Крытычная маса № 51 / 1229 за 2015-12-19
Парасоны для палётаў ці ад дажджу ідэй?
Наша сталіца прымала ІІ Маладзёжны тэатральны форум краін Садружнасці, Балтыі і Грузіі — восем дзён, на сямі розных сталічных сцэнах, 14 спектакляў, з іх 13 — конкурсных (па адным ад кожнай краіны, але Кыргызстан і Туркменістан спектакляў не даслалі), майстар-класы і выстава сцэнографаў (з каталогам), семінары драматургаў (са зборнікам п’ес), “круглыя сталы” крытыкаў, воркшопы рэжысёраў — творчая моладзь мела ўсе магчымасці, каб выявіць свой патэнцыял, атрымаць прафесійную ацэнку, слушныя парады і быць заўважанай.
Далей
|
№ 48 / 1226 за 2015-11-28
У двух кроках ад “новай хвалі”?
34 стужкі — супраць 23-х мінулага года. Але не толькі ў колькасці справа. Яны ёсць — тыя маладыя кінематаграфісты, што здымаюць цікавае кіно. За ўласныя грошы. Проста таму, што гэта крута. Пра тое, што баліць. Нацыянальны конкурс сёлетняга “Лістапада” паказаў, што кіно можа быць справай не толькі “па заказе”, а народжанай па волі мастака, рэжысёра. Бо менавіта незалежныя кінематаграфісты вялі рэй на конкурсе.
Далей
|
№ 47 / 1225 за 2015-11-21
Патрэба новага “сіта”
У Бабруйску адбыўся V Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Рыхтаваліся да яго, можна сказаць, чатыры гады — роўна столькі мінула пасля чацвёртага такога форуму. Але ж ці склаў ён больш ці менш цэласную карціну развіцця нашай драматургіі і магчымасцей яе ўвасаблення?
Далей
|
Багаж графікі: нерашуча і на месцы?
Кіраўнік секцыі графікі Беларускага саюза мастакоў Уладзімір Савіч сказаў пра мэту выстаўкі “Tour de Беларусь. Этап: Мінск — Полацк — Мінск”, якая толькі што завяршыла сваю працу ў Палацы мастацтва: “Экскурс у гісторыю — гэта не модны дадатак, а паўнакроўная, напоўненая сэнсам частка творчасці, якая не проста візуалізуе перажыванне, а з’яўляецца пасланнем, якое нясе ў сабе філасофскую глыбіню. Праца над такім творам — шматэтапная дзея, якая звычайна застаецца “за кадрам”.
Далей
|
Як выйсці за камерны фармат?
У сталічным Палацы мастацтва праходзіць выстаўка “Варыяцыі Існасці” творцаў, што належаць да Магілёўскай і Бабруйскай арганізацый Беларускага саюза мастакоў. На падставе прадстаўленых у экспазіцыі жывапісных і графічных работ, скульптуры, узораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва можна атрымаць даволі аб’ектыўнае ўяўленне пра тое, чым багатае Прыдняпроўе ў культурным сэнсе.
Далей
|
Калі “ваў!” — не галоўнае
Міжнародная праграма сёлетняга “ТэАРТу” складалася з 12 спектакляў (і 23 паказаў, бо многія паўтараліся, і не па адным разе) з 10 краін. Відэазапісы яшчэ двух спектакляў увайшлі ў дадатковы асветніцкі праект “Тэатр на дысках”. Што ж новага, адметнага мы ўбачылі? Якія ідэі маглі падхапіць? Пра што задумацца?
Далей
|
№ 46 / 1224 за 2015-11-14
“Неэўклідава” геаметрыя “Паралеляў”
Толькі што закрылася выстаўка “Іншыя паралелі”, якая сціпла, без усякіх дыскусійных абмеркаванняў, дзесяць дзён працавала ў Палацы мастацтваў. Такім чынам, быў час, каб падвесці некаторыя вынікі. Гэты арт-праект прадстаўляў чыста станковы жывапіс амаль усіх членаў творчай секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў.
Далей
|
№ 45 / 1223 за 2015-11-07
“Дыягностыка” тэатра: выбранае
Гомельскі абласны драматычны тэатр вырашыў правесці творчую “дыягностыку” і зладзіць маніторынг уласнай пастановачнай дзейнасці апошніх двух сезонаў, прапанаваўшы гледачам ды крытыкам так званы парад прэм’ер. І гледачы, і сам тэатр атрымалі магчымасць убачыць сканцэнтраваную карціну не толькі сваіх дасягненняў, але і задач, якія на дадзеным этапе патрабуюць неадкладнага вырашэння.
Далей
|
“Знітаванне” і “разнітаванні”
“Мы ткачы, мы тчэм габелены часу…” — не прыгадаю, хто сказаў гэтую цудоўную фразу, але ведаю адно: мастацтва — прыбаўленне жыцця. Але толькі ў тым, чароўным выпадку, калі творца безаглядна шчодры, апантаны ў сваёй стваральнай місіі, у аддачы не толькі ўласнага духу, дара — а і ўсёй сваёй сутнасці і плоці. Нельга быць песняром жыцця, гледзячы на яго з боку. Па гэтым законе глядач і пазнае аўтара.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|