Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
У пошуку ідэй
1 снежня завершыцца прыём заявак на конкурс Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь на лепшую песню для цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў, што адбудуцца ў нашай краіне ў 2019 годзе. Да 15 лістапада Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь чакае прапановы з ідэямі, як будзе выглядаць і называцца талісман спаборніцтваў.
Ці стане “Беларусьфільм” кінафабрыкай?
Доўга нацыянальная кінастудыя мела магчымасць спасылацца на “стан рэканструкцыі” як стрымальны фактар кінавытворчасці, але ўжо хутка праект перабудовы, які замест меркаваных пяці гадоў расцягнуўся на ўсе дзесяць, нарэшце прыйдзе да хэпі-энду. Дзень X — “здача” памяшканняў у эксплуатацыю і новы этап развіцця беларускай кінематаграфіі — прыпадае на 7 лістапада. Па словах дырэктара “Беларусьфільма” Ігара Поршнева, кожны дзень будаўнічых прац распісаны ледзь не па хвілінах. Можа, не ўсё яшчэ даведзена да ладу, але 97-98 працэнтаў неабходных высілкаў ужо затрачаны і хутка жыццё ў кабінетах і павільёнах кінастудыі завіруе.
Эксперты ў дапамогу марсіянам
Яшчэ параўнальна нядаўна паняцце біялагічнай разнастайнасці было для чалавецтва пустым гукам, і непатрэбныя ў гаспадарцы стварэнні наўрад ці маглі разлічваць хоць на якую спагаду. Сёння, вядома, сітуацыя змянілася, і прагматызм ужо не ставіцца ў галаву кута. Такі самы падыход стаў сусветным трэндам і ў культуры. Вось і ў Белдзяржуніверсітэце культуры і мастацтва днямі прайшла канферэнцыя на тэму разнастайнасці формаў культурнага самавыяўлення. Тэма для нас злабадзённая — асабліва калі ўявіць, якія песні чулі ўдзельнікі форуму, едучы на пленарнае пасяджэнне ў маршрутцы з уключанай магнітолай. Там такая культурная разнастайнасць… Калі марсіяне вырашаць вывучыць нашу музыку паводле гэтых плэйлістоў, яны зняверацца ў зямной цывілізацыі. Ды, на шчасце, цікаўныя прыхадні могуць адшукаць і іншыя крыніцы даследавання.
Хто плаціць, а хто музыку замаўляе
З чаго пачынаецца праца тэатральнага кампазітара? Стварэнне новай мелодыі — напэўна, з натхнення, а вось напісанне музыкі для канкрэтнага спектакля — з падпісання дагавора паміж творцам і тэатрам. Пастановачнай камандай гэты дакумент часцей за ўсё ўспрымаецца, як нейкі тэхнічны момант у падмурку творчага пошуку. Але ніхто са стваральнікаў не застрахаваны ад выпадку, калі, здавалася б, простыя словы на паперы з подпісамі і пячаткай становяцца каталізатарам судовай справы. Якія ж нюансы трэба ўлічваць, каб прадстаўнікі тэатра і кампазітар пасля працы над спектаклем па-сяброўску паціскалі адзін аднаму рукі, а не рыхтаваліся да абароны або нападзення ў судзе?
Гэта зрабілі беларусы, і хвала ім за тое
Уявіце сабе такую сітуацыю. Вы страцілі блізкага чалавека і маеце намер ушанаваць ягоную памяць годным надмагільным помнікам. Замаўляеце яго ў спецыялізаванай майстэрні, аплочваеце работу і транспарціроўку, пры замове ўдакладняеце, што, акрамя імя і прозвішча нябожчыка і дат нараджэння і смерці, мусіць быць эпітафія, з якой зразумела, як вы сумуеце па родным чалавеку і ганарыцеся, што ён належыць да вашага роду. І вось, калі надышоў час усталёўваць помнік, высвятляецца, што шыльда з эпітафіяй на ім адсутнічае. І знялі яе з помніка па загадзе дырэктара могілак.
Музей бібліятэчнай ды іншых справаў
У заключную частку аўтатура трапілі ўсяго дзве ўстановы культуры, ды і тыя — гарадскія. Гаворка пра бібліятэку і цэнтр культуры ў Іўі. Тым не менш, менавіта яны вызначаюць культурную палітыку не толькі ў райцэнтры, але і на сяле, дзе маюць свае філіялы, якія цяпер называюцца аддзеламі ды сектарамі.
Прастора не толькі для музыкі
За­вяр­шыў­ся ХІІ Між­на­род­ны фес­ты­валь Юрыя Баш­ме­та. Ад­ной з яго га­лоў­ных асаб­лі­вас­цяў стаў­ся вы­хад му­зы­кі ў но­выя пра­сто­ра­выя ка­арды­на­ты.
Алфавіт ненапісанага тэксту
Адзін знаёмы мастак за савецкім часам сваёй творчасцю нямала зрабіў для папулярызацыі нашай нацыянальнай гісторыі і глыбокага асэнсавання тагачаснай рэчаіснасці. Неяк пры нагодзе я ў яго запытаўся: чаму сёння, калі сітуацыя ў Беларусі нібыта спрыяе фарміраванню чыннікаў нацыянальнай тоеснасці, калі над творцам няма цэнзара, зусім няшмат знаходзіцца ахвочых асэнсоўваць нашу гісторыю — годную, велічную, драматычную, а таксама і сённяшні дзень — шматаблічны і супярэчлівы? Куды падзеўся сацыяльны змест выяўленчага мастацтва?
Райскае дрэва літар
Нам часта задаюць пытанне: “А якое дачыненне маюць стараверы да беларускага кнігадрукавання?” Самае непасрэднае! Калі б не яны, мы ніколі не ўбачылі б ні рукапісных кніг, ні многіх першых беларускіх, украінскіх і рускіх старадрукаў. Паколькі пасля царкоўнай рэформы іх забаранілі, і яны б згнілі, спарахнелі, згарэлі. А стараверы мелі вострую патрэбу ў духоўным пажытку. Зберагалі ды карысталіся ім і ў XVII стагоддзі, і сёння. Гаворка пойдзе пра кнігі, што захоўваюцца ў Веткаўскім музеі стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава.
Ад “кардоннай дурылкі” да Дызайну з вялікай літары
Сёлета спаўняецца 30 гадоў Беларускаму саюзу дызайнераў. Пра ролю, якую адыгрывае гэтае прафесійнае аб’яднанне ў краіне, пра значэнне дызайну ў нашым жыцці і прафесійную адказнасць дызайнера мы гаворым з патрыярхам гэтай сферы, адным са старэйшых педагогаў ў галіне дызайнерскай адукацыі Алегам ЧАРНЫШОВЫМ. І будзем радыя, калі яго думкі выклічуць у калег жаданне дыскутаваць.
Песні — у сне, а фільмы — ніколі
І зноў у “К” прэм’ера! Мы пачынаем публікаваць серыю інтэрв’ю з нашымі суайчыннікамі — людзьмі творчымі, якія пераехалі на ПМЖ за мяжу, альбо часова там пражываюць, альбо пастаянна знаходзяцца ў дарозе паміж радзімай і краямі іншымі. Сустракайце першага героя. Нягледзячы на тое, што ім сыграна ў кіно больш за дваццаць роляў, для мільёнаў гледачоў ён застаецца менавіта Дзяніскам Караблёвым — хвацкім хлопцам з тэлефільма “Па сакрэце ўсяму свету”, які сучасныя дзеці глядзяць з такім самым задавальненнем, што і іх бацькі. Уладзімір СТАНКЕВІЧ, які сыграў Дзяніса, даўно жыве ў Маскве, у яго там свой бізнес, звязаны з музыкай: рэалізаваў сябе Уладзімір не толькі ў кіно, але і ў песеннай творчасці.
Рэвельскі Монтэ-Крыста
У адзін цудоўны дзень князь Дзмітрый Канцямір атрымаў ліст за подпісам такога ўплывовага ў той час чалавека, як Пётр Валконскі. Пасля прачытання прызнаны вар’ятам спадчыннік малдаўскага прастолу, не стрымліваючы радасных пачуццяў, кінуўся на шыю да свайго стрыечнага брата Васіля Пасека са словамі “Я атрымліваю тое, што ўжо не чакаў! Прачытай, братка!”. Каб ён ведаў, што аўтарам таго ліста насамрэч быў ніякі не Валконскі, а той самы “братка”!
“Дзе­ці да­юць нам сэнс”
Тры птуш­кі, тры рыб­кі, два во­жы­кі, воб­лач­ка і кве­тач­кі — так вы­гля­дае та­ту На­стас­сі ШПА­КОЎ­СКАЙ. Кра­на­ль­ны на­це­ль­ны рос­піс на ру­цэ актры­сы На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра імя Мак­сі­ма Гор­ка­га і лі­дар­кі рок-гур­та Naka — ніш­то іншае, як ма­лю­нак яе да­чкі Се­ра­фі­мы. На­пя­рэ­дад­ні Дня ма­ці На­ста падзя­лі­ла­ся сва­ім умен­нем ста­віц­ца да ма­ця­рын­ства як да кры­ні­цы твор­час­ці.
Урокі гравітацыі
Ка­лі б да­вя­ло­ся пад­абраць ад­но сло­ва, якое аса­цы­ю­ецца з га­лоў­ным ба­лет­май­страм Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ма­ла­дзёж­на­га тэ­атра Во­ль­гай СКВАР­ЦО­ВАЙ, не за­дум­ва­ючы­ся б пра­мо­ві­ла — па­ўсюд­ная. Уз­ні­кае ад­чу­ван­не, быц­цам яе — вя­до­ма­га ха­рэ­огра­фа, доб­рую актры­су, не­за­быў­на­га пер­фор­ме­ра — мож­на па­ба­чыць ад­на­ча­со­ва на роз­ных пля­цоў­ках. За­ня­тая ў шмат­лі­кіх пра­ектах і май­стар-кла­сах, яна мае і ўлас­ную ка­ман­ду Skvo’s Dance Company, якая імкнец­ца праз экс­пе­ры­мент вы­йсці з зо­ны кам­фор­ту і вы­най­сці но­вы пад­ыход да ру­ху і твор­час­ці. Пры­чым та­кая не­йма­вер­ная актыў­насць на­ту­ра­ль­на ядна­ецца і з га­лоў­най жыц­цё­вай ро­ляй Во­ль­гі: яна шчас­лі­вая ма­ці ма­ле­нь­ка­га Ва­неч­кі.
На фоне вечнасці
Пайшоў з жыцця адзін з нашых самых вядомых арганістаў, саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі Канстанцін Шараў. Асэнсаванне яго ўнёску ў нацыянальную культуру прыйдзе пазней, але многія рэчы відавочныя ўжо сёння.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»