Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Пяцьдзясят — і стан палёту!
Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр адзначае паўвекавы юбілей. Учора адбылася вечарына з гэтай нагоды. Тэатр прымаў віншаванні — і, у сваю чаргу, падарыў прыхільнікам святочную канцэртную праграму “Залаты россып аперэты”.
Фота як жывы працэс
625 фатаграфій, 360 старонак, 13 аўтараў тэкстаў… Год для беларускай фатаграфіі пачынаецца са знакавай падзеі. 25 студзеня ў сталічным Палацы мастацтва ў ZAL#2 адбудзецца прэзентацыя кнігі “Гісторыя беларускай фатаграфіі”. Праект, куратарамі якога выступілі даследчыцы Ганна Самарская і Антаніна Сцебур, стаўся плёнам трохгадовай працы, сабраўшы пад адной вокладкай 57 артыкулаў пра падзеі і асоб беларускай фатаграфіі, пачынаючы з ХІХ стагоддзя да сённяшніх дзён.
Свой твар на групавым здымку
16 студзеня ў Верхнім горадзе ў Арт-гасцёўні “Высокае месца” адкрылася выстава маладых выкладчыкаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава “Свой твар”.
Дзень “Маладняка”
16 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя лёсам і творчасці ўдзельнікаў літаратурнага аб’яднання “Маладняк”, якое дзейнічала ў 1923 — 1928 гадах.
На варце гістарычнага некропаля
У беларусаў калядныя святы заўжды былі звязаныя з памінаннем продкаў. Нездарма вечар перад Калядамі называюць Куццёй — а з гэтай стравы традыцыйна пачыналіся і вячэра на Дзяды, і памінкі па нябожчыку. Не забываюць у гэтыя дні аб шанаванні продкаў ды месцаў іх спачыну і энтузіясты аховы гісторыка-культурнай спадчыны.
Дзе ты, Дзед Барадзед, або Як скласці паліграфічны пазл?
Заўсёды, калі пры мне пачынаюць гаварыць пра тое, што сённяшнія дзеці не чытаюць папяровых кніг, я ўспамінаю адзін, здавалася б, неверагодны факт: апошняя кніга серыі “Гары Потэр і Падарункі Смерці” за адзін дзень, 21 ліпеня 2007 года, пабіла ўсе сусветныя рэкорды па продажы. Тады ў Вялікабрытаніі і ЗША за 24 гадзіны былі прададзены 11 мільёнаў экзэмпляраў названага выдання.
Сіла гаючай арт-тэрапіі
15 студзеня ў Шчучыне адкрылася дзіцячая школа мастацтваў. Справа, падавалася б, шараговая. Але гэта толькі на першы погляд. Капітальны рамонт і мадэрнізацыя будынка былі выкананы ў адпаведнасці з праектам “Сацыяльная інтэграцыя слабых дзяцей праз мастацтва па абодва бакі літоўска-беларускай мяжы” ў рамках праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва “Латвія — Літва — Беларусь” 2014 — 2020 гады”. Пра гэта “К” распавяла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шчучынскага райвыканкама Таццяна Ганчарук. Да слова, 15 студзеня Шчучыншчыне споўнілася 80 гадоў.
Інклюзіўны спектакль на сцэне Купалаўскага
“Дапамажы дзецям з аўтызмам выступіць на галоўнай тэатральнай сцэне краіны!” — заклік да новай добрай справы, на якую распачаты збор сродкаў на адной з краўдфандынгавых платформ.
Пакручасты шлях кентаўра
Летась у кастрычніку ў галерэі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў ладзілася выстава “Паводле старонак канадскіх дзённікаў”, прысвечаная памяці мастака Юрыя Калядзенкі. Беручы да ўвагі, што ягонае імя вядома толькі шчыльнаму колу сяброў і знаёмцаў, што нічым надзвычайным у гісторыі акадэміі, а тым больш у гісторыі беларускага мастацтва Юрый не адзначыўся, такі знак пашаны, на першы погляд, падаецца не надта лагічным. Аднак гісторыя складаецца не толькі з жыццяпісаў асоб першага шэрагу ў той ці іншай галіне. Што ж датычыць Юрыя Калядзенкі, дык фрагменты ягонага жыцця, адлюстраваныя ў ягоных жа малюнках-нататках, гэта цікавы штрых на палатне рэчаіснасці і не надта далёкай даўніны. Да арганізацыі згаданай выставы сярод іншых спрычыніўся вядомы графік, выкладчык акадэміі Уладзімір Лукашык. Ягоны аповед пра сябра лёг у аснову гэтай публікаціі.
Новае жыццё песняроўскага “Вянка”
Толькі аднойчы ансамбль “Песняры” паказаў на сцэне праграму “Вянок” на вершы Максіма Багдановіча — у 1991 годзе. А некалькі гадоў таму намаганнямі Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя І. Жыновіча “Вянок” быў адноўлены. Сёлета падчас традыцыйнага канцэрта 12 студзеня на дзень нараджэння Уладзіміра Мулявіна “Вянок” ізноў прагучаў у поўным аб’ёме, на той жа славутай і роднай для “Песняроў” сцэне Белдзяржфілармоніі. Авацыі ў перапоўненай зале не сціхалі: імі віталі і талент аўтараў песень, і талент сучасных музыкантаў, якія здолелі годна, а месцамі нават бліскуча амаль праз 30 гадоў даць новае жыццё гэтым творам.
Каб не прамахнуцца...
Бяспройгрышны варыянт — прапанаваць дзецям (а галоўнае, іх бацькам, якія паклапоцяцца пра квіткі) добра “раскручаную” казку. Гэткую казачную класіку. Але, вядома, на новы лад. І што атрымалася?
Фальклор для дарослых: туга па універсуме
Гэты фільм інтрыгуе ўжо з самага першага кадра — калі на чорным экране ўсплываюць лічбы “18+”. Здаецца, у выпадку з прадукцыяй Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” такі ўзроставы цэнз выстаўлены ўпершыню. Ды і назва стужкі — “Фальклор і жыццё” — не банальная (як спярша здаецца), а глыбакадумная: яна лішні раз нагадвае, што беззаганна зачатых сярод нас няма. Рэжысёр студыі “Летапіс” Юрый Цімафееў адважыўся даследаваць тыя аспекты народнай культуры, пра якія амаль усе чулі або здагадваліся, але нямногія казалі ўслых. Тэма, пагадзіцеся, слізкая, і раскрыць яе можна па-рознаму. Але вынік стаў для мяне прыемнай неспадзяванкай.
У чым яно, шчасце?
На адной з атэстацый кіраўніцтва запытала ў мяне: “На раёнах цябе як журналіста паважаюць ці баяцца?” Шчыра кажучы, не памятаю, што адказаў. Але з таго моманту раз і назаўжды раздзяліў для сябе паняцці “паважаюць” і “баяцца”. Супрацьлеглыя яны. Павагі дабіцца складаней. Павага — значыць супрацоўніцтва. Прычым, у самым высокім сэнсе: супраца на духоўным узроўні — думаць пра адно і тое ж ды рабіць адно і тое ж. Вось, напэўна, маё журналісцкае шчасце. Але ўсё гэта лірыка, а вашы навіны — надзённая патрэба дня.
Цэнтр, які заўжды ў цэнтры падзей
Дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга АНТОНЕНКА распавядае “К” пра таямніцы аўсянага кіселя і пра тое, што беларусы — ніяк не рахманыя…
Аляксей Шадзько: “Цяпер я захоплены напісаннем п’ес”
Імя Аляксея Шадзько добра вядомае і меламанам, і аматарам тэатра. Яшчэ ў 1990-м годзе папулярнымі на савецкіх абшарах былі ягоныя песня і кліп “Прощай, мой мальчик”, а неўзабаве выпускнік Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута стаў акцёрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Горкага. І не проста акцёрам, а вядучым і любімым гледачамі, іграў у славутых спектаклях “Амфитрион”, “Христос и Антихрист”, “Раскіданае гняздо”, “Трехгрошовая опера” і так далей. Гэтак жа адзін за адным у яго з’яўляліся музычныя альбомы, добрыя песні, узнагароды і прэміі, і ў нейкі момант Шадзько-музыкант пераўзышоў у вядомасці Шадзько-акцёра. З 2008-га года на мінскія сцэны артыст выходзіў толькі з песнямі, толькі з канцэртамі, а не са спектаклямі, бо пераехаў у Маскву і пачаў працаваць у Маскоўскім мастацкім драматычным тэатры пад кіраўніцтвам Таццяны Даронінай. Але і гэтая гісторыя скончылася, і ўжо два гады як Аляксей жыве ў Лондане. Тым не менш традыцыя адыгрываць на Радзіме штогадовы сольны канцэрт не перапынілася, і на пачатку новага года артыст выступіў у Мінску. Мы ж сёння пагаворым пра яго тэатральны лёс, даведаемся, чаму праз 18 гадоў працы артыст пакінуў мінскі тэатр імя Горкага, што ён іграў у Маскве, чым займаецца ў Лондане, і чым яшчэ будзе здзіўляць сваіх прыхільнікаў, якіх у Беларусі засталося вельмі многа.
Калі згушчаецца туман
“О! Сёння, аказваецца, канцэрт, — вымавіў мужычок у бруднаватай ватоўцы. — Жонцы скажу, трэба было б схадзіць”. І так і не прадставіўшыся, сеў на ровар і “пачасаў” кудысьці ўдалячынь. “Сапраўды, канцэрт”, — зірнуў я на афішу. Потым яшчэ раз услед незнаёмцу, пачухаў патыліцу і адчыніў уваходныя дзверы ў культуру аграгарадка Абольцы.
Ён здабыў тэму
20 снежня ў Бабруйскім мастацкім музеі адкрылася выстава-рэтраспекцыя “Уладзімір Дамарад. Да 100-годдзя з дня нараджэння”. Для гасцей урачыстасці супрацоўнікі музея падрыхтавалі відэапрэзентацыю з расповедам пра яго жыццё і мастацтва.
Рывок з нізкага старту
Пасля “Чырвонага лісця” вядучы майстар “Беларусьфільма” Корш-Саблін бярэцца за экранізацыю эпапеі Якуба Коласа “На ростанях”. І адразу трапляе ў драматургічную пастку: проза класіка, скажам шчыра, статычная, з мінімумам дыялогаў. А памкненні сцэнарыстаў Максіма Лужаніна — дарэчы, у мінулым сакратара Коласа — і ўжо дасведчанага Аркадзя Куляшова надаць падзеям кінематаграфічны рух і займальнасць сустрэлі папрокі ў “адыходзе ад першакрыніцы”.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»