У Мінск экспазіцыя прыехала пасля прэзентацый у Эрмітажы, Луўры і галерэі Прада. Беларускія гледачы пабачылі 64 творы 64 аўтараў. Дарэчы, трое з прадстаўленых творцаў — Эры Саёка, Такуда Ясакіці і Ёсіда Міноры — удастоены на радзіме тытула “Жывы нацыянальны скарб Японіі”. Гэты тытул надаецца майстрам, якія рупяцца пра захаванне і развіццё класічных метадаў вытворчасці ў традыцыйных рамёствах. Пад час абмеркавання, каму належыць надаць пачэснае званне, галоўным крытэрыем адбору становіцца талент, “які расцэньваецца як выключна каштоўны, грае значную ролю ў гісторыі мастацтваў і абавязкова дэманструе рэгіянальны каларыт”.
Арганізатары арыгінальна падышлі да вырашэння выставачнай прасторы. Малую залу мастацкага музея яны падзялілі на 6 тэматычных груп: кідкасць, сціплая элегантнасць, далікатнасць, вытанчанасць дэталей, дэфармацыя, кветкі і птушкі. Гэтая задума дазволіла вельмі дакладна праявіць не толькі асаблівасці тэхналагічнага вырашэння і дэкору, але і выявіць тонкасці асаблівага творчага падыходу да тых ідэй, якія майстар імкнуўся перадаць у сваёй рабоце.
Настасся ПАНКРАТАВАНа здымкy: І.Хакута. “Сон матылька”