Дзяжурны па нумары № 37 / 1476 за 2020-09-12
Цікавыя людзі мы
Свой артыкул “Больш самачыннасці” (1919) публіцыст Купала распачаў так: “Цікавыя людзі мы — беларусы!” Выснову гэтую хачу выкарыстаць не для таго, каб згадаць колішняе, хрэстаматыйнае: “якое б ліха навокал нас і з намі ні рабілася, якіх бы мы ні перажывалі нягод і крыўд — мы гэтага як бы ня бачым, а калі і бачым, то ліха церпім ды чакаем, што вось нехта прыйдзе і гэта нашае ліха пабярэ з сабою”.
Пагадзіцеся, выснова трошкі згубіла актуальнасць. А вось словы пра тое, што цікавыя мы, патрабуюць, на мой погляд, больш падрабязнага разгляду… Купалу і што з ім звязана колісь ды цяпер, згадаю яшчэ не раз.
Апостал нацыі. І гэта неаспрэчна.
Далей
|
№ 14 / 1453 за 2020-04-04
Добраўпарадкаванне па метадзе Герастрата
Пытанне, што рабіць з занядбанымі ды незапатрабаванымі помнікамі спадчыны, даўно муляе мозг людзям неабыякавым. Кіраўнік адной з гаспадарак на Мёршчыне прапанаваў просты адказ — узяў ды зруйнаваў неагатычную стайню 1907 года, якая вісела ў яго на балансе. Няма стайні — няма і праблемы! І стаў героем: пра ягоны ўчынак напісана ўжо з добры тузін выданняў. Праўда, у каментарыях гэтага кіраўніка зазвычай параўноўвалі з Герастратам. Зрэшты, той акурат хацеў патрапіць у аналы гісторыі — і ў яго атрымалася…
Далей
|
№ 3 / 1442 за 2020-01-18
Несупастаўныя велічыні
Калі меркаваць па водгуках у СМІ, складаецца ўражанне, нібы галоўная культурная падзея мінулага тыдня — гэта скандал у Нацыянальным мастацкім музеі. Пра яго напісалі ці не ўсе буйныя Інтэрнэт-парталы. А вось пра тую выставу, якая воляй нядобрага лёсу стала пляцоўкай для сваркі, я знайшоў усяго пару публікацый. У большасці выпадкаў, у медыяпрасторы яна згадваецца менавіта ў звязку са скандалам.
Ці правамерная такая оптыка? Глядзіце самі.
Далей
|
№ 50 / 1437 за 2019-12-14
Узроставы цэнз для спадчыны
Навіну пра запланаваную рэканструкцыю мінскага кінатэатра “Масква” айчынная архітэктурная супольнасць амаль аднадушна ўспрыняла неадназначна. Пераўтварэнне пазнавальнага паводле сваёй формы будынка ў шкляную піраміду хтосьці з неабыякавых мінчукоў наўпрост назваў варварствам. І сапраўды, перайначыць архітэктурны твор — гэта бадай тое самае, што намаляваць сваю карціну паверх іншай.
Зрэшты, дзеля справядлівасці, варта адзначыць: яшчэ параўнальна нядаўна апошняе зусім не лічылася нечым заганным, і “багамазы” ХІХ стагоддзя не вагаючыся пакрывалі свежымі фарбамі старыя пабляклыя фрэскі. Уласна, гэта я да таго, што стаўленне да тэмы спадчыны ў грамадстве заўсёды мянялася — як і самі яе паняційныя межы. І ад таго, наколькі хутка (і ў які бок) у нас будуць рушыць гэтыя працэсы, у немалой ступені залежыць лёс як “Масквы”, так і многіх іншых падобных аб’ектаў.
Далей
|
№ 49 / 1436 за 2019-12-07
Цяжкасці іменаслоўнай культуры
Назваць дзіцёнка — справа не простая. Асабліва ў наш час, калі ў дзіцячай пясочніцы, акром Арцёмаў і Міхаілаў, Дар’яў і Соф’яў, можна без праблем сустрэць і Елісея, і Глафіру і нават Амелі.
Далей
|
№ 48 / 1435 за 2019-11-30
Калі камень пераўтвараецца ў друз, а “Глобус” у “Градус”
За свой не такі ўжо і малады век сям-там я паспеў пабываць: і ў Беларусі, і не толькі. А вось у райцэнтр Чэрвень, які раней быў Ігуменам, прызнацца, трапляць не даводзілася. Хаця, здавалася б, ён месціцца ці не ў двух кроках ад сталіцы. Але…
Па працы наведаць гэты гарадок у мяне неяк не склалася: калісьці, гадоў дзесяць таму, нават быў намерыўся прыехаць у камандзіроўку, але тагачасны начальнік аддзела культуры патлумачыў, што каб да іх патрапіць, трэба ледзь не асобную візу афармляць. Я спалохаўся і не паехаў. А самахоць, у вольны ад працы час… Нешта, па шчырасці, нават і думкі не з’яўлялася ў мяне ў той Чэрвень выбрацца. І не з’явіцца. Асабліва пасля тых навінаў, якімі нядаўна “парадаваў” Чэрвень нашу медыяпрастору.
Далей
|
№ 41 / 1428 за 2019-10-12
Не забавы дзеля
Ёсць прафесія, сутнасна скіраваная на фармаванне нацыі. Так, я — пра работнікаў культуры Беларусі. Цягам не аднаго дзясятка гадоў не стамляюся даводзіць пра іх высакароднае прызначэнне. І не стамлюся. Не дзеля забаўкі прыйшлі яны на гэты свет. Яшчэ, падаецца, Макіявелі казаў, што народ, які ўмее маляваць, чытаць, спяваць ды танцаваць, здольны на многае не толькі ў мастацтве, але і ў эканоміцы ды навуцы. Уменні гэтыя даюць не толькі дзіцячыя школы мастацтваў, але і клубы, бібліятэкі, музеі.
Так, прынамсі, павінна быць. Апаненты запытаюцца: “Чаму ж ад гэтых высілкаў няма часам канкрэтнага выніку?” Барацьба дабра са злом — працэс працяглы. Дый кадравая праблема замінае. Ад яе і ў свята не схаваешся. Не ўсе ведаюць, што паміж масавіком-забаўнікам і, скажам, бібліятэкарам-асветнікам ці клубнікам-выхавальнікам такая ж розніца, як і паміж копіяй карціны ды яе арыгіналам.
Далей
|
№ 32 / 1419 за 2019-08-10
Музей ва ўласным двары
Днямі па дарозе дадому без дай-прычыны завітаў у Асмалоўку. Наогул, люблю туды завітваць цягам вось ужо многіх гадоў. Ціха, атмасферна. І вечарам там зазвычай — ні душы. Гэта мне нават падабаецца, а вось іншым — мяркуючы па ўсім, не надта.
Пакуль што мантра пра турыстычны патэнцыял гэтага ўтульнага раёнчыка, якая доўгі час несупынна вымаўляецца ўсімі “неабыякавымі грамадзянамі”, турыстаў Асмалоўцы не дадала. Яно зразумела: на сёння ім там проста няма чаго рабіць.
Далей
|
№ 29 / 1416 за 2019-07-20
Адкрывальнікі “брамаў мінуўшчыны”
З тых соцень допісаў, якія за апошнія колькі месяцаў прыйшлі на нашу рэдакцыйную скрыню, мяне бадай найбольш уразіў артыкул краязнаўцы з Глуска Васіля Балейкі (гл. № 20 за гэты год). Гэты сапраўдны патрыёт сваёй малой радзімы звярнуў увагу на стары зламаны помнік, аснова якога ледзь-ледзь вытыркаецца з зямлі на мясцовых могілках. Расчытаў надпісы, рупліва папрацаваў з гістарычнымі крыніцамі… І ў выніку мы даведаліся ашаламляльную паводле свайго драматызму гісторыю, якую здатны выдумаць далёка не кожны сцэнарыст.
Далей
|
Назад
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 27
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|