Дырэктар выдавецтва Беларускага Экзархату Уладзімір Грозаў, які прысутнічаў на вернісажы, адзначыў: “На кожным малюнку мы бачым храм, і мне вельмі хацелася б, каб гэтыя таленавітыя дзеці пранеслі веру праз усё жыццё. Радасна бачыць светлыя фарбы, шчырыя вобразы. Я нават лічу, што кніга, якая ілюструецца дзіцячымі рукамі, вачамі, душой, часцей успрымаецца лепш, чым створаная дарослымі”. Малым талентам было прапанавана ўключыць іхнія малюнкі ў будучыя кнігі выдавецтва, якія пасля змогуць паглядзець жыхары амаль 60 краін свету. Студыя “Раніца”атрымала ў падарунак выданне“Праваслаўная ікона Расіі, Украіны і Беларусі” ды іншыя кнігі.
Святлана Калкоўская, якая кіруе студыяй у школе мастацтваў ужо амаль дваццаць гадоў, адзначае, што за дзецьмі прыйшлі вучыцца маляваць і дарослыя. А ўвогуле, вечарамі ў вёсцы Шашкі праходзяць не толькі ўрокі, але і сапраўдныя заняткі колератэрапіяй. Пратое кажуць мамы таленавітых дзяцей.
Алена САБАЛЕЎСКАЯ