Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Некампетэнтнасць, схаваная пад гіпсакардонам
Пабудаваны за савецкім часам сталічны Палац чыгуначнікаў не надта адрозніваецца ад мноства аналагічных аб’ектаў на велізарнай прасторы ад Брэста да Уладзівастока. У іх аснове — аднолькавая канструктыўная схема, вызначаная функцыянальнай мэтазгоднасцю і тэхналагічным патэнцыялам тае пары. Інакш кажучы, гэта тыпавы праект, крыху адаптаваны да канкрэтнага гарадскога асяроддзя. Адзінае, што надае яму ўнікальнасці, — мастацкая аздоба. У 1978 годзе Зоя Літвінава і Святлана Каткова ўпрыгожылі фае роспісам “Мая Радзіма”. Але на сёння ўнікальная адметнасць будынка ўжо можа лічыцца страчанай — роспіс хаваюць пад стандартны гіпсакардон. Пачуўшы пра гэтае, многія задаюцца пытаннем: як жа засцерагчы найлепшыя ўзоры паваеннага манументальнага мастацтва?
Магчымасці выхаду
(Заканчэнне. Пачатак у № 22)
Ілюзія як сэнс жыцця
Хрыста Бойчаў — адзін з найбольш вядомых сёння балгарскіх драматургаў. Дастаткова зазначыць, што яго творы ставіліся больш за 200 разоў прыкладна ў 40 краінах. У 1997 годзе ён стаў пераможцам прэміі Брытанскага савета за п’есу “Палкоўнік-птушка”. Зрэшты, і тутэйшаму гледачу Бойчаў ужо даволі вядомы. У тым ліку, і яго драматычная камедыя “Бальніца на краі свету”, прэм’ера якой не так даўно адбылася на сцэне Коласаўскага тэатра ў Віцебску.
“Тарцюф”: казка і выкрыццё?
У Магілёўскім абласным драматычным тэатры акурат у 131-ю гадавіну з дня яго адкрыцця адбылася прэм’ера “Тарцюфа” па аднайменнай п’есе Мальера. Спектакль паставіла Кацярына Аверкава, якая параўнальна нядаўна з’яўлялася галоўным рэжысёрам тэатра, трывала забяспечыўшы магілёўскім гледачам цікавасць да сваёй творчасці і праз некалькі гадоў пасля свайго ад’езду.
Без шляхты сумна
Звычайна шляхта складала ўсяго некалькі адсоткаў ад насельніцтва краіны. Зыходна гэта ваярскае, рыцарскае саслоўе. За свой высокі статус і прывілеі яно плаціла крывёю ў самым што ні ёсць літаральным сэнсе. Дэвізам нашай шляхты ва ўсе часы было “Павінен — значыць можаш!” Нагадаць пра час, калі эліту беларускай дзяржавы складалі людзі такога гарту, мяркую, і было мэтаю выставы “Рыцарскі раман” у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (пляцоўка на вуліцы Някрасава)
Ваня ЗДАНЮК: “Буду ламаць стэрэатыпы”
Хутка пра Ваню ЗДАНЮКА будуць казаць на ўсіх тэлеканалах — час “Славянскага базару ў Віцебску” блізіцца. Менавіта Ваня (а не Іван) сёлета прадставіць Беларусь на XXVIII Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск — 2019”. Конкурсы для яго справа даволі звыклая — іх было нямала, хаця артыст яшчэ зусім малады і вучыцца на трэцім курсе БДУКіМ. Але ж спевам і выступленням на сцэне ён прысвяціў амаль усё жыццё! І вось узятая новая вяршыня — у канкурэнтнай барацьбе здабытае права выступаць на конкурсе ў Віцебску і 13 — 14 ліпеня змагацца за Гран-пры. У дзень “Славянскага хіта” Ваня Зданюк у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі выканае новую песню аўтарства Uzari, а ў дзень “Сусветнага хіта” прагучыць песня групы Imagine Dragons. Жадаем нашаму маладому артысту ўдачы!
“Навігатар” вядзе дадому
Пётр Шумаў і Восіп Цадкін — ураджэнцы нашай зямлі — доўга і мусова “бадзяліся” па іншых землях свету. Адзін рабіў фотапартрэты выбітных асобаў першай паловы ХХ стагоддзя — Шагала, Бакста, Маякоўскага, Цвятаевай, Эйнштэйна ды іншых. Другі спрабаваў сродкамі манументальнага мастацтва зрабіць адбітак свайго няроўнага і непрадказальнага часу ў такіх выбітных скульптурных выявах, як “Навігатар”, “Музычнае трыа”, “Менады”, “Хрыстос”, “Разбураны горад”… І вось на гэтым тыдні яны вярнуліся да нас. Пётр Шумаў — шыкоўнай выставай фотапартрэтаў у Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Восіп Цадкін — скульптурай “Навігатар”, усталяванай на вуліцы Прытыцкага ў Мінску.
Крыніца, што ніколі не высахне
“Адзін з філосафаў сказаў, што талент — гэта крыніца, якая нясе ўсё новае і чыстае Богу. Але крыніца высахне, калі ёй няправільна карыстацца. Нашай незалежнай дзяржаве патрэбна таленавітая і адораная моладзь, і дзяржава робіць усё для таго, каб вы дастойна прадстаўлялі маладую, інтэлектуальную і творчую эліту нашай краіны”, — з такімі словамі звярнуўся да аўдыторыі намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка на ўрачыстай сустрэчы з навучэнцамі і студэнтамі, лаўрэатамі і стыпендыятамі спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якая адбылася 3 чэрвеня ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Маладзечна спявае
Учора ў горадзе на Ушы стартаваў XIX Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна — 2019”. І хоць яго ўрачыстае адкрыццё адбылося ўвечары, калі, у тым ліку, былі абвешчаныя лаўрэаты Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, а Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі выканаў праграму “Песні вайны”, афіцыйныя мерапрыемствы форуму пачаліся ўжо днём.
Вакол аргана — і музей, і фестываль
У Пінску, абвешчаным культурнай сталіцай Беларусі на 2019 год, працягваецца І Міжнародны фестываль арганнай і старадаўняй музыкі “Маці міласэрнасці”. Канцэрты праходзяць у Пінскім кафедральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Быў і застаўся ў музыцы
Ён усё жыццё аддаў музыцы — і ў музыцы застаўся, нават пайшоўшы з жыцця. Без Міхаіла Солапава — заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, ганаровага прафесара Акадэміі музыкі, уладальніка ордэна Францыска Скарыны, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, ушанаванага безліччу ўзнагарод, — будзе цяжка ўявіць музычна-канцэртную прастору Беларусі.
У сітуацыі бясконцых “вось-вось”
Дзіўна, але правядзенне — упершыню за пяць гадоў! — маштабнага конкурсу “Спадчына ў дзеянні” не выклікала нармальнага ажыятажу (ды ладна: хаця б проста ўвагі) з боку маіх калегаў. Таму і прэс-тур, які Беларускае бюро ICOMOS зладзіла па выніках таго спаборніцтва (пра яго мы ўжо падрабязна пісалі), не спарадзіў бураны ў сацсетках. Хаця дарэмна. Мы пабачылі шмат цікавага, пазнаёміліся з прыемнымі людзьмі і ў чарговы раз пераканаліся: калі нешта ў нас са спадчынай і робіцца, то найперш дзякуючы ім — прыемным людзям.
“Прадаць карціну — нібы зрабіць сальта назад”
Дзве галерэі, “Арт-Беларусь” і “Арт-Порт”, аб’ядналіся, каб зладзіць у Палацы мастацтва выставу Антона Шаппо “1+6” — праз гэтую матэматычную формулу мастак выбудоўвае карціну ўнутранага і навакольнага свету. Сума лічбаў у назве дае магічную сямёрку, якая тымі светамі ўладарыць і ўтрымлівае іх фундамент. Сем — і колькасць зямных кантынентаў, якія ўвасабляе кожная работа ў экспазіцыі, у тым ліку Еўропу і Азію па асобку. Раздзяленне гэтых частак свету, якія згодна даўняй традыцыі лічыліся адным мацерыком, дало філасофскі падмурак мастацкай серыі. Спалучэнне ж “1” і “6” утварыла яшчэ і асабістую вертыкаль, на якую нанізваюцца падзеі, што адбываліся ў жыцці аўтара. Пра магію лічбаў, таемства мастацтва і веру ў свае сілы — гутарка з Антонам ШАППО.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»