Гістарыёграф № 18 / 1561 за 2022-04-30
№ 17 / 1560 за 2022-04-23
Адкуль на Палессі з'явіўся Джота?
Вядомы рэстаўратар, калекцыянер і праваслаўны мецэнат (дарэчы, каталіцкага веравызнання) Ігар СУРМАЧЭЎСКІ часта міжволі аказваецца ў ролі гэткага дэтэктыва, які раптам знаходзіць пад сваім павелічальным шклом візуальную зачэпку, трапляе на след ды спрабуе разблытаць складаны клубок гістарычных супярэчнасцей, якія спаконвеку ўласцівыя нашай мінуўшчыне. Прапануем новыя інсайты ад дасведчанага “паляўнічага” на нашу мінуўшчыну.
Далей
|
№ 16 / 1559 за 2022-04-16
Там, дзе некалі жыла Дальва...
Хатынь, Доры, Шунеўка, Азарцы, Залатухі, Брыцалавічы, Ала, Рэпаўшчына, Калюты, Жарнасекі, Булы, Росіца і яшчэ дзясяткі і дзясяткі назваў — гэта вёскі, якія навечна ўвайшлі ў трагічны летапіс мінулай вайны, — гарачая, балючая, гнеўная праўда і памяць Беларусі.
Далей
|
№ 15 / 1558 за 2022-04-09
Законы, напісаныя па-свойму
Якімі былі першыя правобразы Асноўнага Закона ў Беларусі, які ўплыў яны аказалі на развіццё сусветнай прававой думкі і якое дачыненне да старабеларускага заканадаўства можа мець наш першадрукар Францыск Скарына?
Далей
|
№ 14 / 1557 за 2022-04-02
З лавы падсудных — у каралеўскія сакратары
Сёлета споўнілася 465 гадоў з дня нараджэння выдатнага грамадска-палітычнага дзеяча мінуўшчыны Льва Сапегі. Мы вырашылі нагадаць чытачам пра гэтую ўнікальную гістарычную асобу.
Далей
|
№ 49 / 1540 за 2021-12-04
№ 46 / 1537 за 2021-11-14
Міхал Грушвіцкі з-пад Ракава
12 снежня споўніцца 193 гады з дня нараджэння беларускага кампазітара Міхала Грушвіцкага (1828–1904), аўтара мазурак, паланэзаў, вальса, полек, музыкі да твораў Адама Міцкевіча і Уладзіслава Сыракомлі. З гэтай нагоды мы вырашылі распачаць новы дакументальны мікрасерыял, у якім паспрабуем абагульніць вядомыя і невядомыя звесткі пра кампазітара і яго радавод.
Далей
|
№ 45 / 1536 за 2021-11-07
Сцежкамі Яна Рустэма
Мы працягваем знаёміць чытачоў “К” з жыццярысам выдатнага мастака, падагога, стваральніка Віленскай мастацкай школы. Яго жыццярыс не адлюстраваны ў манаграфіях, а ў ім самім не бракуе белых плямаў. Асабліва гэта датычыцца першай паловы жыцця мастака (1762–1797), куды ўкладаюцца таямніцы паходжання, з’яўлення ў Рэчы Паспалітай Дзвюх Нацый, пераезд у ВКЛ з Польскага каралеўства. Асобна тут можна разгледзець пяцігодку побыту Яна Рустэма ў Дзятлаве, бо тое, што ён нейкі час правёў у Слоніме, працуючы дэкаратарам у тэатры Міхала Казіміра Агінскага, пакуль што не пацверджана дакументальна. Сёння вас чакаюць новыя падрабязнасці беларускага перыяду жыцця мастака.
Далей
|
№ 44 / 1535 за 2021-10-31
Беларускімі сцежкамі Яна Рустэма
Узяцца за гэты артыкул нас прымусіла адсутнасць нейкіх навінаў з горада Дзятлава, што на Гродзеншчыне, звязаных з набыццём тутэйшага палаца Радзівілаў-Солтанаў. 15 верасня мусіў адбыцца чарговы аўкцыён, на якім мог бы станоўчым чынам вырашыцца лёс гэтага славутага палаца, які несумненна з’яўляецца своеасаблівай візітоўкай старажытнага горада. Але ж пакуль што цішыня…
Разумеючы, што часам прывабнасць “гістарычнага аб’екта” для патэнцыйнага інвестара вырашаецца яго бэкграўндам, мы маем на мэце распавесці, якое дачыненне мае да дзятлаўскага палаца Ян Рустэм (1762–1835) — таленавіты беларускі і літоўскі мастак, настаўнік з вялікай літары, адзін з бацькоў “віленскай мастацкай школы”. Чалавек дзіўнага, але не самага шчаслівага лёсу.
Далей
|
Назад
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 94
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|