Ля вытокаў стварэння калектыву стаялі Мікалай Пятніцкіх, Іван і Анэла Панюцічы, Марыя Пазняк, Дар’я Пярова, Марыя Логінава, Мікалай Галаганюк, Сцяпан Коўп, Іван Якаўлеў, Міхась Юрчанка…
Паступова ў “Памяць сэрца” ўліваліся і ветэраны працы. Калектыў стаў народным. Цяпер у ім — 30 спевакоў, якія выступаюць па ўсім раёне. Пабывалі з гастролямі і на Брэстчыне, і ў Мінску.
Кіруе “Памяццю сэрца” Кацярына Шэшка. Сёння яна з сябрамі падбірае рэпертуар для новай канцэртнай праграмы ў гонар 70-годдзя Вялікай Перамогі над фашысцкімі захопнікамі.
Іван АСКІРКА
Бяроза
Фота аўтара