Экспанаты - з фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, а экспазіцыйную прастору прадаставіў Коласаўскі музей. Для многіх сучаснікаў уяўленне пра Вялікую Айчынную
грунтуецца, у тым ліку, на творах мастацтва, што ўзніклі ў экспазіцыі - партрэтныя і сюжэтныя замалёўкі, сатырычныя плакаты ды карыкатуры мастакоў, якім давялося ваяваць у армейскіх шэрагах альбо партызанскіх атрадах. Гэта Мікалай
Гуціеў, Мікалай Абрыньба, Уладзімір Кліпель, Анатоль Ткачонак, пасляваенныя гады. Таму выключную каштоўнасць маюць і дакументальныя сведчанні ў фарбах ды алоўку, дзе вайна паўстае ў вобразна-сапраўдным абліччы.
Аляксандр Мазалёў. Яны адлюстравалі суровы ваенны быт, маштабы разбурэнняў, тыпажы салдат і партызан. Работы былі выкананы на Віцебшчыне ў 1941 - 1945 гадах. У стылёвым сэнсе гэта, зразумела, - рэалізм, бо сама жорсткая сітуацыя, у якой нараджаліся згаданыя творы, вымагала канкрэтыкі. У пазнейшыя часы замалёўкі (іх можна параўнаць з дзённікавымі нататкамі) сталі асновай кампазіцыйных графічных аркушаў і станковых палотнаў.