— Ідэалогія для нас, натуральна, — справа новая. Тым не менш, унікаем, вучымся, спрабуем. У раёне, да прыкладу, пачалася Грамадска-культурная акцыя “Дарогамі вызваліцеляў” з нагоды вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1943 годзе частка Дубровеншчыны ўжо стала нашай. У вёсцы Баева, якая была вызвалена першай, з гэтай нагоды прайшоў мітынг. Ладзім іх і ў іншых вёсках, захоўваючы храналогію вызвалення апошніх. Безумоўна, — гэта ідэалогія. Безумоўна, такія мерапрыемствы не могуць абысціся без непасрэднага ўдзелу работнікаў культуры, моладзі…
Пачалася падрыхтоўка і да Міжнароднага фестывалю “Дубровенскія галасы ў Дуброўне”. Ён таксама будзе прысвечаны 70-годдзю вызвалення раёна ад фашысцкай навалы.
Як ацаніць ідэалагічную работу? Па выніковасці дзейнасці культурнай сферы. Сумеснымі намаганнямі шукаем цяпер спонсараў для таго, каб зрабіць мемарыяльную дошку ў гонар нашага земляка — мастака Сяргея Заранкі, якому споўнілася б сёлета 195 гадоў.
18 кастрычніка з аншлагам прайшла ў ДК харэаграфічная казка “Бураціна” ў пастаноўцы нашай Дзіцячай школы мастацтваў. 25 кастрычніка святкуем 60-годдзе Дзіцячай бібліятэкі.
Асноўная праблема аддзела — натуральна, фінансаванне. А адсутнасць грошай проста звязвае рукі. Хацелася б давесці да лагічнага завяршэння многія нашы творчыя праекты. Асноўным з іх я лічу рамонт старасвецкага будынка пад краязнаўчы музей. На вялікі жаль, сёлета ўсе грошы, што былі нам выдаткаваны на пачатку года, знялі, не паведаміўшы. А заказчыкам аб’екта з’яўляецца Віцебскае абласное ўпраўленне капітальнага будаўніцтва… Вельмі хацелася б, каб да 70-годдзя вызвалення Дубровенскага раёна ў раённым цэнтры нарэшце акрылася б музейная ўстанова...
Адкрываць яе ў нейкім іншым будынку я не бачу сэнсу. Мы на гэты конт даўно вызначыліся: музей павінен дзейнічаць у будынку помніка архітэктуры XIX стагоддзя. Але хацелася б, каб яно годна выглядала. Тым больш, што рамонт тут быў калісьці распачаты…