Юрыдычныя тонкасці (elegantia juris)
Да вас звяртаюцца спецыялісты Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. Па табелі ўліку працоўнага часу выхадныя дні ў спецыялістаў абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці — субота і нядзеля. Ці маюць права вядучыя метадысты, галоўны мастак, галоўны дырыжор, галоўны хормайстар, галоўны рэжысёр, начальнік аддзела, намеснік дырэктара, дырэктар АМЦНТ, адпрацаваўшы ў свой выхадны дзень у якасці члена журы на абласным аглядзе-конкурсе, свяце, фестывалі, атрымаць за гэта заработную плату па дагаворы з АМЦНТ (згодна з зацверджаным каштарысам па правядзенні дадзенага мерапрыемства)? На якія нарматыўныя акты можна спасылацца пры афармленні дагавораў, каб яны прайшлі на аплату праз органы дзяржаўнага казначэйства і далі магчымасць стымуляваць прафесіяналаў высокага ўзроўню да дадатковай працы ў іх непрацоўны час?
Далей