Соцыум № 33 / 1367 за 2018-08-18
Стымул для “гаспадара музея”
Каб не заспаць да паўдня, на выхадных заўсёды стараюся кудысьці выбрацца. Гэтым разам і нагода здарылася. У “коласаўскай” Альбуці ўпершыню прайшоў свой фэст — Мядовы Спас. Вуллі ля леснічоўкі месцяцца па-ранейшаму, як і ў тыя часы, калі класік іх натхнёна апісваў у “Новай зямлі”.
Далей
|
Толькі адрэстаўраваць — замала
Гэтую велічную старадаўнюю камяніцу ў цэнтры Слоніма старажылы памятаюць пад кодавым найменнем “Рогі і капыты”. Так называлася размешчаная ў яе прыбудове мясная крама. Побач былі галантарэя, “Дываны”, “Малочны бар”, склад мэблі.
Магчыма, гэта не самае дыхтоўнае прымяненне для ўнікальнага помніка культавага дойлідства — Вялікай альбо Галоўнай сінагогі. Тым не меней, як паказаў час — лепей, чым нічога. Пасля таго, як камяніца спусцела ды перастала выкарыстоўвацца, яе стан пачаў імкліва пагаршацца.
Толькі ў лютым гэтага года яна займела ўласны праект зон аховы. І гэта пры тым, што такі праект мусіць рэгуляваць штодзённае жыццё не толькі самаго помніка, але і ўсіх навакольных тэрыторый, дзе несупынна віруе рух.
Распрацоўка зон аховы амаль супала па часе з другой, не менш значнай падзеяй у жыцці старой бажніцы. На пасяджэнні Брытанскага парламента быў заслуханы і ўхвалены праект “Гістарычныя сінагогі Еўропы”. У выніку інвентарызацыі больш чым трох тысяч аб’ектаў з 48 краін, арганізаванай брытанскім Foundation for Jewish Heritage, слонімская сінагога трапіла на чацвёртае месца ў спісе найбольш каштоўных іўдзейскіх бажніц Еўропы! Праўда, яе стан эксперты ацанілі як D — “вельмі дрэнны”. Наступная катэгорыя — толькі E: страчаны беззваротна.
Далей
|
№ 32 / 1367 за 2018-08-11
Пасля “wow-эфекту”
Карта айчынных кінафестываляў за апошні час значна
пашырылася. Наш любімы “Лістапад”, “Кіназмена”,
праект “Сваё кіно”, “Анімаёўка”, Міжнародны кінафестываль экалагічнага кіно “Планетарыўм”, форум фільмаў у жанры трылер Corn Film Festival. Як бачым, выбіраць ёсць з чаго. Але чые высілкі стаяць за кожнай кінападзеяй? Якія намаганні неабходна прыкласці менеджарам або праграмным дырэктарам, каб свята адбылося? Чаго каштуе зрабіць кінафорум і пра якія праблемы нашай кінаіндустрыі можа распавесці звычайная кінафестывальная “кухня”?
Падчас невялікага зацішша перад новым культурным сезонам мы папрасілі прадстаўнікоў двух вядомых
праектаў, якія спецыялізуюцца на папулярызацыі беларускага кіно, распавесці пра свае працоўныя будні
і праблемныя пытанні.
Далей
|
№ 30 / 1365 за 2018-07-28
Чаму я супраць “чалавека з балгаркай”
Канфліктная сітуацыя на сталічных Вайсковых могілках апошнім часам набыла гучны рэзананс. За імклівым развіццём падзей пільна сочаць беларускія СМІ, у тым ліку і “К”, пастаянным аўтарам і чытачом якой я з’яўляюся. Вельмі рады, што вашы матэрыялы вылучаюцца глыбокім аналізам стану рэчаў — чаго не скажаш пра некаторыя іншыя выданні. Таму ў якасці каментарыя да публікацый Ганны Кісліцынай і Генадзя Вохіна я вырашыў накіраваць свой адкрыты ліст менавіта на ваш адрас.
Далей
|
Status Quo яшчэ ў перспектыве
“Захаваць бы тое, што было” — гэткая ж папулярная сярод работнікаў культуры фраза, як і гаворка пра падвышку іх заработнай платы. Немалаважнае ўдакладненне: папулярная толькі сярод саміх работнікаў культуры. Але гэтым разам я не пра грошы.
Прайшло амаль два месяцы, як пэўныя абласныя ўпраўленні і раённыя аддзелы сталі называцца па-ранейшаму: “упраўленні і аддзелы культуры”. Пра гэтыя структурныя змены і хацелася б паразважаць.
Далей
|
№ 29 / 1364 за 2018-07-21
“Не саромейцеся ганарыцца”
У рамках “Славянскага базару ў Віцебску” адбыўся круглы стол “Культура і мастацтва як крыніца развіцця духоўна-маральных каштоўнасцей. Роля СМІ ў фарміраванні агульнай культурнай прасторы славянскіх народаў”. Яго арганізатарамі выступілі Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Выдавецкі дом “Звязда”, дырэктар і галоўны рэдактар якога Павел Сухарукаў стаў мадэратарам гутаркі.
Далей
|
“Як вы тут жывяце?”
Наша вёска дзе-небудзь, скажам, на Віцебшчыне трымаецца (фактар № 1) за кошт сельскай інтэлігенцыі: годных фельчара, настаўніка, клубніка ды бібліятэкара. Стрымліваючы фактар № 2 (не здзіўляйцеся) — гэта пенсія састарэлых бабулькі, маці, сястры. Нават калі раз і назаўжды закрыліся ФАП, школка і СДК, сярод насельнікаў такой вёскі можна заўважыць і не надта старых, але кволых прадстаўнікоў моцнага полу з вельмі сярэдняй адукацыяй, стомленых, як пісалі класікі, нарзанам. Жаночыя пенсіі замяняюць ім рабочыя месцы, бо пры правільнай пастаноўцы пытання, калі купляць не хлеб, а віно, можна выжыць пэўны час і на гэтыя капейчыны. Больш моцныя сілай і духам з’язджаюць з вёсак у буйныя гарады, неабавязкова беларускія.
Далей
|
№ 28 / 1363 за 2018-07-14
Мёртвым не баліць...
Вайсковыя могілкі ў Мінску вось ужо каторы тыдзень з’яўляюцца прычынай і месцам канфлікту. Камунальныя службы працягваюць свае працы па, як яны лічаць, добраўпарадкаванні некропаля, замяняючы старыя арыгінальныя надмагіллі на стандартныя пліты. А грамадскія актывісты — і, зрэшты, многія простыя мінчукі — бяруць слова “добраўпарадкаванне” ў двукоссі і перакананыя, што яго было б дарэчы замяніць на іншае — руйнаванне. А таму спрабуюць уратаваць хаця б тое, што яшчэ магчыма.
Пабываўшы на цвінтары, ты разумееш, што гэтае месца мае выключную ролю не толькі ў гісторыі Мінска. Яно вельмі шчыльна знітавана і з асабістымі гісторыямі многіх яго жыхароў. Толькі вось ці ўлічылі гэта тыя, хто вырашыў навесці тут прыгажосць?
Далей
|
Афіцыйны погляд
Калі матэрыял "Мёртвым не баліць..." быў ужо падрыхтаваны да друку, 12 ліпеня ў Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце прайшла прэс-канферэнцыя на тэму “Аб добраўпарадкаванні і рэканструкцыі тэрыторыі Вайсковых могілак”. У пасяджэнні пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Мінгарвыканкама Віктара Лапцева ўзялі ўдзел намеснік міністра культуры Аляксандр Яцко, ГАП УП “Мінскпраект”, сябра Грамадскай назіральнай камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Ганна Аксёнава, прадстаўнік Аляксандра-Неўскага храма айцец Зміцер Харошка і дырэктар УП “Спецыялізаваны камбінат камунальна-побытавага абслугоўвання” Мікалай Ракевіч.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! аКно ў свет: замежны культурны вопыт Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці 75-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны
|