Канцэрт пройдзе ў кансерваторскай зале на 840 месцаў. Мерапрыемства абяцае быць далёка не шараговым. Брэсцкія музыканты — дасведчаныя ў справе гастрольнай дзейнасці: паспяхова выступалі на леташнім джазавым фестывалі ў Паўднёвай Карэі, на польскім тэлешоу Mam talent.
Вакалістка Яна Буцкевіч, саксафаніст і кларнетыст Яўген Лукьянчык, барабаншчык Ілля Церашчук, бас-гітарст Васіль Рэчкін ды клавішнік Раман Марчук — лаўрэаты і фіналісты самых прэстыжных музычных конкурсаў.
Падчас канцэрта выступяць і італьянскія музыканты. Дэвіз мерапрыемства — “Музыка аб’яднае свет!”.