Падзея адбылася ў адпаведнасці з загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 06. 02. 2019 № 22 “Аб зацвярджэнні галіновага плана мерапрыемстваў па развіцці сферы культуры Аршанскага раёна на перыяд да 2023 года”.
Арганізатарамі круглага сталі Міністэрства культуры, НББ, Аршанская ЦБС і Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны.
Бібліятэкары і навукоўцы вялі гаворку пра асветніцкія традыцыі Аршаншчыны і вучэбнае кнігавыданне Спірыдона Собаля, прааналізавалі гісторыю Куцеінскай друкарні як яскравы прыклад старажытнага пісьменства. Былі абмеркаваны таксама роля мясцовых гістарычных кнігазбораў, бібліятэк і бібліяфілаў, кнігі ў сучасным сацыякультурным і інфармацыйным асяроддзі Аршанскага раёна.