Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
“Візітка” на шэсць асоб
Некалькі месяцаў брэстчане бурна абмяркоўваюць скульптурную кампазіцыю ў гонар 1000-годдзя горада, якое будзе адзначацца ў 2019 годзе. Наўрад ці сёння знойдзеш такога жыхара Брэста, тым больш прадстаўніка культурнай грамадскасці, хто б абыякава ставіўся да тых пытанняў, што, быццам снежны камяк, нарастаюць вакол шматфігурнага манументальнага твора скульптара Аляксея Паўлючука. Прычым абмеркаванні абвастраюць самі тэрміны ўзвядзення: ужо ў ліпені бягучага года на скрыжаванні вуліцы Савецкай і бульвара Гогаля павінен з’явіцца гэты знак, які ўвасобіць веліч і гонар старажытнага Брэста.
“...Я КНІГУ МАЮ!”
11 лютага ў Нацыянальным выставачным цэнтры “БелЭкспа” гасцей збярэ XVI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш “Кнігі Беларусі — 2009”.
Ці не боязна парушаць табу?
Запіс праграмы ўжо скончыўся, сафіты ў тэлестудыі пагаслі, але дыскусія ўсё ніяк не магла суняцца. Пацікавіўся ў вядучага ток-шоу “Ход у адказ”, намесніка старшыні Белдзяржтэлерадыё кампаніі Аляксандра Мартыненкі, ці часта яму даводзіцца бываць сведкам гэткіх інтэлігентных жарсцяў. — Амаль кожны раз, — адказаў ён. — Бо супастаўленне розных, часам дыяметральна супрацьлеглых пазіцый — гэта сутнасць нашай праграмы. Таму і запрашаем у студыю людзей, якія маюць нагоду паспрачацца. Але што рабіць у тым выпадку, калі эмоцыі ўжо, здавалася б, пераліваюцца цераз край? Калі ўдзельнікі праграмы настолькі захопленыя дыскусіяй, што нават не чакаюць мікрафону, каб выказацца? — У такіх выпадках мы абвяшчаем перапынак на рэкламу, — тлумачыць Аляксандр Мартыненка.
3D-ліпень ужо ўзімку?
“Фантазіі важнейшыя за веды” — гэты афарызм Альберта Эйнштэйна стаў для творчай каманды фільма “Навагоднія прыгоды ў ліпені” свайго роду дэвізам, які падмацоўваў яе на працягу ўсіх трох гадоў здымак. Сапраўды, першая за доўгі час стужка для дзяцей Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” у многіх адносінах — эксперыментальная. І, мусіць, якраз гэта вымагала ад рэжысёраў-пастаноўшчыкаў Алены Туравай і Івана Паўлава неймаверных высілкаў і выдумкі, каб здзейсніць тэхналагічныя працэсы, некаторыя з якіх на Беларусі яшчэ недастаткова шырока выкарыстоўваюцца. Нарэшце, карціна выйшла на фінішную прамую: хутка ў сталіцы адбудзецца яе прэм’ера. Пра творчыя і тэхналагічныя нечаканасці, якія папярэднічалі прэм’еры, карэспандэнту “К” распавяла аўтар праекта Алена ТУРАВА.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2020 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»