Соцыум № 11 / 1189 за 2015-03-14
Ці “пакаціць” піяр свайго сваімі?
У маім імправізаваным хатнім архіве, дзе згрувашчана недадуманае і недаробленае, ёсць папка з парай спісаных аркушаў. Яна называецца “Апосталы”. Умоўная назва перспектыўнага, як падавалася гадоў пяць таму, праекта сацыяльнай рэкламы, які мы прыдумалі разам з колішнім фатографам “К” Юрыем Івановым. Караценька распавяду пра сутнасць задуманага. Знаёмая, што працуе ў Маскве, згадала неяк: сталіца Расіі хоць і перанасычана вулічнай камерцыйнай рэкламай, але і на недахоп сацыяльнай не можа паскардзіцца. Бачыла яна, да прыкладу, шматлікія плакаты з выявамі вядучых тэатральных артыстаў з іхнімі ж патрыятычнымі выказваннямі. Скажам, Алег Табакоў прызнаваўся мінакам у шчырай любові да сцэнічнага мастацтва. Падумалася, а чаму мы, беларусы, не прапагандуем гэткім жа чынам сваё і сваіх?
Далей
|
№ 10 / 1188 за 2015-03-07
Іх засталося толькі пяць
Сёння шмат людзей займаецца ў аматарскіх калектывах рознай скіраванасці. Так, адным з самых папулярных і распаўсюджаных кірункаў для такіх аб’яднанняў на Міншчыне да нядаўняга часу з’яўляўся фальклор. У 2003 годзе па вобласці актыўна дзейнічала 230 ансамбляў, ствараліся новыя тыпы ўстаноў культуры — дамы фальклору (на пачатку 2000-х — 11), дзе ўсе ахвотныя маглі дакрануцца да таямніц роднай культуры. Супрацоўнікамі гэтых устаноў арганізоўваліся этнаграфічныя экспедыцыі па зборы рэгіянальных традыцый, ладзіліся святы з народнага календара, збіраліся экспанаты для невялікіх этнаграфічных музеяў… Але на першае студзеня 2015 года дамоў фальклору засталося ў рэгіёне толькі пяць, і толькі адзін з іх быў рэарганізаваны ў іншую, шматпрофільную ўстанову культуры. Астатнія — зачынілі. І гэта сапраўдная праблема.
Далей
|
№ 6 / 1184 за 2015-02-07
№ 2 / 1180 за 2015-01-10
Вынікі ёсць. І які вынік?
Новы год і Каляды — самы лепшы і зручны час, каб падвесці пэўныя вынікі або згадаць найцікавейшыя ці найбуйнейшыя падзеі, што адбыліся ў Беларусі цягам мінулых 365 дзён. Таму на шматлікіх сайтах у разліўным моры беларускага Інтэрнэту на гэтым тыдні можна адшукаць матэрыялы, дзе робіцца аналіз палітычных, эканамічных, турыстычных, а таксама культурных падзей 2014 года. Вось на апошніх і спынімся.
Далей
|
№ 52 / 1178 за 2014-12-27
“Шэф, усё прапала!”, або Клопаты Старога Замка
Напрыканцы лета многія беларускія інтэрнэт-рэсурсы перадрукоўвалі на сваіх віртуальных старонках матэрыялы аб праблемах Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Маўляў, са Старога Замка пачалі масава звальняцца супрацоўнікі, ва ўстанове культуры правалілася падлога, некаторыя залы з экспазіцыямі зачыняюцца, а абвешчаная рэстаўрацыя пакуль так і не пачалася. Карацей, паведамленні гэтыя нагадвалі лямант героя Андрэя Міронава са знакамітай камедыі: “Усё прапала, шэф, усё прапала!” Пачакаўшы некаторы час, карэспандэнт "К" выправіўся на месца падзей — у Гродна, каб паглядзець на праблемную сітуацыю ўласнымі вачыма ды зразумець, ці сапраўды ўсё так дрэнна “ў дацкім каралеўстве”, а дакладней кажучы — у галоўнай музейнай установе горада над Нёманам...
Далей
|
№ 50 / 1175 за 2014-12-13
У пошуках “лішніх”
Мабыць, не заўсёды варта ацэньваць рэчаіснасць паводле статыстычных даных, але і цалкам ігнараваць іх наўрад ці выпадае. Апрача ВУП, на прэстыж краіны працуюць і іншыя паказчыкі, у тым ліку колькасць гісторыка-культурных каштоўнасцей. На жаль, у гэтай намінацыі мы адстаём ад усіх суседзяў, за выключэннем Украіны. На Беларусі “афіцыйных” аб’ектаў спадчыны сёння — 5 527, або, у пераліку на колькасць насельніцтва, адзін — на 1 737 чалавек. А вось, напрыклад, у Літве помнікаў — больш за 18 тысяч. Прычым на кожны з іх прыпадае ўсяго 157 грамадзян краіны! Гэтыя даныя выглядаюць даволі красамоўна. Агучаны яны былі пад час пасяджэння калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, на якім разглядалася пытанне “Аб канцэптуальных падыходах да надання нерухомым матэрыяльным аб’ектам статуса гісторыка-культурных каштоўнасцей і аптымізацыі Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь”.
Далей
|
№ 49 / 1176 за 2014-12-13
Зліццё, паглынанне, перафарматаванне
Напрыканцы лістапада ў сталічным Інстытуце культуры Беларусі прайшло пасяджэнне Рэспубліканскага савета дырэктараў метадычных цэнтраў народнай творчасці (культурна-асветнай работы), на якім, сярод іншага, былі разгледжаны пытанні аптымізацыі сеткі і структуры ўстаноў гэтага профілю, асобных устаноў культуры ды адукацыі ў абласцях. З фрагментамі выступленняў кіраўнікоў і развагамі (лірычнымі і ўсё больш зусім не лірычнымі) ад журналіста “К” мы вас і знаёмім.
Далей
|
№ 48 / 1174 за 2014-11-29
А нараджэнне міфаў — у спешным парадку?
Часам чытаеш загалоўкі артыкулаў і ловіш сябе на думцы, што дзесьці гэта ўжо бачыў. Вось нядаўна, вось толькі: знаёмая да болю сітуацыя, якая скончылася… добра, калі не сказаць — нічым. Але заканчваецца ўсё больш дрэнным: знесці, альбо часткова знесці, альбо пабудаваць новае… Так, я — пра забудову і новыя праекты ў нашай сталіцы. Хоць, па сутнасці, падобная ж логіка часта распаўсюджваецца і на абласныя цэнтры, ды нават на маленькія вёскі. Нашы населеныя пункты ў гэтых выпрабаваннях “патрэб часу”, “здзелак дзесяцігоддзя”, амбіцый архітэктурных кампаній усё больш і больш губляюць сваё аблічча. Я не кажу пра тое, што яно ідэальнае, але мае тыя адметнасці, якімі патрэбна даражыць. На жаль, чамусьці іх вартасць і ўнікальнасць (так атрымліваецца — магу толькі гэта канстатаваць) не заўважаюцца і не прызнаюцца многімі адказнымі асобамі.
Далей
|
№ 47 / 1173 за 2014-11-22
Захаваць нельга знішчыць. Дзе ставіць коску?
Белтэлерадыёкампанія здзейсніла шыкоўны праект — выпусціла рарытэтную калекцыю аўдыядыскаў. З гэтай нагоды ў Белдзяржфілармоніі адбыўся гала-канцэрт “Музычны скарб Беларусі”, дзе акрамя ўласна музычных нумароў дэманстраваліся архіўныя відэаздымкі. Той, хто не трапіў у залу, змог паглядзець тэлеверсію, а таксама паслухаць канцэрт па радыё. Асобныя нумары і надалей будуць узнікаць у розных праграмах. А вось сам альбом “Сугучча”, складзены з шасці аўдыядыскаў, набыць немагчыма: гэта так званы прэзентацыйны фонд кампаніі. Ужо адно з-за гэтага ёсць над чым задумацца. Увогуле ж, падрыхтоўка і выпуск дыскаў не маглі не абмінуць шэраг праблем, звязаных як з захаваннем нашай нацыянальнай культурнай спадчыны, так і з яе папулярызацыяй — у краіне ды за мяжой.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|