Заснавальнік - Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Выдаецца са студзеня 1983 года
ПЫТАННЯЎ БОЛЕЙ, ЧЫМ АДКАЗАЎ...
Пра балет наш часопіс піша часта. Мы паведамляем аб прэм’ерах, знаёмім чытачоў з найбольш адметнымі і цікавымі артыстамі, распавядаем пра іх перамогі на конкурсах. Наспела, па ўсім, патрэба, а мо і неабходнасць хоць бы тэзісна пагаварыць пра іншы бок нашага харэаграфічнага жыцця: пра многія і вострыя праблемы, якія ў ім таксама, на вялікі жаль, існуюць. Фантастычнасць балетнага відовішча, ягоная неверагодная яркасць і моц уздзеяння вельмі часта засланяюць гэтыя праблемы, адсоўваюць іх на задні план, але ж ад гэтага яны не знікаюць і не вырашаюцца. А праблемы гэтыя -- вострыя, часта драматычныя -- тычацца як лёсу асобных артыстаў, так і развіцця жанру ўвогуле…
Башмет прадстаўляе...
ІІ Міжнародны фестываль Юрыя Башмета стаўся, безумоўна, вельмі важнай падзеяй культурнага жыцця Беларусі. Ён не толькі падараваў знаўцам і аматарам музычнага мастацтва шмат прыемных і павучальных хвілін, але і прадэманстраваў слушнасць і перспектыўнасць новых для нашай краіны фестывальных акцэнтаў.
Барыс Герлаван. Чалавек уяўнай прасторы
Уражальная сцэнічная прастора Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы сёння непадзельна належыць Барысу Герлавану. Ён -- галоўны сцэнограф краіны. І гэта настолькі відавочны факт, што наўрад ці хто-небудзь захоча яго аспрэчыць. Народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, галоўны мастак Купалаўскага тэатра працуе на першых падмостках краіны вось ужо 45 гадоў. Прыдумаў сцэнаграфію амаль што сотні спектакляў. Барыс Федасеевіч -- уладар. Стварае і ўладкоўвае прастору ў межах знаёмага да кожнага кубічнага сантыметра чорнага кабінета. Будуе новы свет адпаведна сваім мастакоўскім уяўленням. Вынаходзіць мікракосм для ўяўных персанажаў, якіх купалаўскія акцёры надзяляюць плоццю і душой. Сярод яго спектакляў «Што той салдат, што гэты» Б.Брэхта, «Раскіданае гняздо» і «Тутэйшыя» Янкі Купалы, «Рэвізор» М.Гогаля, «Радавыя» А.Дударава, «Бура» У.Шэкспіра, «Мудрамер» М.Матукоўскага, «Трыбунал» А.Макаёнка, «Ромул Вялікі» Ф.Дзюрэнмата, «Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева, «Чычыкаў» паводле М.Гогаля... Згадваю самыя знакамітыя, бо ўсіх не пералічыш. У Беларускай акадэміі мастацтваў майстра стварыў сваю сцэнаграфічную школу. Ягоныя вучні заяўляюць пра сябе ярка і таленавіта. Сцэнаграфічны почырк -- адметны. Безумоўна, ад прафесара Герлавана. Дарэчы, ягоная майстэрня знаходзіцца на самым высокім паверсе Купалаўскага тэатра. Там утульна і цёпла, заўсёды кава, самы смачны ў горадзе чай і самыя салодкія цукеркі. Але так сталася, што на свой тэатр Барыс Федасеевіч паглядае нібыта крышачку зверху. Сярод купалаўцаў карыстаецца бясспрэчным аўтарытэтам. Без ягонай згоды не вырашаецца ніводнае творчае пытанне. Герлавана не тое што пабойваюцца -- яму ніколі не пярэчаць.
Красамоўства маўчання
Сёлета для Валерыя Шкарубы настаў істотны момант: яго жыццёвы карабель перасякае экватар. Пяцьдзесят гадоў -- дата, калі творчасць мастака можна разглядаць «па гамбургскім рахунку», без скідак на маладосць, прад’яўляць да яго карцін самыя высокія патрабаванні. Паспрабуем па магчымасці разабрацца, наколькі рэалізаваў сябе, чаго дасягнуў жывапісец на абраным ім шляху. Жанр, з якім В.Шкаруба знітаваў сваю творчасць, -- папулярны сярод майстроў пэндзля, але не кожны з іх можа з поўным правам лічыць сябе пейзажыстам. Трэба ў такім, здавалася б, «простым» і «даступным» знайсці сваё, індывідуальнае бачанне прыроды і зрабіць яго блізкім сэрцу гледача.
© 2013-2020 «Мастацтва». Зроблена ў «Вэбпрофі»