Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Колер Яблычнага Спаса
Адна з галоўных адметнасцей Заслаўя — царква Праабражэння Гасподняга — даўно чакала рэстаўрацыйных работ.
Юбілей святкуем дома
Свой юбілей Х Міжнародны фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлевізійных праграм “Magnificat” сёлета адсвяткуе ў “родных мясцінах”: у Мінску, дзе форум распачнецца 24 жніўня ў Архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі ды працягнецца ў касцёле Святых Сымона і Алены, і ў Глыбокім, дзе цягам наступных чатырох дзён у Раённым цэнтры культуры будзе дэманстравацца асноўная частка яго праграмы. 43 стужкі з 16 краін — юбілейны форум як ніколі ўражвае сваёй прадстаўнічасцю. І гэтым разам карціны праграмы здолеюць убачыць жыхары Удзела ды Івесі, куды завітае “Magnificat-2014”. Дарэчы, фестываль святкуе юбілейную дату разам са сваім фундатарам і кіраўніком — рэжысёрам Юрыем Гарулёвым, які сёлета таксама юбіляр.
Дзе мяжа валанцёрства?
23 жніўня ў котлішчы роду Рэйтанаў — вёсцы Грушаўка Ляхавіцкага раёна — у чарговы раз пройдзе мастацкі фестываль “Дах”. Неўзабаве па яго завяршэнні арганізатары плануюць прадоўжыць работы па першачарговай кансервацыі найкаштоўнай часткі сядзібы. Валанцёры маюць даволі простую задачу: з дапамогай бруса ды руберойду закрыць вялізныя прагалы, што ўтварыліся ў даху флігеля “Мураванка”. Летась гэтыя работы ўзгадняліся толькі на ўзроўні райвыканкама, але цяпер мясцовыя ўлады (яны з таго часу паспелі змяніцца) запатрабавалі дазволу Міністэрства культуры краіны на іх правядзенне.
Туга па героі
Нядаўна ўпершыню пабываў у Ляўках і яшчэ раз паспрабаваў уявіць ды асэнсаваць, якім жа быў Іван Дамінікавіч — шляхціч з нязбытнай марай пра волю. Гэтае ўяўленне так і застанецца недадуманым, бо нюансы існасці такой асобы становяцца зразумелымі толькі ў працэсе сталення кожнага з нас. І ў кожнага гэтае ўяўленне — рознае. У залежнасці ад жадання штосьці зразумець, ад веры і перакананняў…
“Рахманінаў-лайф” нашага этна
5 жніўня я з сольнай праграмай “Этнафантазія” прэзентавала культуру Беларусі на адной з самых прэстыжных канцэртных пляцовак свету. Канцэрт прайшоў у рамках VIII Міжнароднага фестывалю “Збіраем сяброў” у Маскве — у Рахманінаўскай зале Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Пятра Чайкоўскага. Акрамя апошняй, арганізатарам стаў навукова-творчы цэнтр “Музычныя культуры свету”.
Калі ягады ратуюць…
І зноў мы ў дарозе, зноў шукаем крэатыў. Пераконваемся цягам дня, што ён таму і дарагі, што рэдкі. Крэатыў (чытай — яркі праект) сёння сустрэўся нам усяго два разы. Для трох раёнаў — малавата. Але дзень на дзень не прыпадае. І кожны раз не губляем надзеі на ўласнае здзіўленне. Урэшце, мэта нашых вандровак — адлюстраванне станоўчага вопыту, які любы ахвотны можа ўзяць з карысцю для сябе на ўзбраенне. І не дзеля сляпога паўтору, а з мэтай творчага пераасэнсавання ды не менш творчай адаптацыі ў “геапалітычных” умовах роднай мясцовасці.
Патрэбны прафесіяналы з ідэямі
У № 24 сёлетняй “К” былі апублікаваны артыкулы нашых журналістаў, аб’яднаныя адзіным загалоўкам “А бібліятэка будучыні вам не патрэбная?”. Публікацыя выклікала рэзананс прафесіяналаў (гл. “К” №№ 27, 29). Вось чарговы водгук. Паважаныя калегі! У апошні час актыўна сачу за палемікай пра бібліятэкі. У наш век высокіх тэхналогій многія задумваюцца над пытаннем: “Ці патрэбны сёння бібліятэкі, ці варта ўтрымліваць такі апарат бібліятэчных работнікаў?”. У каго ёсць час наведваць гэтыя ўстановы, калі з навінкамі можна азнаёміцца ў электронным выглядзе? А цяпер давайце падумаем, навошта нам патрэбны газеты і часопісы? Мы ж усю інфармацыю можам знайсці ў Інтэрнэце. Навошта канверты, калі электронная пошта — бясплатная і больш хуткая? Навошта стацыянарныя тэлефоны, бо ёсць мабільныя? Для чаго патрэбны тэатры і кінатэатры? Спіс пытанняў можна доўжыць.
Ці з’явіцца дзіцячая “Нацыяналка”?
Анансаваная колькі нумароў таму гутарка з дырэктарам Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк Мінска Таццянай ШВЕД пачалася з абмеркавання адной навіны з Масквы. Справа ў тым, што ў жніўні тамтэйшыя спецыялісты рашыліся на эксперымент: паспрабавалі прыцягнуць сталічных жыхароў да чытання з дапамогай дваровых бібліятэк. Для гэтага ў шасцідзесяці маскоўскіх завулках размясціліся “летнія чытальні”, дзе можна ўзяць кнігі напракат, паслухаць цікавую лекцыю… Таму першае маё пытанне да Таццяны Швед было наступнае: “А ці “ідуць у народ” мінскія бібліятэкары і ці не плануюць яны пераняць досвед сваіх маскоўскіх калег?”.
Кірмаш ля Белавежы
Ці не палову земляў Свіслацкага раёна займаюць лясы, і практычна ўсе яны ўваходзяць у склад Белавежскай пушчы. Падаецца, ніводны з іншых раёнаў Беларусі пахваліцца гэтым не можа… У Свіслачы пэўны час вучыліся і жылі Рамуальд Траўгут ды Кастусь Каліноўскі. Гэтыя святыя для беларусаў запаветныя ды запаведныя мясціны, што мяжуюць з Польшчай, і вызначаюць стратэгію ды тактыку развіцця культуры, асноўны складнік якой — павага да мінуўшчыны. На такім трывалым падмурку і будуецца будучыня.
Слёзы пунсовых макаў
…У сялянскай хацінцы цішыня. Вакол старой сядзяць чацвёра ў касках, у паходнай салдацкай амуніцыі. Сыны… Яны прыселі, па даўнім народным звычаі, каб развітацца перад далёкай дарогай. Развітацца, можа, назаўсёды. Сівая маці, якая многае перажыла на сваім веку, склала на каленях натруджаныя нялёгкай працай рукі. Напэўна, успамінае, як нараджала, гадавала… А сыны ўжо развіталіся з бацькоўскім домам. Яны ўжо ў думках — там, на вайне, якую пакуль уяўляюць па расповедах ды кнігах. Яна, вайна, схопіць іх заўтра ў жалезныя свае абдымкі…
Запрашэнне ў Дрэваград
Добра гарадам з тысячагадовай гісторыяй: ім ёсць што распавесці ды паказаць. А як быць зусім маладому гораду, якому крыху больш за пяцьдзясят? Пра што расказаць? Якімі незвычайнымі экскурсійнымі сцяжынамі вадзіць шматлікіх гасцей? Клуб кветкаводаў “Флора” Салігорскай райбібліятэкі вырашыў прыняць удзел у мерапрыемствах з нагоды Года гасціннасці.
“У кніжках гэта не чыталася”
Засуха — прыродная з’ява, вакол якой існуе мноства міфічных уяўленняў. На думку людзей, прычынай узнікнення засухі магло быць вядзьмарскае насланнё, а таксама выкананне забароненых у пэўныя каляндарныя тэрміны дзеянняў. Справакаваць засуху, па народных павер’ях, можа ўстаноўка платоў і агароджаў да свята Благавешчання, пастаўлены не ў свой час помнік на магіле, пахаваны тапелец, якому “ўсё мала вады”, або самагубца, якога супраць правілаў пахавалі на тэрыторыі могілак, а не за агароджай. Каб не выклікаць засуху, нельга было нікому і нічога пазычаць у час пачатку ворыва, ускопвання градаў, засевак. Каб улетку не было засухі, трэба было адзначаць Дзень прарока Ільі і ў Сухі (Траецкі) чацвер аблівацца вадой.
Каталіцкі медальён
Каталіцкі двухбаковы медальён з выявамі Бялыніцкай Божай Маці і прарока Ільі прадстаўлены ў экспазіцыі залы “Матэрыяльная культура” музея “Замкавы комплекс “Мір”. У XVIII — XIX стст. медальёны з выявай святых карысталіся папулярнасцю ў шляхты на тэтыторыі Беларусі. Іх насілі на шыі, каб здабыць Божую ласку ды індульгенцыі. Мяркуецца, што медальён быў выраблены ў Бялыніцкім кляштары, які стаў у XVIII ст. месцам паломніцтва ды пышных рэлігійных урачыстасцей, перш за ўсё на святкаванне іконы Бялыніцкай Божай Маці і прарока Ільі.
Формула антрэпрызы
Імя Улады АРЦЮКОЎСКАЙ вядома пакуль не так шырока. А вось яе творчыя работы, як ні дзіўна, знаёмыя вельмі многім — не толькі дарослым, але і дзецям. Ды не адно мінчанам ці тым, хто свядома цікавіцца сучаснай нацыянальнай культурай, а і самым шырокім колам насельніцтва. Менавіта яна адказвала за рэжысуру многіх значных культурных мерапрыемстваў, у тым ліку з удзелам Кіраўніка дзяржавы, неаднойчы была адзначана ганаровымі граматамі ды падзякамі. Гэта і святкаванне Дня Незалежнасці, і многія навагоднія казкі ў Палацы Рэспублікі, якія потым трансляваліся па тэлебачанні, і ўрачыстыя адкрыцці Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”. Зараз Улада ўзначальвае творчае аб’яднанне “Талент” — з гэтай нагоды і адбылася наша сустрэча.
Re: на "Re: "Песняры"
"Квартэт" заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь — удзельнікаў залатых складаў “Песняроў” азнаёміўся ў рэдакцыі “К” з трыб’ютам знакамітаму ансамблю. Па нашай просьбе прадзюсар праекта “Re: “Песняры” Сяргей Будкін пайшоў на пэўную рызыку, даўшы праслухаць будучы рэліз у прэмастэрынгавым запісе музыкантам i салістам, што склалі на чале з кіраўніком ансамбля, народным артыстам Беларусі, народным артыстам СССР Уладзімірам Мулявіным славу легендарнаму калектыву (прычым наша ўмова: матэрыял як са станоўчымі, так і з крытычнымі меркаваннямі, якімі б яны ні аказаліся, выйдзе да рэлізу дыска!). Па нашай жа просьбе знайшлі час для гэтай сустрэчы за “круглым сталом” i заслужаныя артысты краіны Уладзіслаў Місевіч (далей у тэксце — У.М.), Анатоль Кашапараў (А.К.), Валерый Дайнэка (В.Д.) ды Уладзімір Ткачэнка (У.Т.). Адразу было зразумела, што разбор матэрыялу будзе сур’ёзным. І тым больш строгім, што паміж некаторымі колішнімі артыстамі тых самых “Песняроў” ды сучаснымі выканаўцамі, чые творы выйдуць на трыб’юце, розніца ва ўзросце перавальвае за сорак гадоў. А ўявіце, колькі прамінула музычных пакаленняў ды змен стыляў за такі час... Урэшце, новыя версіі сваіх песень ужо ўхваліў знакаміты кампазітар — народны артыст Беларусі, народны артыст СССР Ігар Лучанок. А вось кампазітар Алег Молчан з версіяй сваёй песні “Малітва”, наадварот, не пагадзіўся. Наперадзе, як плануе прадзюсар, — перамовы са спадчыннікамі аўтарскіх правоў Уладзіміра Мулявіна. Ну а працэс “перазагрузкі” пакрысе пайшоў…
Не едуць? Пракладзіце маршрут!
У адным з нядаўніх нумароў “К” дырэктар — мастацкі кіраўнік Палескага драматычнага тэатра скардзіўся на кадравую праблему: маўляў, не едуць да іх выпускнікі Акадэміі мастацтваў, дый “цяперашні ўзровень падрыхтоўкі пакідае жадаць лепшага”, а “тры апошнія магілёўскія набыткі — гэта коткі ў меху” (гл. “К” № 31, с. 11).
“Берагіня” для вузкага кола, або Як прапагандаваць аўтэнтыку?
У чэрвені бягучага года ў Акцябрскім прайшоў VIIІ Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня”. Пра некаторыя праблемы гэтага самабытнага фэсту наша газета пісала адразу ж пасля мерапрыемства (гл. “К” № 26 за 28 чэрвеня бягучага года). За той час, што прайшоў з моманту публікацыі, у многіх удзельнікаў форуму з’явілася шмат ідэй ды меркаванняў аб будучыні і далейшым развіцці “Берагіні”. У сувязі з гэтым у рэдакцыі "К" было вырашана зладзіць "круглы стол". Мадэратарам імпрэзы быў аглядальнік рэдакцыі газеты “Культура” Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ. У абмеркаванні фестывальных (і не толькі) праблем за “круглым сталом” “К” сабраліся галоўны спецыяліст упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Людміла ЛЕБЕДЗЬ, этнахарэограф, навуковы і мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” Мікола КОЗЕНКА, старшы навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі краіны Алена РЫБЧЫНСКАЯ, старшы выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Ірына КАНАВАЛЬЧЫК, дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Акцябрская раённая бібліятэка” і намеснік дырэктара “Берагіні” Вера ШЧЭЦЬКА, вядучы метадыст па фальклоры Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Настасся КОМЛІК-ЯМАЦІНА.
Вясковыя эцюды
У чарговым "Фотасюжэце нумара" — кадры з фотасерый розных гадоў вядомага фотажурналіста, шматгадовага карэспандэнта БелТА па Брэстчыне Эдуарда КАБЯКА, прысвечаныя культуры, матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыне вёсак рэгіёна.
Фотаархіў ваенных гадоў
Цягам ліпеня ў Гомельскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна ладзілася акцыя “Мы памятаем! Мы ганарымся!”, што прапаноўвала чытачам, супрацоўнікам бібліятэчнай сістэмы дый усім ахвотным бясплатнае сканаванне фатаграфій, лістоў і дакументаў ваенных гадоў. Калекцыя, якую сёння можна пабачыць на сайце ўстановы, ужо налічвае каля 500 адзінак.
Сялянская праца
Так, так. Маё дачыненне да культуры пачалося з простай сялянскай працы. Вы ж не забывайце, што ёсць дакладнае азначэнне слову “культура”: гэта ўсё, што ад душы створана і ствараецца чалавекам. Дарэчы, толькі на першы погляд сялянская праца выглядае такой простай ды немудрагелістай. Насамрэч усё абсалютна не так. Вы толькі паспрабуйце ёй заняцца. Ды не абы-як, а са стараннем і сумленнем...

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2016 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»