Соцыум № 44 / 1379 за 2018-11-03
Падводныя камяні валанцёрства
Буйны міжнародны фестываль узроўню “Лістапада” або “ТЭАРТа” ў нечым падобны на айсберг: прыгожая бліскучая верхавіна, а глыбока пад вадой — мноства непрыкметных старонняму воку высілкаў. Прапрацаваўшы валанцёрам на розных сталічных форумах, карэспандэнт “К” змагла высветліць, як дзейнічае гэты механізм у нашых умовах, хто ім кіруе і якія збоі бываюць найчасцей.
Далей
|
Батлейка з няпростым лёсам
Батлейка — гэта казка, увасобленая ў прымітыўнай фанернай скрыні і ў хрэстаматыйным наборы лялек. Увогуле усё вялікае складаецца з дробных, на першы погляд, рэчаў. У кожнай батлейкі — свой лёс. Вось вам эпізод жыццяпісу батлейкі Івана Кірчука — музыканта, кампазітара, фалькларыста, пісьменніка, выкладчыка, нязменнага кіраўніка этна-трыо “Троіца”. Варта толькі дадаць напачатку, што батлейка для гурта — не проста тэатр, а абавязковы канцэртны антураж, своеасаблівыя дэкарацыі да сцэнічнай дзеі.
Далей
|
№ 43 / 1378 за 2018-10-27
Тэатр на мове жэстаў
Тэрмін “інклюзія” шчыльна ўвайшоў у наш лексікон, таму ідэі пра роўнае стаўленне да ўсіх грамадзян, у тым ліку да людзей, якія маюць фізічныя або псіхічныя асаблівасці, не падаюцца нечым новым. Вось толькі стварэнне сапраўды безбар’ернага асяроддзя не зводзіцца адно да паўсюднага ўзвядзення пандусаў. Паспрабуйце перанесці звычайнае для моладзі памкненне вучыцца
ва ўніверсітэце на юнакоў і дзяўчат з інваліднасцю. Ці ёсць у іх такая магчымасць?
У некаторых яна ўжо з’явілася. Сёлета Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў набрала першы ў сваёй гісторыі курс акцёраў з паслабленым слыхам. Ажыятаж на ўступных экзаменах быў ашаламляльным: на сем месцаў падалі больш за сотню заяў!
Далей
|
Сюррэалізм на пальцах
Першы ў краіне відэагід з сурдаперакладам прэзентуюць 30 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. “К” распавядае, хто, як і калі можа ім скарыстацца.
Далей
|
№ 42 / 1377 за 2018-10-20
Рух на арбіту з хуткасцю веласіпеда
З вядомай на ўсю Беларусь руплівіцай рэгіянальнай культуры Адай Райчонак мы п’ем каву ў яе гасцёўні, назіраючы за тым, як сонца ўстае па-над мястэчкам Германавічы, дзе яна так багата паспела зрабіць. На календары — 13 кастрычніка. Вось ужо шмат гадоў гэты дзень для яе асаблівы. Пагатоў, сёлета, калі адзначаюцца 130-я ўгодкі з дня нараджэння Язэпа Драздовіча.
Для таго, каб пра мастака на яго малой (і не толькі) радзіме памяталі і ведалі, спадарыня Ада прыклала безліч намаганняў — разам з невялікай купкай паплечнікаў. Здаецца, пасеянае імі ў свой час зерне прарасло. Хаця парасткі пакуль настолькі далікатныя, што не прыглядаючыся ты можаш іх нават і не заўважыць. І праблема тут, вядома, зусім не ў рупліўцах.
Далей
|
Помнік беларускаму футурызму
Створаны Язэпам Драздовічам свет прыцягвае ўвагу і самых розных творцаў сучаснасці. Два месяцы таму аўстралійскі мастак Фінтан Мэгі наведаў Мінск і пакінуў пасля сябе мурал, сюжэт якога быў натхнёны ў тым ліку і касмічнымі пейзажамі “вечнага вандроўніка”.
Далей
|
№ 40 / 1375 за 2018-10-06
Хмызы на старым цвінтары
У 2015 годзе было зацверджана палажэнне аб гісторыка-мемарыяльным статусе месцаў пахавання. Дакумент дае магчымасць надаць ахоўны статус тым цвінтарам, якія маюць гістарычную і культурную значнасць, але пры гэтым не могуць прэтэндаваць на ўключэнне ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.
З ініцыятывай надання такога статусу старым кладам горада звярнулася да ўладаў “Магілёўская яўрэйская грамада”. Спраўдзіць, якім чынам праходзіць сумесная работа гарадскіх уладаў і грамадскага аб'ядння ў справе захавання спадчыны,
“К” выправілася на месца.
Далей
|
Ці заменіць трэнер педагога?
На днях сяброўка рассказала гісторыю пра тое, як яе сын-старшакласнік вырашыў сысці са школы: маўляў, урокі адымаюць шмат часу, які куды рацыянальней можна патраціць на самадукацыю з дапамогай Інтэрнету — анлайн-курсы, трэнінгі па ўласным развіцці, урэшце, перайманне досведу тых маладых-паспяховых спецыялістаў, якія за даволі памяркоўныя грошы гатовыя даць карысныя парады адносна таго, як спраўдзіцца ў той ці іншай прафесіі.
Сына сяброўка пасля працяглай размовы ўсё ж “прывяла ў прытомнасць”. Аднак сама па сабе ідэя прафесійнай адукацыі не звыклым спосабам — праз класічнае навучанне, а з дапамогай модных сёння трэнінгаў ды майстар-класаў, вабіць цяпер многіх. І асабліва маладых людзей, якія толькі ўступаюць у дарослае жыццё і робяць першыя крокі ў будучай творчай прафесіі.
Далей
|
№ 38 / 1373 за 2018-09-22
Дызайн і аўтэнтыка “брамы ў нябёсы”
У рэдакцыю “К” прыйшоў ліст ад брэсцкага краязнаўцы. Яму баліць душа за здабыткі сваёй малой радзімы. Таму і звярнуўся “брастчанін Аляксандр Пашчук” (менавіта так ён падпісваецца) у рэдакцыю. Нагода, здавалася б, дробная, але… Без увагі зварот такога неабыякавага грамадзяніна пакідаць у кожным разе не выпадала. Тым болей, што выпадак — далёка не адзінкавы.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|