Аляксандр Сямёнавіч скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, з гатоўнасцю змяніў сталічнае жыццё на шчаслівы вір мышкавіцкага творчага клопату і ніколі пра гэта не шкадаваў. Займаўся ландшафтным дызайнам, стварыў лагатып "Рассвета" і праект помніка для Мемарыяльнага комплексу ў Борках, нястомна маляваў і вучыў гэтаму мясцовую дзятву.
Цяпер Аляксандр Гацко - загадчык мастацкага аддзялення Мышкавіцкай ДШМ. Ягоныя выхаванцы - дыпламанты жывапісных конкурсаў у Венесуэле, Індыі, Чэхіі, Славакіі... Многія выпускнікі аддзялення звязалі свой лёс з мастацтвам. А Аляксандр Гацко застаецца нязменным "галоўным мастаком" Мышкавічаў, знаўцам дзіцячай душы і захавальнікам прыгожага.
На здымку: Аляксандр Гацко.