Гэтаму паспрыяе і адкрыццё новай выстаўкі ласкутнага шыцця - творчых работ удзельнікаў клуба "Рошва" Полацкага дома рамёстваў, майстроў з рэгіёнаў нашай краіны, а таксама з расійскіх гарадоў Рыбінска і Смаленска. Па словах загадчыка гэтага філіяла Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Аляксея Сухарукава, падвядзенне вынікаў гэтага праекта чакаецца 5 жніўня - у дзень нараджэння колішняга ўладальніка Здраўнёва мастака Іллі Рэпіна.
Як адзначыў Аляксей Сухарукаў, пад час Міжнароднага фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" ўстанова будзе прымаць турыстаў нават увечары, да 20 гадзін, і прапануе цікавыя ды змястоўныя экскурсіі па пастаяннай экспазіцыі музея, а таксама адметныя сувеніры, у тым ліку керамічныя вырабы, створаныя рукамі мясцовых майстроў.
Фота Юрыя ІВАНОВА