Ёсць пытанне ! № 22 / 1513 за 2021-05-29
Двойка па паводзінах, або Як прадугледзець план “В” і “С”?
Бібліятэкі Беларусі ўжо даўно выйшлі за межы сваіх памяшканняў і за межы непасрэдна бібліятэчнай дзейнасці. Галоўнай прычынай гэтага стаў спад зацікаўленасці да чытання ўвогуле і да бібліятэк у прыватнасці. Вынік — выхад бібліятэкараў у свет, пашырэнне паслуг, ды ўвядзенне новых форм работы.
Далей
|
№ 20 / 1511 за 2021-05-15
“У турызме ўсё памянялася…”
Ад COVID-19 турыстычная галіна пацярпела куды больш, чым многія іншыя. Гэта разумее кожны. Ды разам з тым ёсць і адваротны бок медаля. І калі ў колькасным вымярэнні беларускі турызм, канешне, страціў (як і любы іншы), у якасным у нас усё зусім не так адназначна.
Пандэмія міжволі дала айчыннаму турызму штуршок да развіцця — у бок разнастайнасці і крэатыву.
Хоцькі-няхоцькі нашы суграмадзяне былі вымушаныя болей падарожнічаць па сваёй краіне, а ў турыстычны ўжытак сталі трапляць тыя культурныя адметнасці, на якія раней многія не звярталі ўвагі. Экскурсавод Цімафей АКУДОВІЧ лічыць, што гэтыя станоўчыя тэндэнцыі будуць працягвацца не толькі ў новым сезоне, які ўжо спакваля пачынаецца, але і надалей.
Далей
|
№ 15 / 1506 за 2021-04-10
Выратаваць палац, які мусіць жыць
Былы палац Святаполк-Чацвярцінскіх у Жалудку — адзін з самых раскручаных у сваёй намінацыі. Гэтаму спрыяе і выгоднае геаграфічнае становішча — зусім побач гродзенская траса, а ў ваколіцах ёсць цэлая гронка іншых адметнасцяў — і ўвага фатографаў, кінематаграфістаў ды журналістаў. А найперш — па-дэкадэнцку эфектны выгляд самога колішняга “гнязда раскошы”.
Аднак маючы на руках усе гэтыя козыры, палац па-ранейшаму працягвае спакваля разбурацца. Болей за тое: на сёння яго лёс даволі няпэўны. Прададзены сем гадоў таму ў прыватную ўласнасць, летась ён ізноў адышоў да дзяржавы. І цяпер гэты цыкл трэба пачынаць наноў.
Далей
|
№ 7 / 1498 за 2021-02-13
Мінімум — проста захаваць
Пра страты, якія рэгулярна нясуць творы манументальнага мастацтва савецкіх часоў падчас інтэр’ерных рамонтаў, мы ўжо не раз пісалі. Праўда, тады гутарка вялася пераважна пра тыя будынкі,
якія афіцыйна статусу помніка не маюць, і таму іх лёс цалкам аддадзены на водкуп цяперашніх гаспадароў або карыстальнікаў. Ды, як выяўляецца, падобныя праблемы нярэдка ўзнікаюць і на аб’ектах
з Дзяржспіса. Архітэктар-рэстаўратар Раман ЗАБЭЛА не раз сутыкаўся з сітуацыяй, калі старыя роспісы ці ляпніна становяцца ахвярамі “еўрарамонтаў”. Чаму ж рэстаўрацыя часам азначае для іх смяротны прысуд?
Далей
|
№ 4 / 1496 за 2021-01-23
Наўздагон Зюзю, або Душа прагне свайго
Новы год. Колькі традыцый звязана з гэтым святам, пачынаючы з маштабаў краіны і горада, заканчываючы асобнымі сем’ямі. Шматлікія традыцыі сустрэчы Новага года складаліся не адзін дзясятак гадоў, а то і стагоддзяў, некаторыя — зусім новыя, узніклі выпадкова, але ашчадна захоўваюцца.
Не адстаюць ад традыцый і сродкі масавай інфармацыі. Кожны снежань у газетах і часопісах, на радыё і тэлебачанні для дзяцей і дарослых распавядаюць пра надыходзячы Новы год, падводзяць вынікі, робяць прагнозы, раюць што апрануць, што прыгатаваць, куды схадзіць. І апавядаюць нам пра тыя самыя традыцыі. Часцей за ўсё — замежныя.
Далей
|
№ 36 / 1423 за 2019-09-07
Мы таксама гралі ў гэтым гурце
Спрэчкі адносна нацыянальнай прыналежнасці дзеячаў эпохі ВКЛ і асабліва Рэчы Паспалітай то ўспыхваюць з шалёнай сілай (як не так даўно было ў выпадку з Тадэвушам Касцюшкам), то заціхаюць — каб неўзабаве ізноў вярэдзіць глузды. І нікуды ад іх не падзецца. Галоўнае, каб у іх нараджалася ісціна — а не толькі эмоцыі.
Зразумела, для многіх нашых чытачоў тая палеміка мае практычнае вымярэнне. Бібліятэкар або музейшчык задаецца пытаннем: ці трэба мне ў сваёй працы надаваць увагу папулярызацыі тых імёнаў, якія звязаныя з нашай зямлёй, але пісалі, напрыклад, па-польску? Давайце пра гэта паразважаем.
Далей
|
Экстрым, ды не толькі па-берасцейску
Значныя падзеі ў жыцці гарадоў і паселішчаў прынята адзначаць культурніцкімі акцыямі. У прыватнасці, мастацкімі выставамі. Зразумела, далёка не паўсюль у наяўнасці мастакі-прафесіяналы. Малыя гарадкі ў такіх выпадках ладзяць выставы работ выхаванцаў дзіцячых школ мастацтва альбо звяртаюцца да аматараў-самадзейнікаў. Здавалася б, у вялікіх гарадах, тым больш абласных цэнтрах па вызначэнні немагчыма ўявіць сітуацыю, калі не стае мастацкіх твораў, каб запоўніць гарадскую выставачную залу.
Далей
|
№ 35 / 1370 за 2018-09-01
Правільная інтанацыя для невымоўнага
У сярэдзіне чэрвеня наша газета паведамляла, што конкурс на эскізны праект помніка ахвярам масавых расстрэлаў у Курапатах у канцы 30-х — пачатку 40-х гадоў выходзіць на завяршальную стадыю. Тады журы вылучыла тры праекты, якія найбольш карэктна ўпісваліся ў існы ландшафт і гарманічна спалучаліся з тым народным мемарыялам,які ўжо склаўся ў Курапацкім лесе.
Далей
|
№ 22 / 1357 за 2018-06-01
Калі куратарка махнула рукой
Пра куратараў у нас кажуць з піетэтам: маўляў, гэта найлепшы сябра мастака. Ён не толькі тэхнічны выканаўца і адміністратар, але і саюзнік перад абліччам розных цяжкасцяў. Ён той, хто дакладна ведае, калі прыедуць працы і як іх размясціць у выставачнай прасторы. І ўжо хто-хто, а куратар ніколі не дапусціць дыскрымінацыі творцы! Такая ідылічнай карціна стварылася таму, што ільвіная доля працы па падрыхтоўцы выставы схавана ад вачэй наведвальнікаў. Таму ўсе канфлікты і непаразуменні таксама застаюцца па-за полем яго зроку. І трэба яшчэ адразу адзначыць: такі піетэт характэрны ў нас толькі ў дачыненні да куратараў замежных.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 12
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|