Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Майму Коласу!
3 лістапада Беларусь святкавала 135-ыя ўгодкі свайго народнага паэта
Ад Мі­ка­ла­еўшчы­ны да Арген­ці­ны
Як адзначаецца юбілей беларускага пісьменніка за мяжой і дзе да святочных імпрэзаў можна далучыцца ў Беларусі, распавяла дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Зінаіда КАМАРОЎСКАЯ.
Бронза есці не просіць
Не так даўно на станцыі метро “Плошча Леніна” мне трапіў на вока чалавек, які азіраўся па баках так, нібыта шукаў дапамогі. Ён стаяў побач з вялікім скульптурным партрэтам Леніна работы Анікейчыка. Замежнік, на выгляд гадоў 35 — 40, знешнасць не еўрапейская (хутчэй за ўсё жыхар Індастана ці блізкага да яго рэгіёна). Мне падумалася, што зараз ён запытаецца, як праехаць у патрэбны яму пункт горада. Але сустрэўшыся са мной вачыма, ён працягнуў мне смартфон і з лёгкім акцэнтам сказаў: “Сфотографируйте меня, пожалуйста, рядом с Лениным”. Потым памаўчаў і дадаў “Рядом с товарищем Лениным”. Па тым, з якім сур’ёзным выглядам ён пазіраваў для здымка — нібыта стаяў у каравуле каля Маўзалея — было зразумела, што для яго гэтая дзея не іначай як сакральная.
Чайкі-мутанты і глядач пад прыцэлам
Беларускі шоу-кейс на Міжнародным форуме тэатральнага мастацтва TEART апошнім часам выклікае ці не большую ўвагу, чым замежныя спектаклі. Бо гэта і сапраўды тое лепшае і самае адметнае, што з’яўляецца ў тэатральнай прасторы нашай краіны.
Чэшская лазня без комплексаў
Выстава сучаснага чэшскага мастацтва, якая прайшла не так даўно ў Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва Рэспублікі Беларусь, атрымалася не столькі ўражвальнай, колькі карыснай для параўнання.
Як застацца на “хвалі” краўдфандынгу?
Як атрымаць грошы на цікавы сацыяльны праект, калі бюджэтнае фінансаванне на яго не прадугледжана? Адказ сёння, бадай, адзіны — праз краўдфандынг, партнёрскія сувязі і крэатыўныя падыходы да арганізацыі культурных мерапрыемстваў. Пра гэта і не толькі разважалі ўдзельнікі ІІІ Міжнароднай канферэнцыі ў галіне краўдэканомікі і новых тэхналогій “Новая рэальнасць — выклікі для Беларусі”, якая прайшла 20 — 21 кастрычніка ў Мінску.
Смут­куем…
У маім жыцці — яшчэ адна страта, вялікая страта: Георгій Георгіевіч Паплаўскі. І ўсё, што адбываецца і будзе адбывацца з яго краінай, мастацтвам, з тымі, каго ён любіў, — спраўдзіцца ўжо без яго, ён завяршыў свой зямны шлях.
Сваё пасланне праз чужыя песні
З размовы з ёй высветлілася, што не толькі Максім Івашын, інтэрв’ю з якім было апублікавана ў “К” № 42 за гэты год, паспяхова сумяшчае журналісцкае пакліканне з музычным. Праўда, гераіня наша пакуль не выступае “жыўцом” разам са сваім калектывам, а як дзіджэй круціць улюбёныя кампазіцыі ў клубах. Канцэртныя сэты на перапоўненых стадыёнах у яе, спадзяемся, наперадзе. Пакуль жа ў актыве — гутаркі з сусветнымі знакамітасцямі, арганізацыя атмасферных культурных імпрэзаў і многае іншае. “Дзяўчынай з нашага двара” стала Людміла ПАГОДЗІНА.
Постдакументальная праўда Юліі Шатун
Юлія ШАТУН — маладая рэжысёрка, поўнаметражны дэбют якой “Заўтра” быў адабраны ў нацыянальны і міжнародны конкурсы “Маладосць на маршы” мінскага фестывалю “Лістапад”. Ужо само па сабе гэта можна назваць несумненным поспехам — як і вялікай інтрыгай. Незалежна ад таго, якім чынам размяркуюцца ўзнагароды форуму, “К” вырашыла даведацца, хто ж з’яўляецца прэтэндэнтам на адкрыццё года ў беларускім кіно і што рыхтуе нам “Заўтра”.
Беларускі плакат: першыя крокі
Нідзе ў свеце палітычнай прапагандзе не надавалася столькі ўвагі, як у Савецкай дзяржаве. Гэтага вымагалі грандыёзныя маштабы сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, нязменны экстрым, які іх суправаджаў, патрэбы ва ўніверсальных вобразах, якія мусілі аднолькава ўспрымацца людзьмі розных культурных традыцый (што надзвычай актуальна для шматнацыянальных утварэнняў), неабходнасць хутка рэагаваць на ўнутраныя і вонкавыя пагрозы, пастаяннае чаканне рознага кшталту падлянак як ад відавочных ворагаў, так і ад ненадзейных саюзнікаў і няўдзячных сатэлітаў. І трэба сказаць, што савецкія прапагандысты справу сваю ведалі і рабілі яе якасна.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»