Соцыум № 24 / 1411 за 2019-06-15
Кошт і каштоўнасць статусу
Беларусь багатая на архітэктурныя помнікі. Бадай у кожным кутку краіны ёсць будынкі, далейшы лёс якіх можа хваляваць неабыякавых аматараў гісторыі і патрыётаў сваіх мясцін. На жаль, у грамадстве часта ўвагу на такія будынкі звяртаюць, толькі калі ім пачынае пагражаць разбурэнне — і тут раптам высвятляецца, што яны не маюць статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, а значыць, абараніць іх ад знікнення даволі складана. Але ці ўсе аб’екты могуць прэтэндаваць на атрыманне такога статусу, як правільна гэта зрабіць і з чыёй дапамогай? Пра гэта “К” пагутарыла з прадстаўніцай моладзевага грамадскага аб’яднання “Гісторыка” Таццянай ПЯТРОВАЙ
і занатавала яе парады.
Далей
|
Якім будзе працяг?
Добраўпарадкаванне Вайсковых могілак у Мінску камунальнымі службамі пачалося год таму, але напрыканцы мінулага лета работы былі спыненыя па патрабаванні Генеральнай пракуратуры, пра што ўжо неаднаразова пісала “К” (№ 26, 28, 30 за 2018 год). Праца мусіць быць працягнутая, толькі ўжо згодна з канцэпцыяй, зацверджанай упраўленнем па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. 10 чэрвеня валанцёры і адмыслоўцы, якія выступаюць за захаванне гістарычнага ландшафту Вайсковых могілак у Мінску, сустрэліся на прэс-канферэнцыі і падзяліліся прапановамі, што хацелі б унесці ў канцэпцыю, каб захаваць аўтэнтычны выгляд гэтага ўнікальнага некропаля.
Далей
|
№ 23 / 1410 за 2019-06-08
Некампетэнтнасць, схаваная пад гіпсакардонам
Пабудаваны за савецкім часам сталічны Палац чыгуначнікаў не надта адрозніваецца ад мноства аналагічных аб’ектаў на велізарнай прасторы ад Брэста да Уладзівастока. У іх аснове — аднолькавая канструктыўная схема, вызначаная функцыянальнай мэтазгоднасцю і тэхналагічным патэнцыялам тае пары. Інакш кажучы, гэта тыпавы праект, крыху адаптаваны да канкрэтнага гарадскога асяроддзя. Адзінае, што надае яму ўнікальнасці, — мастацкая аздоба. У 1978 годзе Зоя Літвінава і Святлана Каткова ўпрыгожылі фае роспісам “Мая Радзіма”.
Але на сёння ўнікальная адметнасць будынка ўжо можа лічыцца страчанай — роспіс хаваюць пад стандартны гіпсакардон. Пачуўшы пра гэтае, многія задаюцца пытаннем: як жа засцерагчы найлепшыя ўзоры паваеннага манументальнага мастацтва?
Далей
|
№ 22 / 1409 за 2019-06-01
Капірайт на неасязальную спадчыну
29 — 30 красавіка на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў прайшоў рэспубліканскі семінар “Ахова гісторыка-культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь”, зладжаны Міністэрствам культуры краіны. У падзеі ўзялі ўдзел каля ста кіраўнікоў і спецыялістаў упраўленняў культуры абласных і раённых выканаўчых камітэтаў, а таксама ўстановаў культуры. Першы дзень семінара быў прысвечаны пытанням аховы матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў (пра гэта “Культура” пісала ў мінулым нумары). У другі дзень на семінары абмяркоўвалі праблемы аховы нематэрыяльных каштоўнасцяў.
Далей
|
Апгрэйд ва ўсіх сэнсах
“Нават самы доўгі шлях пачынаецца з першага кроку, і гэты самы складаны крок мы зрабілі”, —
заявіў на нядаўняй сустрэчы з журналістамі генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Уладзімір Карачэўскі. Чым цяпер жыве кінастудыя, чым будзе радаваць у бліжэйшы час, якія цікавыя і нават грандыёзныя праекты нас чакаюць?
Далей
|
№ 21 / 1408 за 2019-05-25
Эксперты адзначаюць дынаміку
Ці становяцца ўмовы дзейнасці ў сферы культуры больш спрыяльнымі для культурнай разнастайнасці і самавыражэння? Наколькі адпавядае прыняты Кодэкс аб культуры актуальным патрэбам гэтага сектару? У якіх сферах культура робіцца ўплывовым фактарам? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні, зробленыя на падставе экспертных ацэнак і статыстычных паказчыкаў, былі прадстаўленыя і абмеркаваныя 17 мая на міні-канферэнцыі па выніках другога Маніторынгу рэалізацыі ў Беларусі Канвенцыі UNESCO “Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыяўлення”.
Далей
|
Нагойскі пратакол і бабка- траўніца
22 мая адзначаўся Міжнародны Дзень біяразнастайнасці. Якое ён мае дачыненне да сферы культуры?
Як культработніку карыстацца “няпрофільнымі”, на першы погляд міжнароднымі дакументамі: Канвенцыяй аб біялагічнай разнастайнасці ААН і дадатковым да яе Нагойскім пратаколам?
Далей
|
№ 20 / 1407 за 2019-05-18
Веды і досвед на варце спадчыны
29 — 30 красавіка на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў прайшоў рэспубліканскі семінар “Ахова гісторыка-культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь”, зладжаны Міністэрствам культуры краіны. У падзеі ўзялі ўдзел каля 100 кіраўнікоў і спецыялістаў упраўленняў культуры абласных і раённых выканаўчых камітэтаў, а таксама ўстановаў культуры. Першы дзень семінара быў прысвечаны пытанням аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
На адкрыцці з прывітальным словам выступіў намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Шарамецьеў. Ён звярнуў увагу на неабходнасць прыняцця рэгіянальнымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ўзважаных рашэнняў у галіне аховы культурнай спадчыны, а таксама на патрэбу ўважлівага стаўлення да далейшага лёсу, развіцця і выкарыстання аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны.
Далей
|
Сляды пажару ў маёнтку “Гаспадыні”
Не так даўно я звярнуў увагу чытачоў “К” на крытычны стан калісьці вядомай на ўсю Беларусь сядзібы роду Цюндзявіцкіх, якая мела неафіцыйную назву “Беларускі Манчэстэр” (гл. № 16 за 20 красавіка). Гэта была канстатацыя факта: сядзіба яшчэ ёсць, а гаспадарчага падыходу да яе няма і блізка. Зразумела,
хочацца верыць, што сітуацыя зменіцца.
Прынамсі, падчас другога нашага візіту, 3 мая, які адбыўся ў кампаніі з даследчыкам Вітальдам Ханецкім, мы сустрэліся на аб’екце з гаспадарчай групай мясцовага райвыканкама, якая адмыслова прыехала на закінуты аб’ект, каб разабраць на складовыя часткі шматпакутныя калоны.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|