Мясцовыя культработнікі сабралі рэчы сялянскага ўжытку, зрабілі печ, ложак... Ёсць тут ступа, начоўкі, куфар, калаўрот, на якім і цяпер кіраўнік гуртка па ткацтве Аляксандра Праташчык прадзе ніткі. Хатка, багата аздобленая ручнікамі, настольнікамі мясцовых майстрых.
У другім пакоі - таксама вясковы рыштунак, а яшчэ - мадэль млына і студні, колы. Усё гэта зрабіў сваімі рукамі мясцовы разьбяр Аляксандр Емяльянаў.
Заходзяць сюды школьнікі, госці вяскоўцаў, удзельнікі сельскіх ды раённых святаў і дзівяцца выдумцы і густу.
Анатоль БАРЫС
На здымку: мастацкі кіраўнік СДК Ірына Кірылка ў хатцы-майстэрні.
Фота аўтара.