аКно ў свет № 20 / 1198 за 2015-05-16
Камяні для новабудоўлі
У Мінскай абласной бібліятэцы імя Аляксандра Пушкіна адбылася выстаўка мінскага мастака Спартака Аруцюняна “Раскіданыя камяні”, прысвечаная 100-годдзю генацыду армян у час Першай сусветнай вайны.
Далей
|
№ 16 / 1194 за 2015-04-18
Што заўтра спатрэбіцца выпускніку?
У галерэі “Акадэмія” Беларускай дзяржаўнай акадэмі мастацтваў працуе выстаўка твораў выкладчыц Вільнюскай мастацкай акадэміі. Большы, чым у іншых рэгіёнах СССР, выяўленчы лібералізм быў культурным брэндам рэспублік Балтыі ў тыя часы ў вачах эстэтаў, спецыялістаў, шырокай культурнай грамады. Выстаўка, што праходзіць зараз у “Акадэміі”, дэманструе як відавочныя змены, якія адбыліся ў эстэтычнай сферы Літвы, так і вектар творчых пошукаў тых, хто сёння рыхтуе кадры для нацыянальнай культуры. Куратар выстаўкі — Марыя МАРЦЭЛЕНІТЭ-ПАЛЮКЕ. Прапаноўваем гутарку карэспандэнта “К” з літоўскай госцяй.
Далей
|
№ 13 / 1191 за 2015-03-28
Сірэны Давіда
Летам усюды добра. Нават у нашым клімаце. Хоць, як сказаў Пушкін: “Наша паўночнае лета — карыкатура паўднёвых зім”. І ўсё ж — і сонца, і кветкі, і цёплыя дажджы, і ночы, даўжэйшыя за дзень. А выставак, спектакляў і канцэртаў таксама дастаткова, каб не адключыцца ад гарадской культуры. Карацей, лета праводжу ў Мінску.
Далей
|
№ 12 / 1190 за 2015-03-21
"Пенсія" для мастака
Гутарка пра стварэнне ў Мінску вялікага Цэнтра сучаснага мастацтва вядзецца з такой зайздроснай рэгулярнасцю, што сама думка некалі абавязкова павінна ўрэчаісніцца. Іншая справа — якім павінен быць гэты цэнтр? Натуральна, пытанне мае вельмі шмат адказаў, пра што сведчаць хаця б тыя разнастайныя ўстановы, якія паўсталі ў краінах “постсавецкага лагеру”. Думаецца, вельмі важна прааналізаваць іх досвед, каб цягам дыскусій выбраць той варыянт, які асабліва пасуе менавіта для нашай культурнай прасторы. Серыю матэрыялаў пра цэнтры сучаснага мастацтва з іншых краін мы вырашылі распачаць з найстарэйшай і ці не самай паважнай такой установы — “Замка Уяздоўскага” ў Варшаве.
Далей
|
№ 11 / 1189 за 2015-03-14
“Пасланні” Акадэміі
З 5 сакавіка у галерэі “Тытанік” Вільнюскай мастацкай акадэміі — выставачны праект Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў “Пасланні”, які стаў найбуйнейшай на сёння прэзентацыяй сучаснага беларускага мастацтва ў Літве. У экспазіцыі — графіка і фотаграфіка, інсталяцыі, жывапіс. На адкрыцці прысутнічала дэлегацыя БДАМ на чале з рэктарам Міхаілам Баразной.
Далей
|
Мінулае на мове цяжкага року
Рэжысёр Карла КАРАПЕЦЯН жыве ў Лос-Анджэлесе, але здымае свае фільмы па ўсім свеце. У Мінск яна прыехала, каб прадставіць сваю самую найвядомую карціну, “Screamers”, што можна перакласці як “Тыя, якія крычаць”. Гэты фільм у Мінску адкрываў кінапраграму, падрыхтаваную ерэванскім кінафестывалем “Залаты абрыкос” да гадавіны пачатку генацыду армянскага народа ў Асманскай імперыі. Карэспандэнт “К” пагутарыў з Карлай Карапецян пра тое, як ствараўся яе фільм і чаму праз восем гадоў пасля прэм’еры яго працягваюць глядзець у розных краінах свету.
Далей
|
№ 9 / 1187 за 2015-02-28
Семінары "Berlinale"
Берлінскі міжнародны кінафестываль — адзін з трох найвядомых кінафорумаў класа “А”. Але толькі на “Berlinale” ладзіцца спецыяльны адукацыйны семінар для маладых кінематаграфістаў з розных краін. Сёлета сярод 300 удзельнікаў “Berlinale Talents” быў і рэжысёр з Беларусі Андрэй КУЦІЛА — аўтар шэрагу цікавых дакументальных стужак, з якімі ён удзельнічаў у прэстыжных еўрапейскіх фестывалях неігравога кіно кшталту Амстэрдамскага, Лейпцыгскага і Кракаўскага.
Далей
|
Цуд у Сураджкундзе
З 1 па 15 лютага творчая дэлегацыя Беларусі брала актыўны ўдзел у 29-й Міжнароднай выстаўцы рамеснікаў у індыйскім Сураджкундзе (прыгарад Дэлі). Цягам двух тыдняў нашы творцы здолелі так прэзентаваць самабытную нацыянальную культуру краіны, што атрымалі запрашэнне на чарговы творчы візіт у Індыю.
Далей
|
№ 6 / 1184 за 2015-02-07
Што значыць быць у архіве?
У Мінску скончылася выстаўка-прэзентацыя “Грузінскі відэаарт”, якая нарадзілася дзякуючы супрацоўніцтву з Грузінскім відэаарт-архівам. Онлайн-сустрэча з адным з заснавальнікаў праекта, мастаком, куратарам выстаўкі “Georgian Video Art” Алексіем САСЕЛІЯ, які падзяліўся сваім досведам, апынулася ў полі зроку “К”.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|