Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Дыялог пакаленняў аб вайне
Адукацыйны семінар “Тры колеры трагічнай памяці пра вайну ў дыялогу трох пакаленняў”, зладжаны Гістарычнай майстэрняй імя Леаніда Левіна на мінулым тыдні, быў прымеркаваны да Міжнароднага дня вызвалення вязняў нацысцкіх канцэнтрацыйных лагераў, які адзначаўся 11 красавіка.
Унікальны сведка і руплівы захавальнік
20 красавіка 2021 года ў 14.00 у Мінскай гарадской ратушы (плошча Свабоды, 2а) адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства з нагоды 80-годдзя Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.
Фаўсціянства па-беларуску, або Харызма маладых
Паводле традыцыі, красавік у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі быў адзначаны Міжнароднымі навуковымі чытаннямі памяці выдатнага музыказнаўцы і этнамузыколага Лідзіі Саўлаўны Мухарынскай. Сёлетні сход быў двойчы юбілейным — 30-м па ліку, прысвечаным 115-годдзю з дня нараджэння выдатнага навукоўцы і педагога.
Клубныя паслугі — з колаў
Дзейнасць перасоўных устаноў культуры — адзін з самых доўгатэрміновых праектаў па захаванні беларускай вёскі. І скіраваны ён найперш на пастаяннае ўдасканаленне пазастацыянарнага абслугоўвання маланаселеных і аддаленых вёсак. А гэтая тэма — адна з прыярытэтных для “К”. Распачалі яе распрацоўваць у папярэдніх нумарах, сёння працягваем. Мяркуем, што цягам года выступіць тут павінны загадчыкі перасоўных клубаў ды бібліятэк, а таксама — спажыўцы культурнага і інфармацыйнага абслугоўвання. А сёння мы друкуем аналіз дзейнасці аўтаклубаў кіраўніка Віцебскага абласнога метадычнага Цэнтра народнай творчасці Кацярыны Лабука.
Калі вершы натхняюць на жывапіс
Музей бітвы за Днепр у Лоеве прэзентуе выставу жывапісных работ лоеўскага мастака Уладзіміра Бабраўнічага “Па наказе сэрца”. Праект складаецца з трох частак. У першай “Змярканне” — краявіды Лоеўшчыны, у другой “Тут грымелі…” мастак дзеліцца роспаччу роднай вёскі, спаленай падчас вайны і адбудаванай руплівымі вяскоўцамі. Трэцяя частка называецца “Аўтапартрэт. Пралессе, вечар…” Тут сабраны відарысы Лоева і выявы людзей, а таксама аўтапартрэт самога мастака, зусім маладога.
Класікі як класікі, а моладзь уключыла крэатыў...
Яшчэ працуе шэраг з адкрытых пляцовак, але галоўныя падзеі былі сканцэнтраваны, безумоўна, у Палацы мастацтва. І не толькі таму, што там — самая вялікая колькасць паказаных твораў (каля 150) і прадстаўленых аўтараў (каля 60). Гаворка ідзе не проста пра агляд усяго напрацаванага за апошнія гады, а пра тэндэцыі, якія выразна выявіліся падчас падрыхтоўкі і экспанавання.
Звычайныя дзеці — Музычны тэатр
Размову пра дзіцячы рэпертуар мы пачыналі з Вялікага тэатра (гл. № 14 “К”). Але ж балетныя спектаклі — даволі трывалая з’ява і ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры. Там жа, дарэчы, ладзяцца і іншыя спектаклі для дзяцей — часцей за ўсё, музычныя казкі. На апошні жанр вельмі багаты таксама Маладзёжны тэатр эстрады. Там і да зімовых канікулаў два новыя музычныя спектаклі ставілі, і да вясновых — зноў дзве прэм’еры.
Фота, зробленае на Марсе
Як толькі мы ў мінулым нумары паразважалі пра законы папулярнага сёння жанра “мак’юментары”, адразу з’явілася добрая нагода працягнуць тэму. У Мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура адкрылася выстава Сержука Мядзведзева “Новая зямля”. Класічны твор і апакаліптычны вобраз тут не прычым, а што мелася на ўвазе, вы ніколі без падказак не здагадаецеся. Як і не знойдзеце тую новую зямлю на глобусе нашай планеты. У зале прадстаўленыя невядомыя дасюль творы самога Язэпа Драздовіча. Сенсацыя? Аднак прозвішча на афішы чамусьці іншае — Сяржук Мядзведзеў. Зразумела, абазнаны ў справе арт-інсінуацый адмыслоўца адразу скеміць, у чым тут справа. Хаця супрацоўнікі музея сцвярджаюць, што некаторыя гледачы ўспрымаюць усё за чыстую манету.
Пад вечную музыку Beatles
З чаго пачынаецца прафесіяналізм? У мяне свой адказ на гэтае пытанне. Пастаянна згадваю словы маці-настаўніцы: “Не чакай удзячнасці ад вучняў і ад родных дзяцей”. Гаворка — пра самаахвярнасць. Вы заўважылі, як рэдка мы ўжываем гэта слова? Між тым, абіраючы свой будучы статус, я ўпэўнены, мы павінны ўсведамляць, што ахвяруем часам, нервамі, урэшце — жыццём дзеля таго, каб годна прайсці наканаваны шлях. А любая ўдзячнасць збоку — рэч прыемная, але пазбаўленая аб’ектыўнасці. Свае шчыраванні мы павінны ў першую чаргу ацэньваць самі. І ў гэтым — таксама прафесіяналізм. Прыемна, што “Культуру” выпісваюць таксама прафесіяналы. І не толькі выпісваюць, але і лісты нам шлюць. Пра іх змест — і гаворка.
Чалавек, які любіць
Гэты мінскі фатограф за мінулыя гадоў пяць аб’ездзіў усю Беларусь, стварыў проста летапіс традыцыйных беларускіх свят і абрадаў, зафіксаваў многае з таго, што набыло і набывае ў нас статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. І прыгожыя фотаальбомы, і навуковыя, і асветніцкія выданні — усе з фатаграфіямі Альфрэда Мікуса. Стаж у гэтай прафесіі ў параўнанні з мэтрамі ў яго і не такі вялікі, усяго гадоў дзесяць. Але ж і перамог на прэстыжных міжнародных конкурсах ужо больш за многіх — а прынеслі іх якраз работы, створаныя ў беларускай глыбінцы. Як знайшлася “свая” тэма, чаму атрымліваецца здымаць такіх прыгожых людзей, пры чым тут любоў — гутарым з вядомым майстрам.
Духоўнасць супраць гравітацыі
У сталіцы адкрыўся ХХVІ фестываль духоўнай музыкі “Залатагорская ліра”. Ён складаецца з шасці канцэртаў і завершыцца 26 красавіка.
Ладыгіна — ад слова “лад”
Пайшла з жыцця Арыядна Барысаўна Ладыгіна — адна са старэйшых беларускіх музыказнаўцаў, тэатразнаўцаў, эстэтыкаў. Згасла, пакінуўшы пасля сябе вялізны арэал ведаў, неацэннага вопыту, зацікаўленасці музыкай, музычным тэатрам і, шырэй, усім беларускім (і не толькі) мастацтвам.
Яго анёльскі голас, як сімвал Беларусі...
Гаворым “Леанід Барткевіч” — і першая асацыяцыя, што ўзнікае побач з гэтым імем (самая верная, як лічаць псіхолагі), вядзе да ансамбля “Песняры” ў яго колішнім мулявінскім складзе. І наадварот: гаворым “Песняры” — і ў памяці паўстае голас Барткевіча.
Леанід БАРТКЕВІЧ: (З інтэрв'ю “К”) “Я быў правай рукой Мулявіна”
Два гады таму “Культура” ўзяла інтэрв’ю ў Леаніда Барткевіча (№ 21 (1408) 25.05.2019 — 31.05.2019 г.). Ён быў яшчэ поўны сіл і творчых задум, разважаў на самыя розныя тэмы. Сёння мы вырашылі нагадаць пра тую гутарку Алега Клімава з непаўторным Песняром...
Чорна-белая эпапея Крэўскага замка
Замак-кастэль у Крэва — знакавы для Беларусі. Тут, падаецца, няма пра што спрачацца, бо гісторыя і гісторыкі ўсё даўно расклалі па паліцах. Таму не дзіва, што ў 2011 годзе “аб’ект” быў унесены ў Дзяржаўную праграму “Замкі Беларусі”, і ўжо шмат гадоў на замкавых мурах (якім больш за 600 гадоў) вядуцца працы. Звесткі аб выніках аднаўлення рэгулярна траплялі на старонкі “Культуры” (гл. №№ 25/2012, 12/2017, 50/2018, 14/2020). Літаральна апошнімі днямі на замку завяршыўся чарговы этап прац. І каб распавесці чытачам “К” аб тым, што там адбывалася і адбываецца, мы наведаліся ў Крэва разам з інжынерам па якасці ААТ “Белрэстаўрацыя” Уладзімірам Пашалюком.
Для памяці сэрца час не існуе
30 чэрвеня 1974 года, напярэдадні трыццатай гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, на Віцебшчыне быў адкрыты мемарыял бессмяротнаму подзвігу партызан і партызанак Ушаччыны.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»