Хто ж запальвае зоркі?
Узначальвае журы дзіцячага конкурсу знаны румынскі кампазітар малдаўскага паходжання Нікалае Каражыа. І хаця ён - шматразовы ўладальнік самых прэстыжных узнагарод за свае песні і аранжыроўкі, аднаго слова "кампазітар" у дачыненні да ягонай творчай дзейнасці замала. За плячыма "галоўнага суддзі" - багатая канцэртная дзейнасць, а з гітарай ён увогуле неразлучны, хаця валодае таксама фартэпіяна, кантрабасам, акардэонам і трамбонам. У складзе ВІА супрацоўнічаў з такімі зоркамі, як Мірэй Мацье, Ала Пугачова, Карэл Гот. Цяпер узначальвае агенцтва "New star music". А каго з юных зорачак ён вылучыць у Віцебску, хутка даведаемся.
Далей