ад творчых планаў і сутнасці прафесіі рэжысёра да спробы агляду становішча сучаснага беларускага тэатральнага мастацтва.
Далей
|
№ 52 / 1230 за 2015-12-26
Чалавек-свята або… свята-чалавек
Тых персон у нашай культуры, хто ў адной асобе ўвасабляе адразу некалькі іпастасей, не так і шмат. Але яны ёсць. Карэспандэнт “К” цягам аднаго інтэрв’ю задала пытанні як Уладзіміру Радзівілаву, заслужанаму артысту Рэспублікі Беларусь, так і галоўнаму Дзеду Марозу краіны, бадай самаму чаканаму навагодняму госцю для кожнага дзіцяці.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! аКно ў свет: замежны культурны вопыт Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці 75-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны
|