Соцыум № 22 / 1357 за 2018-06-01
Карагод на асфальце
Штогод на Ушэсце жыхары некаторых вёсак на поўдні Беларусі збіраюцца, каб правесці старадаўні абрад Пахавання стралы. Робяць яны гэта спрадвеку, і не ў фармаце “фальклорнага фестывалю”, а для сябе. Зрэшты, апошнім часам усё больш вузкае кола вяскоўцаў разбаўляюць “турысты” — у тым ліку і мы, журналісты. Натуральна, нават адной сваёй прысутнасцю яны не могуць не паўплываць на ход дзеі. Але куды болей захаванню традыцыі шкодзіць сам няўмольны бег часу.
Як жа зберагчы жывыя праявы народнай культуры, не сказіўшы пры тым іх сутнасць? Пытанне, актуальнае не толькі ў Год малой радзімы — але ў гэты час асабліва! І адказы на яго пакуль да канца незразумелыя.м
Далей
|
№ 17 / 1352 за 2018-04-28
Каштоўнасць “архітэктурнага планктону”
У рэдакцыю “К” звярнуўся неабыякавы жыхар Брэста Аляксандр Пашчук. Ён імкнецца адстаяць стары дамок непадалёк ад чыгуначнага вакзала, які вось-вось мае стаць ахвярай будаўніцтва новага аўтавакзала. І з гэтай нагоды піша звароты ва ўсе інстанцыі.
Тая аднапавярховая камяніца афіцыйна помнікам спадчыны не з’яўляецца. Гарадскія ўлады лічаць, што ніякай гістарычнай каштоўнасці яна не ўяўляе. А вось руплівец-краязнаўца перакананы ў адваротным. Атрымаўся акурат той выпадак, які адлюстроўвае агучаны ў мінулым нумары тэзіс: спадчына — гэта заўсёды поле канфлікту інтарэсаў, дзе вызначальную ролю часцяком грае не аб’ектыўная вартасць таго ці іншага аб’екту, а ацэначнае стаўленне да яго нашых сучаснікаў. І пытанне ў тым, як у гэтым выпадку прыйсці да паразумення.
Далей
|
Цяжка спрынтару на марафоне
Ці ведаеце вы імя вынаходніка швейнай машыны? Можа, згадаеце, хто прыдумаў светлафор, пыласос, шаравы кран, запальнічку, хірургічны скальпель, рухомую пажарную лесвіцу? А можа, ведаеце імя аўтара эфектнай афішы, якая спыніла ваш позірк у вулічным тлуме?
Наўрад ці, калі вы не ў тэме. Кожны больш-менш адукаваны чалавек нешта чуў пра Шэкспіра ці Рэпіна, хоць можа не чытаць кніг і не хадзіць у музей. А імёны творцаў, што прыдумалі зручныя рэчы, без якіх немагчыма ўявіць наш побыт, якія ствараюць нам станоўчы настрой і дапамагаюць, калі надараецца бяда, выкараскацца з экстрыму, здолее назваць хіба што спецыяліст па гісторыі матэрыяльнай культуры.
Каб выправіць гэтую несправядлівасць, мы вырашылі падрыхтаваць блок матэрыялаў пра дызайн і дызайнераў, якім наканавана заўжды застацца невядомымі для грамады салдатамі тэхнічнага прагрэсу. Пра некаторыя чыннікі беларускага дызайну, які яшчэ чакае свайго ўдумлівага гісторыка, некалькі наступных матэрыялаў.
Далей
|
№ 16 / 1351 за 2018-04-21
А працаваць жа трэба!
Сёлета Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін адзначаўся ўжо ў 35-ы раз. Свята, усталяванае ў 1983 годзе Генеральнай асамблеяй UNESCO па ініцыятыве Міжнароднай рады па пытаннях аховы помнікаў і гістарычных мясцін ICOMOS, па традыцыі становіцца нагодай для дыскусій аб праблемных аспектах захавання спадчыны. Адну з іх акурат 18 красавіка зладзіў Беларускі камітэт ICOMOS.
Далей
|
Сякера за лаўкай ці ў лаўцы?
У нумары “К” ад 14 красавіка быў змешчаны мой артыкул “Ці ўтрымлівае збанок архетып?” пра Лагойскі раённы дом рамёстваў. Спадабаліся мне тамтэйшыя майстры вельмі. Але гаворка не пра тое. У пятніцу галоўны рэдактар паклаў мне на стол ліст ад начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лагойскага райвыканкама Яўгеніі Паляшчук і загадаў: “Рэагуй!” Рэагую.
Далей
|
“Будзем трымацца да апошняга”
Загаловак, пагадзіцеся, нагадвае зводку з тэатра вайсковых дзей. Амаль так яно і ёсць. Аптымізацыя не церпіць слабых. Толькі зазяваешся — і пасля скасавання крамы знікаюць бібліятэка, клуб. На вёсцы можна ставіць крыж.
Далей
|
Спадчыне аптымізацыя не перашкода?
Сёння назва вёскі Новае Палессе гучыць зусім не так аптымістычна, як у савецкі час, калі яна замяніла “немілагучную” Каросцін. Дзяцей там зусім вобмаль, школа даўно зачыненая. Аднак у маленькім паселішчы ў Лельчыцкім раёне захавалася частка Палесся старога, спрадвечнага. Мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых твораў мае статус элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Толькі вось… Можа стацца так, што ўнікальны фальклорны гурт, які тыя песні зберагае, неўзабаве апынецца без даху над галавой.
Далей
|
№ 14 / 1349 за 2018-04-07
Калі і балкон Коласа — таксама выйсце з форс-мажору...
Вядомая прыказка пра тое, што агонь жартаў не даруе, была, ёсць і будзе актуальнай заўсёды. Асабліва калі гаворка ідзе пра ўстановы культуры, дзе збіраецца шмат людзей самых розных узростаў. Ды і нядаўні жахлівы па сваіх наступствах пажар у гандлёвым цэнтры горада Кемерава робіць тэму пажарнай бяспекі як ніколі надзённай. Адпаведна, ідэя прайсціся па ўстановах культуры Мінска, каб пабачыць на свае вочы метады і сродкі барацьбы з агнём, узнікла ў рэдакцыі не на пустым месцы.
Далей
|
№ 13 / 1347 за 2018-03-31
А ў дадатак — скандал?
У кінатэатры ідзе адзін з найвыбітных фільмаў сусветнага кінематографа. Частка гледачоў уважліва ўзіраецца ў экран, баючыся згубіць сэнсавую нітку і парушыць эмацыйную сувязь з тым, што адбываецца на экране. Другая частка аўдыторыі — гамоніць ды нават смяецца, перашкаджаючы іншым засяродзіцца на фільме.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|