З Новым годам, з Новым годам!
З новай песняй, з новай казкай!
Зачаруем мімаходам
Долі ходы думкай-краскай!
Для унукаў, праунукаў
Расцярэбім сцежкі-шляхі,
Хай пануюць новым гукам --
Каб аж к небу лёту ўзмахі!..
Прыпеў:
Кінем покліч гулказвонкі
Ад аконца да аконца,
Свет паклічам зімні, сонны
Аж да сонца, аж да сонца,
З Новым годам, што крыніцай
Новай пойдзе ў пераходзе,
Беларуская зямліца!
Беларускі наш народзе!
З Новым годам, з Новым годам!
З новай песняй, з новай казкай!
Зачаруем мімаходам
Долі ходы думкай-краскай!
Над зямлёй ірдзіць вясёлка
Пасля бураў, ліхалеццяў, --
Хай жа песня ляціць звонка,
Хай жа лёгка жывуць дзеці!
Прыпеў.