Глісанда Таісіі Павалій
Народная артыстка Украіны Таісія Павалій - фігура для "Славянскага базару ў Віцебску" шмат у чым знакавая. І сімвалічная. З яе перамогі ў 1993-м, калі фестываль праводзіўся другі раз, пачаўся адлік конкурсных Гран-пры (на першым "Славянскім базары" такую высокую ўзнагароду журы вырашыла не прысуджаць). Сімвалічна і тое, што сёлета славутая спявачка сама ўзначаліць журы. Прычым ужо ў статусе не проста знакамітай артысткі, а яшчэ і саветніка па культуры Прэзідэнта Украіны. Дагэтуль яна неаднойчы прыязджала на фестываль як адна з самых дарагіх госцяў, удзельнічала ў розных канцэртных праграмах, спявала сола і дуэтам. Так што сувязей з Віцебскам, адкуль пачалася яе зорная кар'ера, яна не перапыняла.
Далей