Ад прафесійнага журы “золата” атрымалі “Акрабаты-вальтыжоры “Людзі ў чорным” пад кіраўніцтвам Уладзіміра Вавілава (Расія) і каманда артыстаў з Паўночнай Карэі; “срэбра” — расійскія “Арыгінальныя акрабаты на двайной палцы” пад кіраўніцтвам Ільі Цюфяева і беларускія “Паветраныя гімнасты на палотнах” пад кіраўніцтвам Веранікі Рыбчонак; “бронзу” — нумары “Свабодны дрот” Зу Х’ен Нгуен Зі з В’етнама і “Паветраны гімнаст “Фенікс” Джэка Даўсена з Аўстраліі.
Прыз грамадскага журы выйграў “Эквілібр на трысцінах” Хан Гук Рэна (КНДР), дзіцячага — “Камічныя талерачкі з сабачкам” Лівіў Тудор (Румынія). Прыз глядацкіх сімпатый заваяваў атракцыён “Нубійскiя львы і бенгальскія тыгры” пад кіраўніцтвам Хамада Куты (Егіпет), а прыз старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэя Шорца — “Вертыкальны палёт” пад кіраўніцтвам Мікалая Сарычова (Расія).
За правядзенне дадзенага цыркавога форуму калектыў Беларускага дзяржаўнага цырка адзначаны Гран-пры.