Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Шлях у легендарнасць
Кожны юбілей — час падсумавання пэўных вынікаў творчага шляху, а стагадовы юбілей — асабліва. Напрыканцы жніўня ў выдавецтве “Беларусь” па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі пабачыла свет кніга “Гісторыя Купалаўскага тэатра. Эпоха. Горад. Людзі”. Аб найбольш адметных і цікавых фактах з гісторыі тэатра распавяла ўкладальніца гэтага выдання Вольга Бабкова.
Глеб Менскі — князь з чалавечым абліччам
Ідэя помніка князю старадаўняга Менеска Глебу Усяславічу лунала ў паветры не адзін год. Пазалетась яна ўвасобілася ў матэрыяле — пакуль яшчэ не самым трывалым. Далей распачалася цэлая чарада затрымак — па самых розных прычынах, галоўную з якіх нават і тлумачыць не трэба. Але хочацца верыць, што адкрыццё першага ў Мінску коннага помніка стане сапраўдным цвіком Дня горада — хай не гэтага, а наступнага. Які, хочацца верыць, пройдзе ў зусім іншых варунках — куды больш святочна, чым сёлета. І без вірусаў. Пра пакручастыя шляхі візуалізацыі асобы тысячагадовай даўніны, пра ўвагу да дэталяў — і асабліва гістарычных — і пра тое, што агульнае паміж каровай і Глебам Менскім, мы гутарым са скульптарам і ілюстратарам Мікалаем БАЙРАЧНЫМ.
Гэта наш Мінск
Знакамітыя вароты горада гасцінна адкрыты і ў сучасны Мінск, і ў яго старажытныя часы.
Ці кожны Карфаген мусіць быць зруйнаваны?
Адчуваючы сябе гаспадарамі ў суверэннай краіне, мы не толькі не спынілі практыку руйнавання рарытэтаў, але ўпарта “падчышчаем хвасты”, пакінутыя папярэднікамі. Таму, на жаль, гараць, развальваюцца на вачах сядзібы і палацы, свіраны і бровары, тое, што цудам дажыло да нашых часоў. А разам з імі выкарчоўваецца і гістарычная памяць народа. Але так не павінна быць. Бо так не павінна быць нідзе і ніколі.
“Распетаю буду маліцца душой...”
На Дзень беларускага кіно ў снежні мінулага года планаваўся прэм’ерны паказ гучнага нацыянальнага фільма “Купала”. Прэм’еру перанеслі на нявызначаны тэрмін, міжнародныя кінафестывалі, на якія разлічвалі, з-за пандэміі адмяніліся. А недзе з тыдзень таму ў адным з тэлеграм-каналаў з’явілася пірацкая копія “Купалы”, прычым у чарнавым, недаробленым варыянце. Гэта абурыла і рэжысёра Уладзіміра Янкоўскага, і кінастудыю “Беларусьфільм”, і кінакрытыкаў.
Артэфакт з музейнай этажэркі
Кніга, літаратура ва ўсе часы была правадніком у другія эпохі, да іншых народаў. Напісаныя кнігі не даюць забываць гісторыю мінулага і дапамагаюць вывучаць гісторыю сучаснасці. Кніга як музейны артэфакт — важная частка экспазіцый Бярозаўскага гісторыка-краязнаўчага музея, яго філіяла — галерэі мастацтваў і неабходны інструментарый у навукова-даследчай працы супрацоўнікаў.
Метафары сцэнографа
17 верасня спаўняецца 90 гадоў з дня народзінаў народнага мастака Украіны Яўгена Лысіка, які зрабіў папраўдзе неацэнны ўнёсак у развіццё беларускай сцэнаграфіі, асабліва балетнай. Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі, дзе працаваў гэты творца (а ў 1979 — 1981 гадах быў нават галоўным мастаком), прымеркаваў да юбілею выстаўку і тры спектаклі, што дазволяць ацаніць талент майстра.
Тэатр без межаў
18 верасня Гомельскі абласны драматычны тэатр адкрывае свой 82-гі сезон. А напярэдадні адбыліся даўно запланаваныя і перанесеныя на восень гастролі калектыву ў Мінску — са спектаклем “Гогаль. Fatum”, зладжаныя Цэнтрам культурных ініцыятыў “Артс КіТ”. Супрацоўніцтва аказалася плённым.
Радавод Капіевічаў
У папярэдняй частцы мы расказалі, што было вядома пра Гальяша Капіевіча, а таксама пра яго сваякоў, якія першымі патрапілі на старонкі дакументаў ВКЛ. Гэтыя звесткі крыху падрываюць агульнапрынятую сціплую версію пра “отца Фёдора”, пра “гетмана Хаванскага”, “государя-освободителя” ды “Цэханавецкага-вызваліцеля”, бо не знаходзяцца пакуль што пацвярджэнні ў іншых крыніцах. Прыйшоў час паразважаць і пра паходжанне Капіевічаў, і пра лёс самога Гальяша па “вяртанні на Бацькаўшчыну”.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2020 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»