Суботнія сустрэчы № 45 / 1275 за 2016-11-05
Паміж савецкімі стэрэатыпамі і Таранціна
Дзесяць гадоў таму ў кінематографе кіраваў постмадэрнізм. Сёння на змену ягоным гульням прыйшло кіно малых формаў, кіно, у якім рэальнасць і дакументалізм сплецены з мастацкім пачаткам. “Постдок альбо кінематограф квазірэальнасці”, — распавядае пра актуальнае слова ў сучасным сусветным кіно праграмны дырэктар Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” Ігар СУКМАНАЎ. Якім чынам выглядае беларускае сучаснае кіно ў падобным кінакантэксце — свету і “Лістападу”? Чаму да гэтай пары ў асноўным конкурсе фестывалю няма беларускай карціны? Нацыянальны конкурс — што нам ад яго чакаць? На ўсе набалелыя пытанні адказвае кінааналітык і адзін з галоўных асоб мінскага кінаруху Ігар Сукманаў.
Далей
|
№ 43 / 1273 за 2016-10-22
“Назваць сваё сваім. І нікога не пакрыўдзіць”
Уладзімір Тоўсцік — вядомы жывапісец, народны мастак Беларусі, творчасць спалучае з выкладчыцкай працай у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Ён прыхільнік фігуратыўнага жывапісу, рэалістычнай школы, але рэалізм трактуе вельмі шырока. У ягоным разуменні гэта не столькі пэўная стылістыка, як філасофія жыцця і форма ўспрымання свету. Мастак неаднойчы выказваў занепакоенасць сучасным станам нашага выяўленчага мастацтва, у прыватнасці размываннем крытэрыяў прафесіяналізму і падменай сапраўдных каштоўнасцей брэндамі-аднадзёнкамі. Пра гэта і іншае мастак гутарыць з карэспандэнтам “К”.
Далей
|
“Хачу ўвесь час адчуваць сябе хлапчуком, а на юбілеі пахуліганіць”
Знакамітаму спеваку Валерыю ДАЙНЭКА, вядома ж, 65 гадоў не дасі. Але афішы найбліжэйшага канцэрта ансамбля “Беларускія песняры” ў Мінску маюць дадатковую “прывязку” да гэтай даты заслужанага (а па сутнасці – даўно ўжо народнага) артыста Рэспублікі Беларусь. Але пагутарылі мы пра рознае: пра тое, як заставацца хлапчуком у любым узросце і ідэальна падрыхтавацца да канцэрта, на карысць чаго Дайнэка адмаўляецца ад сваіх аранжыровак у “Песнярах” і чаму не спявае “Белавежскую пушчу”. А таксама пра тое, ці будуць на юбілейным выступе танцы, пер’е і дзяўчаты з вялізнымі... вартасцямі. 29 лістапада, акурат у дзень народзінаў Дайнэкі, адбудзецца канцэрт ансамбля "Беларускія песняры" да яго важкай даты ў сталічным Палацы культуры Мінскага аўтазавода.
Далей
|
№ 42 / 1272 за 2016-10-15
Сутнаснае для культуры
Добрай традыцыяй Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета стала не толькі сусветная прэм’ера беларускага твора (сёлета гэта была партытура “Sleepwalker” Сяргея Бадалава — пра яго ў “К” № 40), але і запрашэнне на свята кагосьці са знакавых кампазітараў сучаснасці, выкананне яго музыкі і творчая сустрэча з майстрам у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Сёлета такой асобай стаў сусветна вядомы ўкраінскі творца Валянцін СІЛЬВЕСТРАЎ, некаторыя выказванні якога мы публікуем, вылучыўшы іх з надзвычай цікавага дыялагічнага “трыа” ў складзе згаданага Сільвестрава, яшчэ аднаго нашага госця — расійскага піяніста Аляксея Любімава і загадчыка кафедры кампазіцыі БДАМ Галіны Гарэлавай, якая вяла сустрэчу, дапаўняючы размову сваімі арыгінальнымі думкамі.
Далей
|
№ 41 / 1271 за 2016-10-08
Без чацвёртай сцяны
Ён вучыўся ў політэхнічным інстытуце, паступаў на фізмат у БДУ, хацеў быць хірургам, але ў выніку лёс прывёў яго на акцёрскае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (сучаснай Акадэміі мастацтваў) і вось ужо амаль пяцьдзясят гадоў ён — акцёр, пра што ні разу не пашкадаваў. Народны артыст Беларусі, вядучы майстар сцэны Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Рыгор БЕЛАЦАРКОЎСКІ ўпэўнены, што, калі прысвячаць сябе справе, дык рабіць гэта без аглядкі, інакш — ніякага толку!
Далей
|
№ 40 / 1270 за 2016-10-01
“…Сон” для летняй ночы
5 кастрычніка на ХІ Міжнародным фестывалі Юрыя Башмета адбудзецца сусветная прэм’ера чарговага беларускага твора, замоўленага арганізатарамі форуму. Аўтар новай сімфанічнай партытуры — наш 28-гадовы кампазітар Сяргей БАДАЛАЎ, які працягвае навучанне ў Польшчы і мае ўжо вялікі “паслужны” спіс, што пачынаецца з безлічы перамог на прэстыжных міжнародных конкурсах ды фестывалях.
Далей
|
№ 38 / 1268 за 2016-09-17
Доктар, неабыякавы да культуры
Сёння той рэдкі выпадак, калі “К” робіць выключэнне і выбірае для размовы чалавека зусім не са сваёй галіны. Госць “суботніх сустрэч” доктар медыцынскіх навук, прафесар, урач-герыятр, старшыня Беларускага рэспубліканскага геранталагічнага грамадскага аб’яднання, загадчык кафедры Інстытута павышэння кваліфікацыі Федэральнага медыка-біялагічнага агенцтва (Масква) Андрэй Ільніцкі. А па сумяшчальніцтве — самы неабыякавы да беларускай культуры доктар.
Далей
|
№ 37 / 1267 за 2016-09-10
Скансэн на сувязі
Ці шмат вы ведаеце дырэктараў рэспубліканскіх музеяў, якія выкладаюць свой нумар асабістага мабільнага тэлефона на музейным сайце, каб, так бы мовіць, і днём і ноччу быць на сувязі з кожным наведвальнікам установы? Дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту Эдуард БАГДАНОВІЧ робіць так ад пачатку сваёй працы на пасадзе кіраўніка беларускага скансэна. Маўляў, трэба ж заўсёды мець зваротную сувязь як са сваімі ўдзячнымі сябрамі, так і з не менш зацікаўленымі крытыкамі ды дарадцамі...
А наша гутарка пра знакаміты музей пад адкрытым небам, яго сённяшняе і заўтрашняе жыццё, праблемы і перспектывы — скансэн, да слова, сёлета адзначае 40 гадоў з часу стварэння, — пачаліся над картай-схемай музейнай тэрыторыі. А што, даволі зручна: словы пра зробленае ці задуманае падмацоўваліся нагляднай дэманстрацыяй на канкрэтных музейных аб’ектах ці мясцовасці, што ляжыць каля вёскі Строчыцы…
Далей
|
№ 33 / 1263 за 2016-08-13
Сіндром бібліятэкара, які не чытае
Магілёўскаму дзяржаўнаму бібіліятэчнаму каледжу імя Аляксандра Пушкіна сёлета спаўняецца 70 гадоў. Больш за 20 тысяч выпускнікоў працуюць у бібліятэках былога СССР. Пра ўчарашняе, сённяшняе і заўтрашняе ўстановы мы пагаварылі з яе дырэктарам Святланай КАЗЛОВАЙ.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! аКно ў свет: замежны культурны вопыт Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці 75-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны
|