— Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь запланаваны шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года гістарычнай памяці. Прынятае рашэнне, што выставачны праект, які 28 студзеня быў прадстаўлены ў Палацы Рэспублікі з нагоды Паслання Кіраўніка дзяржавы да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, прысвечаны гісторыі беларускай Канстытуцыі і канстытуцыйных ператварэнняў у мінулым нашай краіны, будзе экспанавацца ў Нацыянальным гістарычным музеі на працягу двух наступных месяцаў. У далейшым мы мяркуем каардынаваць работу па арганізацыі мерапрыемстваў у рамках святкавання Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь, плануем маштабныя мерапрыемствы з удзелам абласных і раённых музейных устаноў, каб жыхары ўсіх рэгіёнаў нашай краіны мелі магчымасць азнаёміцца з рарытэтнымі артэфактамі, звязанымі з падзеямі апошняй вайны.
У верасні будзе праект да Дня народнага адзінства, звязаны з падзеямі восені 1939 года. Плануецца акцыя і да Фестывалю нацыянальных культур, якая падкрэсліць значнасць ролі ўсіх нацыянальнасцей, што пражываюць у нашай краіне, іх уклад у стварэнне і развіццё нашай дзяржавы.