Prof-партфоліа № 40 / 1218 за 2015-10-03
У Гудзевічы, але — па этна
Яркія ўспаміны пакінула вёска Гудзевічы Мастоўскага раёна. Падчас экспедыцыі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства не пакідала адчуванне, што едзем “у тыя самыя Гудзевічы”. Вельмі хацелі паглядзець літаратурна-краязнаўчы музей, сустрэцца з яго стваральнікам Алесем Белакозам. Былі і свае, навуковыя мэты: Гудзевічы — адзін з асяродкаў, дзе захавалася двухасноўнае ткацтва, унесенае ў Інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.
Далей
|
Бібліятэкар "прачнецца", калі...
І не чакалася, што паводле першапачатковай тэлефоннай гутаркі з загадчыкам аддзела бібліятэчнага маркетынгу Маларыцкай ЦБС Галінай КУЧЫНАЙ атрымаецца гэтае інтэрв’ю. Яна вельмі негатыўна прыняла колішнюю публікацыю “К” пра тое, як у адной з клубных устаноў рэспублікі дзеля нарошчвання пазабюджэту пачалі прадаваць памідорную расаду. Сваё абурэнне тлумачыла тым, што бібліятэкі Маларытчыны зарабляюць толькі тым, што тычыцца іх непасрэдных абавязкаў. Пра дасягненні свах калег напісала і артыкул, які быў апублікаваны на нашых старонках. Пакрысе высветлілася, што Галіна Кучына — з “нестандартных” бібліятэкараў. Інакш кажучы, умее мысліць, аналізаваць і вучыцца на памылках іншых, мае немалыя амбіцыі і здольная падмацоўваць іх справай… Ну як з такой не пагутарыць грунтоўна?!
Далей
|
№ 39 / 1217 за 2015-09-25
Дыскатэка з эфектам
Завітаць на дыскатэку ў вёску Руткевічы, а заадно лепш пазнаёміцца з сельскай культурай Шчучынскага раёна прымусіла некалькі фактараў: рэкамендацыя намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандра Амшэя, даўняе жаданне пабываць на сельскай дыскатэцы і… дошка гонару ў будынку Шчучынскага райвыканкама. А больш дакладна — размешчаны на ёй партрэт аднаго з лепшых работнікаў раёна — дырэктара Руткевіцкага СДК Наталлі СОБАЛЬ. Абмінуць увагай такога кіраўніка было немагчыма.
Далей
|
“Жывапісаць” музыку
28 верасня ў Палацы Рэспублікі адкрываецца Х Міжнародны фестываль Юрыя Башмета. Паводле традыцыі, на ім прагучыць і сусветная прэм’ера беларускага твора, замоўленага арганізатарамі менавіта да гэтага форуму. Сёлета гэта будзе Канцэрт для сімфанічнага аркестра “Грамадзяне горада Кале” Алега ХАДОСКІ — лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, аўтара дзвюх опер, трох балетаў, пяці сімфоній і безлічы іншых твораў. Выканаўцам выступіць Уральскі філарманічны аркестр пад кіраўніцтвам народнага артыста Расіі Дзмітрыя Ліса, сыграўшы музычную навінку ў Гродзенскім тэатры, Маладзечанскім Палацы культуры і, нарэшце, у Мінску, на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі. З распытаў пра новы твор і пачалася наша размова з кампазітарам.
Далей
|
№ 37 / 1215 за 2015-09-12
Свята: вёскі ці горада?
5 верасня ў ваколіцах Мінска адбыліся адразу дзве імпрэзы, цікавыя для аматараў фольку: фэст “Камяніца” і 550-годдзе Ракава. Калі з “Камяніцай” усё зразумела (фестываль з сямігадовай гісторыяй, добра раскручаны), то Ракаў на такім фоне… зусім не згубіўся і выглядае досыць самавіта: не пабаяцца правесці мерапрыемства паралельна з такім канкурэнтам!
Далей
|
№ 36 / 1214 за 2015-09-05
Рэкламны агент... Андрэй Лабановіч
Сёлета Навагрудская раённая бібліятэка праводзіць акцыю “Моладзь ЗА кнігу і чытанне”, якая стартавала 1 сакавіка і будзе доўжыцца да 31 кастрычніка. Дэвіз акцыі: “Чытаць — гэта модна, прэстыжна, актуальна”. Яе асаблівасць і патрабаванне — рэклама кніг і чытання павінна ісці ад маладога пакалення. Гэтак на справе і адбываецца. Моладзь чытае сама, рэкламуе і раіць.
Далей
|
Экспедыцыя ў Жалудок
Дзякуючы сёлетняму Дню пісьменства, Шчучын стаў вядомы на ўсю рэспубліку. У людзей, хоць неяк звязаных з Заходняй Беларуссю, гарадок выклікаў шэраг успамінаў: хтосьці раптам зацікавіўся станам палаца Друцкіх-Любецкіх, хтосьці з настальгіяй па савецкім мінулым уздыхнуў па ваенным аэрадроме. А мы згадалі леташняю этнаграфічную экспедыцыю “Студэнцкага этнаграфічнага таварыства”. Асноўнай мэтай даследавання значыўся Мастоўскі раён, але асобныя працоўныя групы заязджалі і ў Шчучынскі. Пра некалькі месцаў, што найбольш запомніліся, — адмыслова для “К”.
Далей
|
№ 35 / 1213 за 2015-08-29
Часам спонсары проста ігнаравалі...
Неяк у адным з артыкулаў я аналізавала сучасны стан фальклору на Міншчыне і асноўныя чыннікі яго выраджэння. Адным з такіх чыннікаў была названа “непрыстыжнасць” фальклорнага мастацтва: адсутнасць значных “статусных” мерапрыемстваў, дзе аматары роднай культуры маглі б праявіць сябе і набрацца вопыту ў аднадумцаў. Але разважаць і крытыкаваць сітуацыю лёгка, а вось што-небудзь зрабіць для яе паляпшэння… І таму, ад словаў — да справы! Было вырашана ладзіць абласное свята-конкурс па фальклоры.
Далей
|
Захацелася? Атрымалася!
Якое б мерапрыемства не прайшло ў сталіцы ці рэгіёнах, у Сеціве абавязкова сустрэнеш з дзясятак каментатараў, якім яно не прыйшлося да спадобы: “ужо было”, “несучасна”, “шэра”, “а вось я бачыў!..” Лёгка біць пальцамі па клавіятуры, а ці спрабаваў хто з іх арганізаваць свята? Справа напружаная, але дастаткова рэальная. Напрыклад, студэнт 4 курса прыборабудаўнічага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Антон СІМАНКОЎ прапанаваў Мінску фестываль вулічнай музыкі “Месца пад сонцам”. Ад задумы прайшло колькі месяцаў, ён атрымаў падтрымку гарадской адміністрацыі і сёння прадставіць праект перад мінчанамі і гасцямі сталіцы на чатырох канцэртных пляцоўках Верхняга горада. Такім чынам Мінск далучаецца да шэрагу суседніх сталіц і буйных гарадоў замежжа, дзе падобныя імпрэзы — норма. Схему праходжання ад ідэі да рэалізацыі Антон распявёў “К”.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|