Іскры і коды
Адной з яркіх падзей у музычным сезоне стала з’яўленне на свет праекта “Agata”. Дуэт гэты склалі Ірэна Катвіцкая (І.К.) — адна з лідараў сучаснай беларускай этна-музыкі, спявачка, піяністка, кампазітар, кіраўнік і ўдзельніца этна-праектаў “Akana-NHS”, “Фолк Рада”, “Kazalpin”, “Этна-фантазiя”, “New Image Orkestra” — і Аляксей Варсоба (А.В.) — таксама з авангарду альтэрнатыўнай інструментальнай музыкі, лідар трыа “Port Mone”, чый апошні альбом 2014 года “Thou” быў з захапленнем прыняты на постсавецкай прасторы і ў Еўропе крытыкамі ды меламанамі. Як жартаўліва, але дакладна кажуць пра тандэм гледачы — яго музыкантам і публіка не патрэбна. Маўляў, Ірэна наогул можа не спяваць, а абыходзіцца толькі жэстамі, напоўненымі магіяй і жыццём, пад інструментальнае чараўніцтва Аляксея. На сцэне яны маюць зносіны адзін з адным і з гледачамі не пры дапамозе слоў і музыкі, але — адрасуючы сваё мастацтва проста ў вечнасць...
Далей