Родныя госці
З 21 па 27 лістапада ў Беларусі праходзіла стажыроўка прадстаўнікоў творчых калектываў і грамадскіх арганізацый беларусаў замежжа, арганізатарам якой традыцыйна выступіў Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур. Сёлета ў ёй бралі ўдзел трыццаць чалавек з Расіі, Казахстана, Латвіі, Эстоніі, Украіны, Узбекістана і Італіі.
Прадстаўнікі дыяспары знаёміліся з беларускімі песнямі, танцамі, нацыянальнымі абрадамі, для іх праводзіліся майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, вакале і харэаграфіі. Пасля вяртання з Беларусі яны змогуць папулярызаваць айчынную культуру ў краінах свайго пражывання.
Далей