Тэма № 6 / 1393 за 2019-02-09
Вечны юнак і яго мядзведзі
Паверыць у тое, што ў наступны панядзелак Беларускаму дзяржаўнаму цырку стукне 60 — амаль немагчыма. Ён асацыюецца з тлумнай гурбою дзятвы, а зусім не з пенсіянерскім векам. Хаця колькі ўжо пакаленняў той дзятвы пабывала на яго імпрэзах — і вярнулася сюды з унукамі! Таму цырку наканавана заставацца ў ролі вечнага юнака.
Далей
|
Як вынайсці атракцыён
Гісторыя прафесійнага цыркавога мастацтва ў нашай краіне ледзь не на стагоддзе большая за гісторыю ўласна Белдзяржцырка. Але заканамерна, што менавіта ў яго сценах некалькі гадоў таму адкрылі прысвечаны гэтай тэме музей. Патрапіць туды можна не кожны дзень, бо ён працуе па папярэднім запісе. Але ў журналіста “К” гэта атрымалася. Я пазнаёмілася з паветранай гімнасткай і экскурсаводам
Анастасіяй ТУМАНАВАЙ, а таксама даведалася, каму апладзіравалі першыя гледачы айчыннага
цырка і навошта манеж засейвалі пшаніцай.
Далей
|
№ 3 / 1390 за 2019-01-19
Аднаўленне былога
15 студзеня ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы Музею “Замкавы комплекс “Мір” адрэстаўраваных партрэтаў Міхаіла Казіміра Радзівіла “Рыбанькі” і Ганны Людвікі Радзівіл. Гэта частка калекцыі, што цалкам складаецца з 18 партрэтаў прадстаўнікоў славутага роду. Калекцыя належала нашчадку Радзівілаў — князю Канстанціну Гогэнлоэ-Шылінгфюрсту, які жыве ў Германіі. Цяпер яна ўпрыгожвае партрэтную залу Мірскага замка.
Зыходна стан некаторых карцін выклікаў занепакоенасць і вымагаў рэстаўрацыі з прычыны абсыпання лака-фарбавага слою. Спачатку дырэкцыя Мірскага замка шукала рэстаўратараў адпаведнай кваліфікацыі і досведу ў суседняй Літве, разглядаўся варыянт звярнуцца па дапамогу ў Польшчу, але ў выніку справу даверылі спецыялістам рэстаўрацыйных майстэрняў Нацыянальнага мастацкага музея нашай краіны. І вось нарэшце адбылася прэзентацыя іх працы. Такім чынам Нацыянальны мастацкі музей толькі распачаў шэраг імпрэз да 80-годдзя. Сімвалічна, што святкаванне пачалося менавіта з рэстаўрацыйнага праекта,
бо юбілей у нейкім сэнсе таксама працэс аднаўлення чагосьці былога.
Далей
|
№ 2 / 1389 за 2019-01-12
“Лепшыя на фоне астатніх” — або проста лепшыя?
Вынікам тэатральнай дзейнасці не толькі 2018-га, але і ўсяго мінулага двухгоддзя стала чарговая Нацыянальная прэмія. Узнагароды ўручаны, пытанні — засталіся. Не толькі наконт уласна спектакляў і асоб (маўляў, чаму адзначылі тых або гэтых), але і на ўзроўні ўсёй лініі развіцця айчыннага тэатральнага мастацтва. Дакладней, не лініі, а — вектараў. Бо ўжо адно тое, што іх з’явілася адразу некалькі, трэба лічыць прарывам.
Далей
| |
№ 52 / 1387 за 2018-12-30
Нажніцы між класікай і папсой
Мінулым тыднем прайшла апошняя лекцыя цыкла “Ад Баха да Гершвіна: гутаркі пра класічную музыку
і мастацтва”, які па суботах цягам апошніх двух месяцаў збіраў у галерэі Міхаіла Савіцкага зацікаўленых слухачоў. Гэты цыкл з’явіўся адным з праектаў Музычнай школы Арцёма Шаплыкі. І стаў сугучным суцэльнай повязі пытанняў і набалелых праблем. Якім павінна быць сёння музычнае і, шырэй, мастацкае, гуманітарнае асветніцтва? А музычная школа — на якія вынікі ёй трэба працаваць? Бо гэта можа быць і дасягненне прафесійнага ўзроўню, і, наадварот, падрыхтоўка шматлікіх аматараў — тых, хто не страціць любові да музыкі пасля заканчэння навучання. І якім дысцыплінам тады трэба вучыць? Ці патрэбна пачаткоўцам тэорыя? У якім аб’ёме? І як увогуле пераадолець існуючы разрыў паміж музыкай акадэмічнай і эстраднай?
Далей
|
№ 50 / 1385 за 2018-12-15
Парадоксы асяродка
17 снежня мы будзем святкаваць Дзень беларускага кіно. Сёлета гэта дата адзначаецца цэлым шэрагам розных падзей — у панядзелак адбудзецца ўрачыстая цырымонія Нацыянальнай кінапрэміі Беларусі, выходзіць у мінскі пракат дакументальная (!) стужка “Дэбют” Настассі Мірашнічэнка, у Доме кіно прэзентуюць зборнік артыкулаў кінакрытыка Алы Бабковай, абвесціць аб сумесным з UNIСEF новым праекце для маладых кінематаграфістаў Майстэрня сацыяльнага кіно. Усё гэта разам гаворыць пра тое, што беларускае кіно ў розных яго іпастасях імкнецца заявіць пра сябе.
З іншага боку, адыходзячы год хоць і паказаў пэўнае сталенне кінасупольнасці ды парадаваў яскравымі фестывальнымі перамогамі, усё ж пакінуў і шмат пытанняў аб далейшым развіцці галіны. Год завяршаецца нядрэнна, але казаць пра істотныя станоўчыя зрухі пакуль зарана.
Далей
|
№ 48 / 1383 за 2018-12-03
Смяецца той, каму смешна
Усё часцей на тэатральных афішах побач з імёнамі класікаў і замежных творцаў з’яўляюцца імёны і айчынных аўтараў. Але звычайна гэта тычыцца драмы, іншыя жанры прадстаўлены куды больш сціпла. Таму сёлетняй вясной Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі абвясціў конкурс на стварэнне п’ес Comedy.by. Ці ўдалося адкрыць новыя імёны камедыёграфаў і з чаго не хочацца смяяцца на сцэне, распавёў “К” старшыня журы — мастацкі кіраўнік РТБД рэжысёр Аляксандр ГАРЦУЕЎ.
З сакавіка па верасень на адрас тэатра даслалі больш за 40 п’ес. Але ніводная з іх не прызнана найлепшай — Гран-пры, як і першую прэмію, журы вырашыла не прысуджаць. Другую падзялілі паміж сабой два вядомыя драматургі — Павел Пражко з п’есай “Сусед” і Мікалай Рудкоўскі з п’есай “Жаданне 16+”. Трэцяя прэмія ў пачаткоўцаў — Аляксандра Палубінскага (“Мяккія гісторыі”) і Данііла Філіповіча (“Сёння”). Заахвочвальную прэмію ўручылі Аляксандру Савуху (“Метро”). Але ж чаму конкурс застаўся без пераможцаў?
Далей
|
№ 47 / 1383 за 2018-11-24
Раны вайны на Балотным пагорку
Сто гадоў таму скончылася адна з самых жахлівых войнаў у гісторыі чалавецтва. Яна доўжылася больш
за чатыры гады і забрала жыцці каля дваццаці мільёнаў чалавек, пакінуўшы па сабе незлічоную колькасць фізічна і псіхічна скалечаных. Амаль мільён ураджэнцаў Беларусі ваявалі ў складзе Рускай імператарскай арміі, 70 тысяч з іх загінулі, яшчэ 60 тысяч склалі страты мірнага насельніцтва. Больш за два мільёны апынуліся ў бежанстве на тэрыторыі Расіі.
Два з паловай гады нямецка-расійскі фронт дзяліў на дзве часткі ўсю тэрыторыю Беларусі — ад Браслаўскіх азёр на поўначы і да пінскіх балот на поўдні. Да нашых дзён на гэтай лініі захаваліся шматлікія сляды той вайны, і перадусім — жалезабетонныя ўмацаванні і вайсковыя могілкі. Ды, на жаль,тыя мясціны, дзе некалі, па сутнасці, вызначаўся лёс Еўропы, сёння параслі хмыззём.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|