Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Ражджаство Хрыстова 25 снежня№ 52 (1023) 24.12.2011 - 06.01.2011 г Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Ражджаством Хрыстовым.
На працягу двух тысячагоддзяў гэтае свята з'яўляецца для мільёнаў людзей увасабленнем вялікай надзеі і веры. Звон ражджэсцвенскіх
званоў адагравае нават самыя заледзянелыя сэрцы, натхняе на міласэрныя ўчынкі і дапамагае яшчэ глыбей спасцігнуць евангельскія запаветы, у аснове якіх — бязмежная дабрыня і ўседаравальная любоў.
Ражджаство — гэта ўрачысты час для кожнай сям'і, сімвал адзінства любячых бацькоў і шчаслівых дзяцей. Толькі ў коле блізкіх чалавеку
дадзена спазнаць незабыўныя пачуцці шчырай прыхільнасці і бескарыслівага клопату. Дык давайце ж навучымся цаніць простыя радасці, захоўваць мір і спакой дарагіх нам людзей, адорваючы іх сваёй душэўнай цеплынёй. Няхай Віфлеемская зорка асвечвае ваш
шлях, напаўняючы святлом кожнае імгненне жыцця.
Сардэчна жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, добрага настрою, аптымізму, удачы і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА
25 снежня 2011 года
Апошнія матэрыялы ў рубрыцы:Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |