Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
З Днём работнікаў культуры!
У Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь 7 кастрычніка адбыліся ўрачыстасці да Дня работнікаў культуры, які краіна адзначае ў нядзелю.
Беларускі востраў у Кішынёве
У жыцці беларускай дыяспары Малдовы адбылася гістарычная падзея — адкрыццё Беларускага культурнага цэнтра ў Кішынёве. Да гэтага кроку грамада рыхтавалася больш за 5 гадоў, вядучы працу са Славянскім універсітэтам Рэспублікі Малдова і многімі арганізацыямі.
Вяртанне ў Мір
Музей “Замкавы комплекс “Мір” набыў калекцыю з 18 партрэтаў князёў Радзівілаў, якая зараз прадстаўлена ў Партрэтнай зале Паўночнага корпуса палаца.
Аграсядзіба з відам на мора
Кіруючыся натуральным жаданнем у час адпачынку з’ехаць як мага далей ад дома, пажадана да цёплага мора, гэтым летам мы з жонкаю выправіліся у горад Геленджык (Краснадарскі край Расіі), дзе жывуць нашы сваякі, якія даўно запрашалі нас у госці. Вандроўка для мяне, як для журналіста, аказалася надзвычай цікавай, бо я меў магчымасць пабачыць не толькі афіцыйныя турыстычныя цікавосткі Геленджыка, але і засяродзіцца на тым, што ў вочы не надта кідаецца, але сутнасна важна. Не ўсё з бачанага наўпрост прыдатна для Беларусі, але, спадзяюся, некаторыя мае назіранні могуць быць цікавымі для тых, хто дбае пра наш турбізнес.
Даць магчымасць вылечыцца
У тэатры заўсёды ўзнікае пытанне, які матэрыял ставіць, каб прыцягнуць увагу публікі. Насамрэч, для чаго мы патрэбны, калі да нас не будзе хадзіць глядач? І ўсё ж, гэта пытанне не павінна ператварацца для рэжысёра ў пагадненне са сваім сумленнем, маўляў, мне не цікава, аднак абавязкова будзе касава. Не трэба падыгрываць безгустоўнасці, даваць на сцэне чарговы “серыял”, падобны на тое, што круціцца па тэлевізары. Гледачу важна мець магчымасць сур’ёзнай размовы.
Не першы год з лаўрэатам
Ой, не кожнаму мастаку пры жыцці даецца магчымасць напісаць з натуры партрэт Нобелеўскага лаўрэата. І дзе тая магчымасць запраграмавана — не скажаш. Сярод дзясяткаў задуманых ці напісаных партрэтаў сучаснікаў адзначыўся гэты: быў час, палатно і фарбы, жаданне, нарэшце. Згадаю пра гэта акурат праз год з таго часу, калі мы даведаліся, што ў Беларусі з’явіўся першы Нобель.
Падарожжа, што развярэдзіла сэрца
Гэта паездка планавалася з год: мы амаль дамаўляліся, але ў апошні момант усё зрывалася. Аднак, нягледзячы на неверагодную занятасць, акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, мабыць, самы папулярны і запатрабаваны сучасны беларускі кінаартыст Павел Харланчук-Южакоў дадзенае ім абяцанне стрымаў і сустрэў мяне ў горадзе сваіх дзяцінства ды юнацтва. У падзяку я бязлітасна праэксплуатаваў яго, прастуджанага, у забегу па ўстановах культуры, з якімі ў яго было нешта звязана больш за 15 гадоў таму.
Мой рэальны досвед прадзюсавання
Даўно хацелася паспрабаваць свае сілы ў справе музычнага прадзюсавання. Напэўна, з таго моманту, калі некалькі гадоў таму пазнаёміўся з расійскім прадзюсарам Сары Конар, які займаўся вырашэннем пытанняў з выступленнем зоркі на фестывалі “Славянскі базар у Віцебску”.
Мы ў кантэксце
Гэтым тыднем завяршылася беларуская праграма на Міжнародным форуме “ТэАРТ”. Падвядзенне яе вынікаў — наперадзе, калі будзе відавочны агульнафестывальны кантэкст з улікам замежных спектакляў. Затое самы час паразважаць над агульным замежным прадстаўніцтвам і беларускімі спектаклямі ХХІ Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая вежа” ў Брэсце. Сапраўды, ці ж не цікава, як выглядалі тыя на фоне ўсяго брэсцкага форуму — і адначасова беларускай праграмы цяперашняга мінскага? Бо гэтыя два розныя зрэзы даюць больш поўную карціну развіцця айчыннага тэатральнага мастацтва.
Раяльна і сюітна
Міжнародны дзень музыкі, які святкуецца 1 кастрычніка, адзначылі і ў Беларусі. У сталічнай філармоніі ў рамках Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета выступаў знакаміты піяніст, народны артыст Расіі Мікалай Луганскі. А Вялікі тэатр прымеркаваў да свята праграму “Музыка на ўсе часы”.
Пяцёра з семдзесят шостага…
Так, іх пяцера творцаў, выпускнікоў мастацкага факультэта Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута 1976 года: скульптар Карней Аляксееў, жывапісцы Вітольд Бархаткоў, Анатоль Кузняцоў, Надзея Лівенцава, Вячаслаў Рускевіч. Кожны з іх — са сваім уласным стылем, светапоглядам, са сваёй методыкай выкарыстання выяўленчых сродкаў. Дык што аб’ядноўвае (ці не) іх, такіх абсалютна розных творцаў, у каго мастакоўскія і жыццёвыя паралелі адзін з адным нідзе не перасякаюцца, акрамя агульнай даты заканчэння інстытута?
50 на 50?
Гастролі абласных тэатраў у сталіцы — заўжды добра. Апрыёры. Але пытанне: што везці? У разліку на крытыкаў (а дзе гарантыя, што яны прыйдуць?) ці на публіку, больш дакладна — кантынгент пэўнай тэатральнай пляцоўкі? Дык мо праславутыя “50 на 50”?
Культурныя ракурсы
Надвор’е не цешыць, але знешнія шэрасць і непагадзь не павінны ўплываць на актыўнасць і настрой чытачоў “К”. Газета, як і раней, чакае лістоў з усёй краіны пра тое, што адбываецца ў сферы.
Без чацвёртай сцяны
Ён вучыўся ў політэхнічным інстытуце, паступаў на фізмат у БДУ, хацеў быць хірургам, але ў выніку лёс прывёў яго на акцёрскае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (сучаснай Акадэміі мастацтваў) і вось ужо амаль пяцьдзясят гадоў ён — акцёр, пра што ні разу не пашкадаваў. Народны артыст Беларусі, вядучы майстар сцэны Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Рыгор БЕЛАЦАРКОЎСКІ ўпэўнены, што, калі прысвячаць сябе справе, дык рабіць гэта без аглядкі, інакш — ніякага толку!
Адкрыццё Эмерыка
Сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь “К” працягвае рубрыку, прысвечаную мінуламу беларускай фатаграфіі і яе творцам. Каго і як здымалі фатографы на тутэйшых землях у ХІХ і ХХ стагоддзях? Пра што нам распавядаюць гэтыя адбіткі? Каго называюць аўтарамі хрэстаматыйных фотаздымкаў? Пачынаючы ад ХІХ стагоддзя, мы будзем знаёміцца з тымі, хто ствараў беларускую фатаграфію на самым пачатку яе станаўлення і пазней, як высілкі тагачасных майстроў дазваляюць нам казаць сёння пра наяўнасць апошняй у сучаснасці. Рэй у гэтым даследаванні вядуць гісторык і загадчык аддзела пісьмовых і візуальных крыніц музея Надзея Саўчанка, фатограф і педагог, заслужаны работнік культуры краіны Юрый Васільеў і аглядальнік “К” Дар’я Амяльковіч. Усе яны спрабуюць пашырыць погляд на знакамітыя фатаграфіі беларускіх майстроў, правёўшы свае паралелі. Вядома, мы зацікаўлены ў тым, каб удзел у праекце прынялі ўсе, хто неабыякавы да фатаграфіі (і, адпаведна, гісторыі, мастацтва). Сёння дэтальна разглядаем постаць Эмерыка Адамовіча.
Планавы канцэрт
Мы едзем у Дзяржынск Мінскай вобласці. Хто гэтыя “мы”? За стырном уласнага аўтамабіля — Аляксей Хлястоў, беларускі эстрадны артыст, побач з ім — яго канцэртны дырэктар Руслан Васільеў, на заднім сядзенні — гукарэжысёр кампаніі “Добры гук” Мікіта Трухан ды я, вядучы цыкла “У тур са сваім журналістам” у газеце “Культура”. У Дзяржынску нас сустрэне трэці чалавек “каманды Хлястова” — канцэртны менеджар Максім Алешка. І — публіка, якая прыйдзе на сумесны выступ Аляксея ды Іны Афанасьевай. Едзем, каратаем і без таго кароткі шлях гутаркай аб “справах нашых журботных”: калякаем пра выязную канцэртную дзейнасць айчынных спевакоў. Далучайцеся, яшчэ адно месца ў машыне ёсць...
У няспынным дыялогу
У Магілёве 30 верасня — 2 кастрычніка працаваў ІІІ Нацыянальны форум "Музеі Беларусі". У гэтым нумары "К" спыняецца на шэрагу вузлавых момантаў галоўнай падзеі ў жыцці музейнай супольнасці рэспублікі.
“Нягледзячы на подпіс, карціна сапраўдная...”
Сёння "К" працягвае распавядаць пра ўнікальную асобу ў гісторыі нацыянальнай культуры — Алену Аладаву.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»