Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
NaviBand: і песня з’явілася!
Выхад у фінал “Еўрабачання” гурта NaviBand — нагода падтрымаць Ксенію Жук і Арцёма Лук’яненку сёння ўвечары, апавясціўшы сваіх сяброў з еўрапейскага кантынента пра гэтых талентаў з Беларусі! Напярэдадні ж згадаем фрагменты нядаўняга інтэрв’ю “К” з маладымі артыстамі, каб зразумець, чым яны “дыхаюць” па-за “Гісторыяй майго жыцця”. Дарэчы, тады нашы героі прызналіся: гэта была самая доўгая размова за ўсю гісторыю калектыву. Спадзяёмся, той рэкорд калегамі не ўзяты і дагэтуль.
Сустрэча міністра
Напярэдадні святкавання Дня Перамогі міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў сустракаўся з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і працы.
Партнёрства ваенных музеяў
У дні святкавання 72-й гадавіны Вялікай Перамогі ў Мінску гасцявала дэлегацыя брытанскіх музейшчыкаў на чале з генеральным дырэктарам Імперскага ваеннага музея ў Лондане Даян Ліс. Госці наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама мемарыяльныя комплексы “Хатынь” і “Малы Трасцянец”.
Пра трэнды, гонар і пекараў
Ці ўсё ладна ў навучальных установах, дзе робяць першыя крокі на дарозе да музычнай адукацыі тыя, каго, можа, чакае вялікая артыстычная будучыня? З пункту гледжання тых, хто патэнцыйных “рознераў” ды “саладух” гадуе. “К” паспрабавала з дапамогай дзеючых музыкантаў, якiя да таго ж яшчэ і выкладчыкамі з’яўляюцца ў згаданых вышэй установах, кінуць на іх два погляды. Сёння пагаворым пра сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.
Дзе плён ад "абавязалаўкі"?
Заканчэння вучэбнага года больш за дачку чакаю я. Мне ўжо страшна заходзіць за ёй у дзіцячы садок, бо баюся ізноў пачуць ад выхавальніц знаёмае: “Настасся Уладзіславаўна, у нас чарговы конкурс, намалюйце, калі ласка…” Адчуванне, быццам сталічным дашкольным установам адукацыі даведзена патрабаванне выпрабаваць бацькоў мастацтвам.
Фонд ідэй, якія ўмеюць чакаць
Беларускі фонд культуры, што святкуе сваё трыццацігоддзе паспяхова здолеў перажыць эпоху, якая яго спарадзіла, ды ўліцца ў сучаснае культурнае жыццё незалежнай Беларусі. Пры гэтым, зусім не адчуваючы сябе ў ім нейкім рэліктам альбо “ганаровым ветэранам”. Таму і нядзіўна, што старшыня БФК Уладзімір ГІЛЕП быў заспеты мною ў рабочым настроі.
Майстар-класы vs. “капрызы” з месцаў
Смаргонь — семдзесят трэці населены пункт (з меркаваных дзевяноста) для “залатога акардэона краіны”, спевака і аўтара песень Ігара Квашэвіча ў яго “Беларусь-туры”, распачатым у мінулым верасні. Фіналу музычна-адукацыйнага праекта “К” чакаць не стала. Па-простаму, у шараговым парадку, мы “наляцелі” ў гэты горад разам з артыстам, каб падтрымаць лаўрэата міжнародных конкурсаў маральна, а саму акцыю, якая кладзецца ў рэчышча цыкла артыкулаў “У тур са сваім журналістам”, сілай друкаванага слова...
Вулічны фестываль: мадэль для "зборкі"
У мінулыя выхадныя ў сталіцы адбыўся V Мінскі форум вулічных тэатраў — выступалі калектывы з Беларусі, Германіі, Італіі, Польшчы, на іх прыходзілі глядзець тысячы людзей. Калі пяць гадоў таму мы з аднадумцамі вырашылі яго правесці ўпершыню, даводзілася рабіць усё інтуітыўна — падказкі не было ў каго спытаць. Зараз жа вулічны рух актыўна развіваецца, і пасля кожнага форуму па парады звяртаюцца ўжо да нас — каго запрасіць для выступу, як арганізаваць свой фестываль.
Сам сабе кантроль па гамбургскім рахунку…
Ці варта дапасоўваць айчынную мастацкую адукацыю да заходніх мадэляў? Ці трэба рэдукаваць “рамесніцкі” складнік на карысць “чыстай творчасці”? Дыскусія на гэты конт не заціхае які год запар. Дадзенае інтэрв’ю не аргумент на чыюсьці карысць — хутчэй, інфармацыя да ведама і нагода для разваг. Балазе беларуска Крысціна САВУЦІНА, якая вучыцца на аддзяленні кінематаграфіі ў Гамбургскай вышэйшай школе мастацтваў, можа параўнаць тое, што “ў нас” і “ў іх”.
Хор-"парад" з прысвячэннямі
5 — 6 мая прайшло II Мінскае харавое свята “Спявай, мая сталіца!”, прысвечанае Дню Вялікай Перамогі і 950-годдзю горада-героя Мінска.
Знакі Максіма
У рамках ІI Міжнароднага кампазітарскага форуму-семінара творчых майстэрняў “МолОта” ў Канцэртнай зале Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Міхала Клеафаса Агінскага быў прадстаўлены новы праект сімфанічнага аркестра гэтай навучальнай установы: прагучалі творы маладых аўтараў Беларусі, Расіі, Малдовы.
Змрок “жалеза”— не сонца
16 — 19 мая ў Гомелі пройдзе ХІІІ Міжнародны фестываль “Славянскія тэатральныя сустрэчы”, што адбываецца раз на тры гады. Гаспадар гэтага форуму — Гомельскі абласны драматычны тэатр — прадставіць на суд гледачоў, гасцей, журы і запрошаных крытыкаў адну са сваіх прэм’ер мінулага сезона — “Рамэа і Джульета” ў пастаноўцы маладога расійскага рэжысёра Алега Малітвіна. Напярэдадні гэты спектакль разам з іншымі гамяльчане прывозілі на гастролі ў Мінск.
Паэтыка Месяца
Творчае аб’яднанне “m’Art”, традыцыйна выстаўляецца ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва з 2006 года.
Бібліяквэст на Аўгустоўскім, “Арт-Балкан” і блінцы ад Коласа
Я спачатку не паверыў, але ў вёсцы Стаўбун на Веткаўшчыне стыхійна ўзнік творчы калектыў “Натхненне”, які прапанаваў свае паслугі мясцоваму ДК. І яго кіраўніцтва зрабіла “Натхненне" яшчэ адной аматарскай структурай установы. Безумоўна, ансамблю цяжка сапернічаць з брэндавымі і сусветна вядомымі “Стаўбунскімі вячоркамі”. Але “Натхненне” гатова ўдасканальвацца. Сітуацыя абнадзейвае. Стала явай ініцыятыва знізу! Падзея для рэгіянальнай культуры не шараговая.
Была ці не Магілёўская школа жывапісу?
У гісторыі беларускага мастацтва дасюль шмат "белых плямаў". Аспірантка аддзела мастацтвазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Катажына ШАЎРУК вывучае асаблівасці манументальнага жывапісу Магілёўшчыны XVII — XVIII стагоддзяў, які ў пэўным сэнсе можна аднесці да нераскрытых таямніц нашай мінуўшчыны.
Як запрашалі да “Стала”
Сёння пачынаецца 57 Венецыянская біенале сучаснага мастацтва. Нашу краіну на выставе прадстаўляе праект “Стол” мастака Рамана Заслонава, прадзюсара Віктара Лабковіча і рэжысёра Сяргея Талыбава. Нацыянальны беларускі павільён ужо адкрылі 11 мая — у яго першай зале змешчана інсталяцыя, у другой дэманструецца відэапраекцыя. Акцёры, якія ўдзельнічалі ў здымках, распавялі “К”, што ж за відэашэраг паказваюць беларусы ў Венецыі.
Хто "кіруе" Амелі, Ніколь і Анджалінай?
Праект “Беларускія ўікэнды” атрымаў падтрымку мінчан. Серыя кінапаказаў у беларускай агучцы перабралася ў адну з найвялікшых сталічных кіназалаў і там таксама збірае аншлагі. Удзельніца праекта, актрыса Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Святлана ЦІМОХІНА нагадвае, што не так даўно агучкай на роднай мове займалася і тэлебачанне. Як гэта было? Дарэчы, голас Святланы па-беларуску гучаў з вуснаў Ніколь Кідман у “Прыгодах Падзінгтана”, Анджаліны Джалі ў “Містар і Місіс Сміт”, Адры Тату ў “Амелі”, Вайноны Райдар у “Доме духаў”, Элен Пампеа ў “Анатоміі Грэй”, Леціцыі Каста ў “Блакітным ровары”, Хэйдан Панэцьер у “Героях” ды іншых папулярных персон сучаснага кіно.
Шасцізор’е ў монаверсіі
На што здольны адзін чалавек, калі ён — самадастатковая асоба?.. У Беларускім паэтычным тэатры аднаго акцёра “Зніч” — калектыве Белдзяржфілармоніі — можна паверыць у бязмежнасць магчымасцяў артыста. Сама ж заснавальнік, дырэктар і мастацкі кіраўнік адзінага ў Беларусі тэатра монадрамы Галіна Дзягілева іграе шэсць пастановак у сучасным рэпертуары тэатра. А як рэжысёр і драматург-інсцэніроўшчык стварыла трынаццаць дзеючых монаспектакляў.
Таямніцы Міцкевіча “па мячы”
Паставіўшы за мэту разабрацца ў такім, падавалася б, нескладаным пытанні, ці была Тадора Пянкальская бабкай Адама Міцкевіча, аўтар нечакана адкрыў невядомы пласт гісторыі роду Міцкевічаў. Знайшліся і незалежныя дакументы, якія сталі ключом, што адкрыў “куфар”.
Яна сапраўды вядзе рэй
Мы едзем у аўтобусе з дударом з Шатландыі і размаўляем. “Кілты носяцца больш за 20 гадоў, — адказвае музыка на маю рэпліку наконт славутага шатландскага адзення, што на ім. — Ёсць зімовы ды летні варыянт, гэта — летні”. Потым дастае ноты, па якіх грае на дудзе, і пачынае распавядаць пра музыкаў, хто сачыняў мелодыі для інструмента.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»