У яе праграме былі прадстаўлены калекцыя “Фіялкавы настрой”, экспазіцыя лялек “Горад анёлаў”, а таксама вышытыя карціны “Вальс кветак”.
Фрагмент экспазіцыі
Мерапрыемства праходзіла ў рамках вядомага ў Салігорску “кветкавага” праекта клуба “Флора” пад назвай “Хобістыль”. Ягоная мэта — прыцягнуць увагу да людзей, якія займаюцца адмысловым хобі, а таксама — пашырыць сяброўскае кола аднадумцаў.
Былі прадстаўлены і аўтарскія работы, і прадметы народнай творчасці, сувенірныя вырабы з Германіі, Чэхіі, Італіі...
Напрыканцы мерапрыемства ўсе сабраныя грашовыя сродкі былі перададзены Дабрачыннаму цэркваў Салігорскай акругі айцу Мікалаю.
Кацярына ВАВІЛАВА,
кіраўнік клуба кветкаводаў “Флора”
Салігорскай раённай цэнтральнай бібліятэкі