Форум № 13 / 1504 за 2021-03-27
З пажаданнем перамогі! Ад Барысава — Віцебску
Трэці год запар прадстаўнікі Беларусі на міжнародных песенных конкурсах фестывалю “Славянскі базар у Віцебску” вызначаліся вялікімі шоу-канцэртамі ў горадзе са статусам “Культурнай сталіцы года” — сёлета гэта Барысаў, і ў прамым эфіры тэлеканала “Беларусь 3”. У суботу 20 сакавіка канкурсантаў, што ўжо заваявалі права стаць фіналістамі адборачнага тура, прымала сцэна барысаўскага Палаца культуры імя М. Горкага. Перамогу святкавалі два юнакі — 13-гадовы Канстанцін МАЗУРКЕВІЧ і 20-гадовы Данііл МЫШКАВЕЦ, абодва з Мінска: іх мы і ўбачым на юбілейным ХХХ Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску — 2021”, што пройдзе ў ліпені. Як адбываўся фінал адбору — у нашым расповедзе.
Далей
|
№ 11 / 1502 за 2021-03-13
Нармалёвае веснавое жаданне
Вялікі японскі архітэктар Кэндза Танге, разважаючы пра ментальнасць гараджаніна — а праз планетарныя маштабы ўрбанізацыі, вёскі ў чыстым выглядзе нідзе ў свеце, бадай што, ужо і няма, — адзначаў, што прыродай шчыра захапляцца здольны не селянін, якому ад зямлі няма калі галаву падняць. Але менавіта чалавек з урбанізаваным мысленнем, якому ў горадзе не стае нетраў сапраўдных як увасаблення жывых эмоцый на тле размеранага, унармаванага жыцця. Слушна! Мабыць, таму ці не ў кожнай гарадской кватэры ды і ў грамадскіх памяшканнях і офісах абавязкова на сцяне будзе нейкі адпавядаючы інтэлектуальнаму патэнцыялу і эстэтычным запытам гаспадароў краявід.
Далей
|
Гульня ў класіку і шалёныя тыгры
Зборныя выставы, зразумела, не рэдкасць, але ў Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва яны атрымліваюцца асаблівымі. Прычынай таму хаця б сама архітэктоніка прасторы — не суцэльная вялікая зала, а гронка колішніх майстэрняў. Адпаведна, кожны з аўтараў можа атрымаць не “койкамесца ў камуналцы”, а цалкам сабе адасобленую жылплошчу. Маленькую, але сваю. Менавіта таму адзінкай вымярэння зборных выстаў тут становяцца не творы, але цэльныя праекты. І гэтая прасторавая перавага куды важнейшая, чым нейкая абагульняльная ідэя: яе ў такім выпадку можна асабліва і не шукаць.
Ладзіць такія зборныя ініцыятывы ў НЦСМ стала ўжо традыцыяй. Чарговая з іх — “Альтэрнатыва” — прадстаўляе пяць даволі размаітых міні-выстаў, чыста механічна склееных у адно. Аб’ядноўвае аўтараў хіба адносная невядомасць (прычым незаслужаная) іхніх імёнаў.
Далей
|
№ 8 / 1499 за 2021-02-20
“Кніга аб'ядноўвае людзей і краіны”
ХХVIII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш, якая праходзіць у вядомым усім адміністратыўным комплексе “Рамонак” (пр. Пераможцаў, 14) у перыяд з 18 па 21 лютага, сабрала пад сваім дахам 281 экспанент з 20 краін. Дэвіз сённяшняй выставы — “Кніга аб’ядноўвае людзей і краіны”.
Свае экспазіцыі ў агульнай прасторы “Рамонка” прадставілі Венесуэла, Украіна, Турцыя, ЗША, Палесціна, Ізраіль, Пакістан, Ісламская рэспубліка Іран, Расія, КНР, Сербія, Германія, Казахстан, Францыя, Арменія
і іншыя краіны свету.
Далей
|
№ 3 / 1495 за 2021-01-16
“Рамэа…” у Музычным 50 гадоў пазней
Заўтра Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр вялікім святочным канцэртам адзначае сваё паўстагоддзе — акурат дзень у дзень свайго афіцыйнага адкрыцця, што прыпала на 17 студзеня 1971 года. А яшчэ адным падарункам, што тэатр зрабіў гледачам і самому сабе да юбілею, можна лічыць нядаўнюю прэм’еру расійскага мюзікла “Рамэа vs. Джульета. ХХ гадоў пазней”. Чым не нагода пагаварыць пра каханне, любоў да тэатра і мюзікла — і праверку часам?
Далей
|
№ 52 / 1492 за 2020-12-25
Таццяна Катовіч: “Малевіч і яго вучні былі б задаволеныя”
Сёлета ў Беларусі гучна святкавалася 100-годдзе авангарднага мастацкага аб’яднання УНОВИС, створанага ў Віцебску Казімірам Малевічам. Многія дзесяцігоддзі гэтая гісторыя была забытай і за савецкім часам увогуле забароненай. Але — як паступова “вяртаўся” ў Віцебск Шагал, так “вяртаўся” і Малевіч са сваімі вучнямі. Кульмінацыяй 30-гадовай працы многіх і многіх энтузіястаў сталі сёлетнія юбілейныя мерапрыемствы. Не будзе перабольшаннем сказаць, што ў Беларусі самы галоўны спецыяліст па Казіміру Малевічу і УНОВИС - доктар мастацтвазнаўства, прафесар Таццяна КАТОВІЧ, аўтар мноства кніг, манаграфій і артыкулаў, а яшчэ і непасрэдны і актыўны ўдзельнік усіх падзей, скіраваных на папулярызацыю і вяртанне ў нашу рэчаіснасць творчай спадчыны УНОВИС. З Таццянай Катовіч мы падвядзём вынікі юбілейнага года і ацэнім зробленае.
Далей
|
№ 51 / 1491 за 2020-12-19
Народны тэатр жыве і перамагае
Абласны фестываль аматарскага тэатральнага мастацтва “Тэатральнае Палессе — 2020”, які цягам амаль двух тыдняў праходзіў у анлайн-прасторы, вызначыў пераможцаў, назваўшы лепшыя пастаноўкі аматарскіх тэатраў Брэстчыны. Конкурс, які традыцыйна адбываецца раз на тры гады, не быў адменены і сёлета — хіба што перайшоў у інтэрнэт. Галоўны і вельмі прыемны вынік фестывалю, паводле слоў старшыні журы, дырэктара Палескага драматычнага тэатра Аляксандра Лукашэнкі: аматарскі тэатр жывы, людзей захопленых многа, а спектаклі ёсць проста выдатныя!
Далей
|
№ 49 / 1489 за 2020-12-05
Прысніць паэтаў — што б гэта значыла?
90-годдзе з дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча з'явілася добрай нагодай, каб паставіць на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі новы спектакль — “Наш Караткевіч”, прысвечаны асобе і творчасці майстра. А ў Тэатры юнага гледача апошнім часам адбыліся прэм’еры некалькіх спектакляў паводле паэзіі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Аркадзя Куляшова, Максіма Багдановіча, Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Дый у анлайн-праглядзе нядаўна быў замежны спектакль “Сны Райніса”, дзе выкарыстоўваліся вершы і дзённікі гэтага латышскага класіка. Такая повязь тэатральных увасабленняў паэзіі, часам з размовай пра саміх творцаў, стварае суцэльнае дыскусійнае поле, узараць якое маглі б не адно крытыкі, але і самі гледачы. Чаму б і не? Улічваючы эпідэміялагічныя абставіны, мы вырашылі правесці абмеркаванне ў поўным сэнсе слова “віртуальна”. І адначасова крыху тэатральна. Таму запрасілі да размовы ўмоўных прадстаўнікоў розных слаёў публікі. Ну, а калі ў нас штосьці не атрымалася, будзем лічыць, што гэта… сон: маўляў, чаго толькі ў сне ні прымроіцца.
Далей
|
№ 45 / 1484 за 2020-11-07
Рэха “Анімаёўкі” і “Хрустальныя алоўкі”, або Лакацыя для Мухамора
Беларускае кіно ганарыцца сваёй анімацыяй, беларускі фестывальны рух ганарыцца сваёй “Анімаёўкай” — у Магілёве напрыканцы кастрычніка прайшоў XXIII Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў, адзіны ў Беларусі і шмат у чым унікальны нават у сусветным кантэксце. Многія фестывалі сёлета адмяняліся, многія праходзілі ў анлайн-фармаце. “Анімаёўка”, якая акрамя ўсяго іншага заўсёды была сапраўдным святам для Магілёва і магіляўчан, усё ж адбылася “ўжывую”: вызначыла лепшыя фільмы, раздала свае прызы — “Хрустальныя алоўкі” — прафесійным стваральнікам мультфільмаў і аўтарам-дзецям, і няхай у скарочаным варыянце, але свята арганізавала. У конкурсе прымалі ўдзел 283 карціны з 45 краін свету.
Далей
|
Назад
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 17
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|