Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Дзе знайсці слоўнік, якога няма?
Я — чалавек досыць ураўнаважаны, аднак мяне пачынае ажно падкідваць, калі ў чарговым артыкуле вядомай газеты ці папулярнага інтэрнэт-партала бачу тэкст пра “лялечны тэатр”. Ува мне тут жа прачынаецца былы загадчык літаратурнай часткі, які патрабуе тэрмінова патэлефанаваць аўтару і растлумачыць розніцу паміж абраным ім прастамоўным вызначэннем — які не абы-як крыўдзіць прадстаўнікоў гэтага віду мастацтва — і прафесійным тэрмінам “тэатр лялек”. Аднак далей вока выхоплівае “мульцікі” ў цытаце аніматара (слова, якое дыпламаваны рэжысёр ніколі сабе не дазволіць), следам ідуць “цыркачы” ў інтэрв’ю з цыркавым артыстам — і рука ўжо цягнецца ў другім напрамку. Я шукаю адмысловыя беларускія тэрміналагічныя слоўнікі. Вось толькі іх так і не з’явілася.
У гонар Манюшкі
5 мая спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння кампазітара Станіслава Манюшкі — вялікага класіка беларускай і польскай культуры (а таксама літоўскай, рускай, агульнаеўрапейскай, сусветнай…). Таму і не дзіўна, што святкуецца гэтая ўрачыстасць на ўзроўні UNESCO.
Зусім не маленькія думкі
Яшчэ да прагляду спектакля “Пушкін. Вельмі маленькія трагедыі”, пастаўленага ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек, было зразумела, што назву трэба чытаць крыху іначай: “Ляляўскі. Зусім не маленькія думкі”. Прэм’ера абяцала стаць не тое што нетрагедыяй, а “вельмі вялікай падзеяй” нашага тэатральнага і шырэй культурнага жыцця. Ці спраўдзілася?
Унутраная сіла піяніста
У Мінску выступіў народны артыст Расійскай Федэрацыі Дзяніс Мацуеў. Яркі прадстаўнік легендарнай рускай фартэпіяннай школы, якая вылучаецца глыбінёй мастацкіх інтэрпрэтацый і багаццем эмацыйнай палітры. Яго выканальніцкая манера ўражвае не толькі абсалютнай тэхнічнай свабодай, але найперш тым, як гэтая тэхніка і бездакорнае валоданне фартэпіяна накіроўваюцца на раскрыццё зместу музычных твораў.
Імгненні як дакумент часу
Пачну здаля. У кастрычніку 2017-га ў Нацыянальным тэатры оперы і балета Беларусі адзначалі 70-гадовы юбілей славутага харэографа Валянціна Елізар’ева. Адзначалі двума маштабнымі праектамі — аднаўленнем спектакля “Спартак” і гала-канцэртам зорак сусветнага балета.
Чалавек з будучыні, якая не адбылася
Cёлета на Нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі” праект Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі” быў адзначаны як найлепшы ў намінацыі “Майстэрства”. А ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў прайшла выстава, на якой экспанаваўся візуальны матэрыял да згаданай кнігі.
Космас, які пабываў у космасе
Не так даўно ў краінах постсавецкай прасторы адзначаўся Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас. У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа з гэтай нагоды праходзіла спецыяльная інстаграм-акцыя пад назвай “Коласу — Космас”. Здавалася б, якім чынам звязанае свята касманаўтыкі з Песняром? Адказ прагучыць дзіўна і нечакана — самым непасрэдным!
“Ван Гог” родам са Смаргоні
Не так даўно ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава “Невядомы вядомы скульптар Ісаак Іткінд”, прымеркаваная да 50-годдзя з дня яго смерці. Бадай, упершыню беларускі глядач меў магчымасць пазнаёміцца з творчасцю гэтага аўтара ў такім аб’ёме — хай і не ў арыгіналах.
Ядвіга ПАПЛАЎСКАЯ: “Дзяцінства — дом маёй душы”
У народнай артысткі Беларусі Ядвігі Паплаўскай — юбілей. Але гэта нагода не толькі павіншаваць знакамітую эстрадную салістку, кампазітара і аранжыроўшчыка, але і павучыцца ў яе простай жаночай мудрасці — у творчасці і сям’і. Той прыроднай жыццёвай мудрасці, што дапамагае захоўваць сілу духа, не губляць веры ў людзей і працаваць незалежна ад прылётаў-адлётаў натхнення.
Першамай — з размахам
Святкаванне 1 Мая з’яўляецца даўняй традыцыяй для Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi i Мiнскага гарвыканкама. Але сёлета, калi прафсаюзны рух адзначае свае 115-годдзе, прымеркаваная да Мiжнароднага дня салiдарнасцi працоўных акцыя прайшла з асаблiвым размахам у сталiчным Парку Перамогi. Мерапрыемствы наведаў i мiнiстр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар (на здымку).
“Дызайн — гэта заўсёды пра чалавека”
Чалавек займаецца дызайнам з таго часу, як прырода саступіла яму сваю эвалюцыйную функцыю, і ён пачаў актыўна пераўтвараць сябе і навакольны свет. І хаця само слова design з’явілася ў ХVI стагоддзі, яго вытокі можна знайсці яшчэ ў каменным веку. Але ж доўгая гісторыя не паспрыяла стварэнню ўніверсальнай формулы. Што значыць быць дызайнерам сёння, распавядае “К” Уладзімір ГОЛУБЕЎ.
“СМІ для роднай Беларусі”
Такі дэвіз сёлетняй XXIII Міжнароднай спецыялізаванай выставы сродкаў масавай інфармацыі, што распачалася ў сталіцы 2 мая — традыцыйна напярэдадні прафесійных журналісцкіх святаў: Дня друку 5 мая і Дня работнікаў тэлебачання, радыё і сувязі 7 мая. Звычайна ў гэтыя дні адчайна квітнеюць сады. Белы вэлюм — як сімвал маладых парыванняў. І ён дакладна перадае сутнасную прыроду нашай нацыянальнай журналістыкі: заставацца маладой і не забывацца пры гэтым на той вялізны досвед, што назапашаны папярэднікамі.
Святлана БАРОЎСКАЯ: “Ад гледачоў атрымліваю хвалю любові”
Адрэзаць гальштук Дзянісу Дудзінскаму ў прамым эфіры на 1 красавіка? Лёгка! Падтрымаць спявачку Наталлю Тамела танцамі ў бэкстэйджы? Умомант! Такія рэчы на тэлебачанні можа дазволіць толькі адна жанчына, і вы яе добра ведаеце. Яна будзіць вас шчырай усмешкай і вітаннем “Добрай раніцы, краіна!” вось ужо цягам 21 года. Гаворка — пра Святлану БАРОЎСКУЮ — легендарную тэлевядучую галоўнага медыяхолдынга краіны, актрысу, выкладчыка факультэта журналістыкі БДУ, якая сёлета ў лістападзе адсвяткуе 50-годдзе. Напярэдадні Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі мы распыталі вядомую артыстку ды Пасла добрай волі ЮНЭЙДC пра “залаты век” беларускага TV і рэцэпт добрага настрою.
Лабараторыя Сонца ў Відамлі
У маім “камандзіровачным рэйтынгу” гэты аграгарадок займае адно з першых месцаў сярод аналагічных населеных пунктаў краіны. Вядома, для атрымання больш дакладнай карціны таго, як функцыянуюць установы культуры ў Відамлi, трэба было б пражыць там хоць бы тыдзень (і пажадана — інкогніта). Але, спадзяюся, тыя першыя ўражанні, якія я атрымаў у ходзе майго экспрэс-візіту, не былі памылковымі.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»