Клуб быў створаны ў 2002 годзе, а ў 2005-м ужо атрымаў званне “народны”. Работа яго скіравана на аб’яднанне розных сем’яў, на іх сумеснае правядзенне вольнага часу.
Асноўным напрамкам дзейнасці з’яўляюцца павышэнне ролі сям’і і сем’яніна, умацаванне сямейных традыцый, устанаўленне даверных адносін паміж бацькамі і дзецьмі. І гэтыя задачы кіраўнік Наталля Шалонька і ўдзельнікі клуба добра выконваюць.
Андрэй СТРУНЧАНКА, вядучы спецыяліст Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці