вяртанне імёнаў № 24 / 944 за 2010-06-12
“Асуджаны без права на перапіску…”
НКУС супраць мастака: 173 творы апісаны "в доход государства"
Імя гэтага чалавека я ўпершыню пачуў напрыканцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Здарылася гэта ў Маскве, пад час правядзення апошняга Усесаюзнага з'езда мастакоў. Тагачасны старшыня Саюза мастакоў БССР Уладзімір Стэльмашонак паказаў мне газету "Московский художник" з маленькай нататкай пра рэпрэсіраванага ў 1937-м таленавітага мастака Рамана Семашкевіча, ураджэнца Беларусі. Уладзімір Іванавіч тады сказаў, што, калі мяне ўсё гэта цікавіць, ёсць магчымасць сустрэцца з удавой мастака Надзеяй Міронаўнай Васільевай. Я, канешне ж, згадзіўся. І сустрэча адбылася тым жа вечарам у яе сціплай кватэры. /i/content/pi/cult/269/4173/15-2.jpgМы гутарылі да позняй ночы, паглядзелі некаторыя творы яе мужа і дамовіліся наступным разам сустрэцца ўжо ў Мінску: наконт арганізацыі ў Дзяржаўным мастацкім музеі БССР персанальнай выстаўкі ацалелых работ загінулага пад сталінскім Малохам нашага выдатнага земляка.
Далей
|
№ 23 / 943 за 2010-06-05
"Наточаны" мадэрн Дзмітрыя Стэлецкага
У 1905 годзе Дзмітрый Сямёнавіч стварыў кампазіцыю “Іван Жахлівы на паляванні”, дзе адштурхнуўся ад пластыкі старажытнарускай фрэскі і прыдаў ёй аб’ём. Убачыўшы ў гэтым пано “вытанчана-варварскі лубок”, Сяргей Макоўскі падкрэсліў уменне аўтара “размяшчаць складкі адзення і ствараць гармоніі зламаных плоскасцей і вуглаватых ліній”, для чаго выкарыстоўваў “жывапіснае ўздзеянне форм і пластыкі”. Наогул, яго творы гэтага перыяду сведчаць аб перажыванні мастаком моцнага захаплення нацыянальна-рамантычнай тэмай вельмі актуальнага тады мадэрна. Пад уплывам ідэй “Мира искусства”, якія звязаны з настальгічным апяваннем мінулага, Стэлецкі ствараў “узорны свет мар і фантазій” з быліннымі і казачнымі героямі.
Далей
|
№ 22 / 942 за 2010-05-29
“Наточаны” мадэрн Дзмітрыя Стэлецкага
Не памылюся, калі скажу, што гэты таленавіты скульптар, графік, жывапісец-манументаліст, сцэнограф, майстар прыкладнога мастацтва на сваёй радзіме, у Беларусі, практычна не вядомы. І не згадваецца, наколькі я высветліў, ні ў адной нашай энцыклапедыі, ні ў шасцітомнай “Гісторыі беларускага мастацтва”, ні ў іншых кнігах па выяўленчым мастацтве. Інакш кажучы, пра яго ніхто з беларускіх мастацтвазнаўцаў ніколі не пісаў з адной прычыны: гэты творца ў мастацка-эстэтычнай прасторы нашай краіны проста не існаваў. Хаця, па праўдзе кажучы, і ў Расіі, у адрозненне ад Францыі — яго другой радзімы, ён мала каму вядомы.
Далей
|
Падарожжа на Манпарнас
Кароткая выдавецкая анатацыя да кнігі эсэ старшыні Нацыянальнай Камісіі па справах UNESСO, пасла па асобых даручэннях Уладзіміра Шчаснага “Мастакі Парыжскай школы з Беларусі” апавядае: “Пры апісанні рэалій той эпохі аўтар выкарыстаў храналагічны прынцып. На аснове даследаванняў і публікацый, а таксама парыжскіх уражанняў, ён апавядае пра шляхі, якія прывялі будучых сусветна вядомых майстроў з беларускіх гарадоў і мястэчак у парыжскі “Вулей” — легендарную камуну мастакоў-наватараў. Іх творчыя эксперыменты, як і само іх жыццё, былі часам шакіруючымі. Але тым самым яны ратавалі мастацтва ад руціннага акадэмізму, ад пошласці і саладжавасці”.
Далей
|
№ 21 / 941 за 2010-05-22
“Жар-птушка” чарадзея колеру
“Сланечнік за акном” і “Маляўнічы аркестр” Льва Бакста
Як мала мы ведаем пра гэтага выдатнага мастака, нашага земляка! У савецкія гады імя Льва Бакста згадвалася хіба ў сувязі з часопісам "Мир искусства" і аднайменным мастацкім аб'яднаннем, да якога "прыклеілася" азначэнне "дэкадэнцкае", г. зн. упадніцкае. Ну, і штосьці гаварылася пра яго супрацоўніцтва з Сяргеем Дзягілевым у "Рускіх сезонах" у Парыжы.
Далей
|
№ 20 / 940 за 2010-05-15
Слуцк і Пекін Кандрата Карсаліна
Сёння я распавяду яшчэ пра аднаго таленавітага мастака з Беларусі. Імя яго амаль што невядомае не толькі на ягонай радзіме, але і ў Расіі, дзе ён пражыў большую частку свайго жыцця. Гаворка — пра Кандрата Ільіча Карсаліна, чалавека незвычайнага лёсу, які прайшоў складаны шлях ад іканапісца-самавука да акадэміка жывапісу і тытулярнага саветніка. Аднак падрабязна прасачыць яго жыццёвую і творчую біяграфію немагчыма, бо захавалася няшмат не толькі архіўных дакументаў, але і яго твораў. І ўсё ж паспрабую сёе-тое аднавіць з таго, што ўдалося адшукаць.
Далей
|
№ 14 / 934 за 2010-04-03
“Хачу славіць сваю радзіму — Беларусь…”
Міхаіл Іосіфавіч Мікешын… Выдатны скульптар, таленавіты жывапісец, рысавальшчык і ілюстратар. “Рускі мастак” — так скрозь і ўсюды ў яго біяграфіях сказана пра гэтага чалавека, а ўспаміны і пісьмы Мікешына, дзе ён часта згадвае сваю радзіму — Беларусь, даўно сталі бібліяграфічнай рэдкасцю. “Вастру сваю зброю — аловак — і зноў хачу славіць сваю “Эльвіру”, сваю радзіму — Беларусь”, — піша ён. Эльвіра — імя ад назвы германа-скандынаўскіх духаў, эльфаў, якія ў старажытнасці шанаваліся як сімвал урадлівасці. І яшчэ: “1812-ы год у нас, у Беларусі, назвалі спустошаным годам, і, сапраўды, для нашага роду Мікешыных гэты год сцёр дабрабыт нашай сям’і”. Альбо: “Каля 15 гадоў таму (Гэта 1865 г. — Б.К.) мне давялося быць на радзіме, у Беларусі…” Дарэчы, і сюжэт першай значнай карціны М.Мікешына “Лейб-гусары ля вадапою” цалкам — з беларускага жыцця: пра тое, як бравыя вусатыя кавалеры, што спыніліся ля калодзежа, каб напаіць коней, сустракаюцца са зграбнымі беларускімі дзяўчатамі-пастушкамі. Гэтыя, усхваляваныя гусарскімі заляцаннямі, кабеты апрануты ў прыгожыя сукенкі, расшытыя беларускім арнаментам. З любоўю адлюстраваны і беларускі калодзежны “журавель”, і гладка абчасаныя, выдзеўбаныя з дубу ночвы, і старая сялянская хата на заднім плане, і свойская жывёла…
Далей
|
№ 12 / 932 за 2010-03-20
Вечнае дыханне “Чалавека ў цыліндры”
Сярод мастакоў, выхадцаў з Беларусі, якія прынеслі славу сусветнаму мастацтву, імя Аскара Мешчанінава — адно з самых яркіх. Сучаснікі адзначалі яго тонкі, высакародны і ўзвышаны густ, вострае пачуццё рытму і надзвычайную пластычнасць, дасканалае веданне свайго рамяства і заўсёднае імкненне да пошукаў у камені ды бронзе новых нязвыклых форм і вобразаў...
Далей
|
№ 9 / 929 за 2010-02-27
“Гэта чалавек з вялікім талентам…
”Зараз я паспрабую намаляваць партрэт яшчэ аднаго нашага амаль што забытага земляка — таленавітага графіка і жывапісца ХІХ ст. Рудольфа Казіміравіча Жукоўскага. Не блытаць з яго вялікім цёзкам па прозвішчы — Жукоўскім Станіславам Юліянавічам, таксама земляком, які даўно вядомы і ў нас, і ў Расіі, і ў Польшчы, хаця ён таксама раней быў уціснуты ў жорсткія рамкі рускага жывапісу.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|